Я сумую па роднай старонке,
Па зямле, дзе бярозкі растуць,
Птушак дзе не сціхаюць гамонкі,
Дзе вясною саловачку чуць.
Я сумую па жытнему полю,
Па абшару сваіх васількоў,
Не дарэмна Радзіма святою
Называецца сконцу вякоў.
Ты мая мілая, сіняя, шызакрылая,
Ты мая спадчына, песнь бусліная, казка матчына.
Я сустрэчы з табою чакаю,
Колькі ветлівых знойдзена слоў,
Краю родны, напэўны мой краю,
Мне малюнкам з’яўляецца зноў.
Там лясочак стаіць за ракою,
Там званочкі гудуць ад вятроў,
Не дарэмна Радзіма святою
Называецца сконцу вякоў.
Ты мая мілая, мая сіняя, шызакрылая,
Ты мая спадчына, песнь бусліная, казка матчына.
Святлана Цмугунова