Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...

Тут Ліра дзіўная гучала

6 кастрычніка супрацоўнікі Пальмінскай сельскай бібліятэкі запрасілі навучэнцаў сярэдняга школьнага ўзросту ў музычную гасцёўню «Тут Ліра дзіўная гучала». На гэтым мерапрыемстве дзеці пазнаеміліся з беларускімі народнымі музычнымі інструментамі, даведаліся чаму іх называюць народнымі, як яны вырабляліся і дзе набываліся, пачулі пра вядомых стваральнікаў народных ансамблей. Адказвалі якія яны ведаюць інструменты. Вядучыя дэманстравалі прысутным малюнкі музычных інструментаў, уключалі запісы народнай музыкі і песен. Мэта такога мерапрыемства - выхоўваць павагу да беларускай народнай музычнай культуры.

Вверх