5 сакавіка 2021 года споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэата шматлікіх прэмій Кандрата Крапівы. Напярэдадні гэтай даты ў Віраўлянскую сельскую бібліятэку запрашалі ўсіх жадаючых наведаць гадзіну беларускай байкі “Выдатны майстар беларускай байкі”. Прысутныя пазнаёміліся з біяграфіяй вядомага байкапісца, абмеркавалі кнігі, прадстаўленыя на юбілейнай выставе. А затым удзельнікі мерапрыемства чыталі ўслых найбольш спадабаўшыеся ім байкі.
У дзень нараджэння пісьменніка, яго творы гучалі і ў Бычыхінскай сельскай бібліятэцы ў прачытанні навучэнцаў старэйшых класаў ДУА “Бычыхінская сярэдняя школа”. Удзельнікі літаратурнай сустрэчы “Творца ў часе і па-за часам” адзначылі, што байкі Кандрата Крапівы не страцілі сваёй актуальнасці і сёння.
ВЫДАТНЫ МАЙСТАР БЕЛАРУСКАЙ БАЙКІ
Published in
Новости
Image Gallery
View the embedded image gallery online at:
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-ac/item/952-vydatny-majstar-belaruskaj-bajki#sigProId9c185e2141
https://haradoklib.by/index.php/be/novosti-ac/item/952-vydatny-majstar-belaruskaj-bajki#sigProId9c185e2141