Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства. Сёлета яно прайшло 4-5 верасня ў г. Копыль Мінскай вобласці пад назвай “Слова нас аб’ядноўвае”.
Пад такой назвай у чытальнай зале раёнай бібліятэкі на працягу тыдня прайшла гадзіна гісторыі, на якую былі запрошаны вучні установы адукацыі СШ №2 8 А і 8 Б классаў.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю Францыска Скарыны, які 504 гады таму, 6 жніўня 1517 года, выдаў у Празе першую беларускую кнігу – Псалтыр.