С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

УСІХ НАС ГАДУЮЦЬ МАТЧЫНЫ КАЗКІ!

6 кастрычніка 2022 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры запрасілі маленькіх выхаванцаў садка №2 на літаратурнае свята “Усіх нас гадуюць матчыны казкі!”. Мерапрыемства было прысвечана беларускаму пісьменніку – М. Танку. Бібліятэкар чытальнай залы зачытала дзецям вершаваныя казкі пісьменніка, расказала пра яго творчую дзейнасць, пра яго любоў да радзімы, да прыгожага, напеўнага роднага слова. З вялікім задавальненнем удзельнікі гулялі ў гульні, “Дудка”, “Вясёлая полечка”, адгадвалі беларускія загадкі, танчылі. А напрыканцы добрым сюрпрызам стаў паказ лялечнага спектакля “Вясёлы звярынец”.

Вверх