Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца самымі лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Таму знаёмства з Беларуссю мы пачынаем з вывучэння роднага краю.
26 01 2022 г. маленькія выхаванцы з дзіцячага садка № 1 разам з бібліятэкарам аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры адправіліся ў завочнае падарожжа па па родным краі - па Беларусі. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся чаму нашу Радзіму называюць Беларусь, што такое “малая Радзіма”, паслухалі легенду пра то, як ўтварыўся горад Гарадок. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў гульнях і конкурсах: “Герб нашага горада”, “Рухі”, “Самы кемлівы”, “Лянок”, “Назаві адным словам”. А напрыканцы ўсе прысутныя атрымалі падарунак – лялечны спектакль “Кот – ваявода”.
ПРА РОДНЫ КРАЙ З ЛЮБОЎЮ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1237-pra-rodny-kraj-z-lyubo-yu#sigProIdda8cab816b
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1237-pra-rodny-kraj-z-lyubo-yu#sigProIdda8cab816b