Весела і пазітыўна адзначылі Дзень смеха і жартаў у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры маленькія наведвальнікі з дзіцячага садка №1. Вясёлы клоун загадваў незвычайныя заблытаныя загадкі, згуляў з дзецьмі ў гульню “Галёшы – скараходы”, а на развітанне падарыў салодкія падарункі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў жартоўных конкурсах “Дамалюй клоуна”, “Перанясі мяч”, “Танец з паветранымі шарыкамі”, “Хахатушкі”, “Хто першы”. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі мора смеху, а добры настрой не пакідаў іх на працягу ўсяго часу. А напрыканцы ўсе з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль “Як кот звяроў напалохаў”.
ХТО СА МНОЮ ПАСЯБРУЕ, ТОЙ УЖО НЕ ЗАСУМУЕ!
Published in
Новости сектора детской и юношеской литературы
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1074-khto-sa-mnoyu-pasyabrue-toj-uzho-ne-zasumue#sigProIde9922cbb48
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-detskoj-stranichki/item/1074-khto-sa-mnoyu-pasyabrue-toj-uzho-ne-zasumue#sigProIde9922cbb48