Print this page

ПЕСНІ ШЧЫРЫЯ І ПРАЗРЫСТЫЯ, АСЦЯРОЖНА ЛЮДЯМ НЯСУ

7 чэрвеня 2019 года споўнілася 80 год нашаму земляку, паэту, перакладчыку, члену СП Беларусі, ганароваму грамадзяніну Гарадоцкага раёна Уладзіміру Максімавічу Скарынкіну. Уладзімір Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі: “Буслы над аэрадромам” (1969); “Гукавы бар’ер” (1972); “Дазвольце ўзлёт (1975); “Чацвёрты разварот” (1979); “Вугал атакі” (1983); “Пасадачныя агні” (1985); “Выратавальны плыт” (1988); “Размова на парозе” (1991); “Лосвіда” (1993); “Апошняе слова” (1994). Аўтар паэм “Насустрач веку”, “Сляпы дождж”, “Высокае сонца”, “Узнясенне”, “Астральны знак Францыска”. Напісаў  кніжкі для дзяцей: “Канікулярная ангіна” (1991); “Падарожжа ў Крайшарад” (1993); “У карэце па белым свеце” (2000), “Дзе і як жыве Нептун?” (2014) лаўрэят Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай прэміі Італьянскай Рэспублікі. Творы У. Скарынкіна перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. У файе культурна-асветніцкага цэнтра (2-і паверх) да юбілею Уладзіміра Скарынкіна наладжана выстава “Песні, шчырыя і празрыстыя, асцярожна людзям нясу…”. Гэта выстава-апавяданне аб жыцці і творчасці пісьменніка-земляка, на якой прадстаўлены паэтычныя зборнікі, артыкулы з газет, буклеты. Сардэчна запрашаем усіх, хто ганарыцца і цікавіцца творчасцю нашага знакамітага земляка наведаць выставу, пазнаеміцца з электроннымі дакументамі, якія змяшчаюць музычныя творы, перакладзеныя на вершы паэта, а таксама фотаздымкі і відэаматэрыялы з архіва Уладзіміра Скарынкіна. Выстава працуе да 30 чэрвеня.

З больш падрабязнай інфармацыяй аб жыцці і творчасці нашага земляка, Уладзіміра Скарынкіна, можна азнаёміцца ў "Літаратурнай гасцёўні"

Image Gallery

proflady.rufashion101.ru