С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 15:50

Урок мужнасці “Оберегающие покой”

Written by

25 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сверстник”. Мерапрыемства праходзіла на базе СШ №1, прысутнічала 23 чалавекі.

Кіраўнік клуба, бібліятэкар чытальнай залы Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі Данілава В.А.,  правяла для ўдзельнікаў клуба урок мужнасці “Оберегающие покой”. На мерапрыемства быў запрошаны прадстаўнік МНС, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце маёр унутранай службы А.А. Паршонак.

Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 15:03

Казачнае Лукамор'е

Written by

21 кастрычніка бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі для сваіх маленькіх наведвальнікаў правялі літаратурны турнір па казках Пушкіна “Сказочное Лукоморье”.

Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 14:51

Самае дарагое, самае блізкае

Written by

15 кастрычніка супрацоўнікі Бычыхінскай сельскай бібліятэкі звапрасілі жыхароў вёскі на літаратурна-музычны вечар “Самае дарагое, самае блізкае”, прысвечаны Дню маці. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з сельскім Домам культуры. Пачатак мерапрыемства быў паэтычны: дзеці з любоўю чыталі вершы і апавяданні пра маці, а таксама казалі цёплыя словы ў іх адрас.

Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня сельсавета павіншаваў са святам мнагадзетную маці З.Ф. Сямёнаву.  Далей мерапрыемства працягнулася святочным канцэртам, дзе для любімых матуль гучалі шчырыя словы любові, падзякі, павагі да жанчыны-маці. Для запрошаных з песнямі выступілі мясцовыя спявачкі, удзельніцы клуба “Душевный разговор”.

Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 14:48

З усмешкай па жыцці

Written by

5 кастрычніка Пальмінская сельская бібліятэка арганізавала бібліятэчныя вячоркі “С улыбкой по жизни”, прысвечаныя Дню сталых людзей. Забаўляльная гумарыстычная праграма, якую прапанавалі сваім гасцям супрацоўнікі бібліятэкі, ўключала шмат розных цікавых і вясёлых конкурсаў. Удзельнікі  з задавальненнем успаміналі песні сваёй маладосці, народныя інструменты, з дапамогай якіх раней праводзіліся народныя гульні.

Для падтрымкі вясёлага настрою супрацоўнікамі бібліятэкі была паказана гумарыстычная сцэнка “Бабулі і ўнукі”, таксама падчас мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы і песні. Напрыканцы вячорак усіх чакаў салодкі стол з духмянай гарбатай.

Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 14:46

Здароўе – гэта здорава

Written by

Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з'яўляецца адной з актуальных у бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва, асабліва моладзі. Здароўе чалавека з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю жыцця і залежыць ад мноства фактараў. Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка актыўна працуе ў галіне прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.

Вверх