23.11.2022г. у чытальнам зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры бібліятэкі для маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка № 3 прайшла пазнавальная гульнявая праграма “Мая Радзіма – Беларусь”. Разам з бібліятэкарам дзеці, з дапамогай відэапрэзентацыі “Дашкольнікам пра Беларусь”, здзейснілі віртуальнае падарожжа па роднай краіне. Яны ўбачылі ўсю прыгажосць і непаўторнасць нашага краю і ўпэўніліся, што нам ёсць чым ганарыцца. Падчас мерапрыемства маленькія ўдзельнікі адгадвалі загадкі, актыўна прынімалі ўдзел у гульнях “Бывае – не бывае”, “Перакладчык”, а паміж конкурсамі гучалі вершы на беларускай мове. Напрыканцы праграмы бібліятэкар прапанавала дзецям намаляваць частачку сваёй малай Радзімы: дом, вуліцу, або свой горад. Мерапрыемства прайшло займальна і пазнавальна, ўсе прысутныя атрымалі шмат станоўчых эмоцый і даведаліся шмат новага і цікавага.
МАЯ РАДЗІМА - БЕЛАРУСЬ
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1362-maya-radzima-belarus#sigProIdf5fc7916b9
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1362-maya-radzima-belarus#sigProIdf5fc7916b9