20 верасня 2022 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі для выхаванцаў дзіцячага садка № 1 свята “На нашым кірмашы – ўсе ад душы”. Мэта мерапрыемства – узбагачэнне ўяўленняў аб роднай Беларусі; фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа; выхаванне любові і павагі да роднай мовы.
Праходзіла мерапрыемства ў чытальнай зале, дзе бібліятэкары арганізавалі прылавак з рознай садавінай і гароднінай. На багаты кірмаш завіталі дзед Тамаш і баба Еўка з вялізнымі кошыкамі. Чаго толькі не было на тым кірмашы: яблыкі, бульба, морква, бурак. Каб пакупнікам лягчэй было знайсці ўсю патрэбную ім садавіну, яны папрасілі дапамогі ў дзяцей, тыя з задавальненнем напаўнялі кошыкі дзеда і бабы таварам. А старыя не толькі куплялі тавар, а і весяліліся разам з маленькімі ўдзельнікамі: гулялі ў беларускія гульні, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства дзеці частаваліся смачнымі яблыкамі.
НА НАШЫМ КІРМАШЫ
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1324-na-nashym-kirmashy#sigProIdc3f61c2376
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1324-na-nashym-kirmashy#sigProIdc3f61c2376