20 сакавіка у рамках праекта “Чытаем разам па-беларуску” для дашкольнікаў дзіцячага садка №1 прайшоў ранішнік “Як мы вясну сустракалі”. Дзеці знаеміліся з жыватворнай сілай вясны, вучыліся бачыць прыгажосць прыроды ў гэту пару года. Пашырылі свае веды пра першых птушак, якія спяшаюцца да нас з выраю, пра кветкі, якія усміхаюцца яркаму вясноваму сонейку. Маленькія ўдзельнікі з задавальненнем павесяліся ў гульнях: “Намалюй праменчыкі да сонейка”, ”Гусі ляцяць”, ”Збіраем вясновыя кветкі”, а таксама паслухалі гучную чытанку казкі Р. Бензярука “Чароўная птушка”. Нават Баба-Яга, якая завітала на свята і спрабавала адабраць у Вяснянцы вянок, не сапсавала дзецям настрой. У канцы мерапрыемства дашкаляты, пад кіраўніцтвам бібліятэкара, склалі птушак арыгамі і панеслі іх дамоў як пасланцаў вясны.