С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

А ШТО ТАКОЕ ВЕТЛІВАСЦЬ?

З ранняга дзяцінства бацькі вучаць нас быць ветлівымі і добрымі. Што ж такое ветлівасць? 11 студзеня 2023 года бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры тлумачыла ўсё гэта выхаванцам дзіцячага садка №2. Падчас інфармацыйнай гадзіны “Школа ветлівых навук” маленькія ўдзельнікі разам з бібліятэкарам разважалі, што азначаюць паняцці “ветлівасць”, “дабрыня”, якія ветлівыя словы трэба ўжываць у пэўных сітуацыях, навошта людзі выкарыстоўваюць ветлівыя словы? З цікавасцю дзеці ўключыліся ў гульні “Ветліва – няветліва”, “Сяброўскі поціск рукі”, разгадвалі загадкі, абмяркоўвалі верш “Урок ветлівасці”. Напрыканцы ўсіх чакаў прыемны сюрпрыз – паказ лялечнага спектакля “Кот і ліса”. Усё мерапрыемства было накіравана на выхаванне ў дзяцей міласэрнасці, дабрыні, чуласці.

Вверх