С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

І ВЕЕ ВЕРШ МОЙ ДЗІЎНАЙ КАЗКАЙ

9 снежня споўніцца сто трыдцаць год з дня нараджэння Максіма Багдановіча — адной з самых цікавых і загадкавых асоб у гісторыі беларускай літаратуры. Ён быў з тых першаадкрывальнікаў, хто фарміраваў напрамкі развіцця літаратурнага працэсу пачатку двадцатага стагоддзя і моцна паўплываў на далейшае развіццё прыгожага пісьменства Беларусі.
У гісторыі беларускай літаратуры Максіму Багдановічу належыць пачэснае месца. Імя яго стаіць побач з імёнамі такіх класікаўі беларускай і сусветнай літаратуры, як Янка Купала і Якуб Колас. Яго творчая спадчына – істотная частка духоўнай культуры беларускага народа.
Максім Багдановіч пражыў толькі 25 гадоў, але ўжо прайшло амаль стагоддзе, а яго рамантычны вобраз і незабыўныя творы, як і раней, кранаюць людзей да глыбіні душы.
Думаецца, так будзе і надалей!..

Вверх