С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЧАСОПІСУ "ВЯСЁЛКА" - 65!

У гэтым годзе самы папулярны беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка” адзначае свой дзень нараджэння - 65 гадоў. 20 мая адзначылі гэту падзею і супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай літатратуры Гарадоцкай бібліятэкі. На забаўляльную праграму “Часопісу “Вясёлка” – 65” запрасілі маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка № 2. Юныя наведвальнікі не толькі пазнаёміліся з гісторыяй выдання часопіса, але і прынялі ўдзел у розных конкурсах: “Вясёлыя загадкі для кемлівых”, “Калабок”,“Гузік”,“Совушка - Сова”, “Сонейка ўсміхаецца”, малявалі падарунак любімаму часопісу. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай “Часопісу “Вясёлка” – 65”, а потым ўсе з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Красная шапочка и серый Волк”.

Вверх