С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ЯК ДА НАС КНІГА ПРЫЙШЛА!

10 верасня 2021 года ў чытальнай зале Гарадоцкай бібліятэкі бібліятэкар аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры Бабурова С. І. правяла для вучняў сёмага класса СШ № 2 гадзіну ведаў «кніга – духоўная скарбніца беларусаў», якая была прысвечана да Дня славянскай пісьменнасці і культуры. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця пісьменнасці і кнігадрукавання ў Беларусі, з жыццём і творчым шляхам вялікіх дзеячаў беларускай культуры і асветы, сярод якіх Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Сымон Будны. Прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, у якой праверылі свае веды на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа Таксама быў арганізаваны прагляд прэзентацыі «Як да нас кніга прыйшла».

Вверх