С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЗАВІТАЛІ НА КІРМАШ!

22 верасня 2021 года супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі для выхаванцаў сярэдняй групы дзяцячага садка № 2 свята “На нашым кірмашы – ўсе ад душы”. Мерапрыемства праходзіла ў чытальнай зале, дзе бібліятэкары арганізавалі прылавак з рознай садавінай і гароднінай. На багаты кірмаш завіталі дзед Тамаш і баба Еўка з вялізнымі кошыкамі. Чаго толькі не было на тым кірмашы: яблыкі, бульба, морква, бурак і шмат чаго іншага, дзеці з задавальненнем напаўнялі кошыкі дзеда і бабы таварам. Потым усе ўдзельнікі гулялі ў беларускія народныя гульні, вадзілі карагоды, адгадвалі беларускія загадкі.

Вверх