С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ДАЎГАПОЛЛЕ

 

Колькі вёсак, пасёлкаў, мястэчак…

Назваў сотні, здзівіцеся вы.

Ля дарог, ля азёраў, ля рэчак

Спачываюць, мо скарб векавы.

 

Кожнай ты надарыла аблічча

З асабістасцю рысаў, зямля,

Гэта, што Даўгаполлем мы клічам,

Стала нам, чужакам, як свая.

 

Знакаміта сваімі байцамі,

Гістарычнасцю звестак, шляхоў,

Жыхароў дабрачынных – сарцамі,

Мудрай думкаю сталых айцоў.

 

І вакол, праўда, поле ды поле,

Толькі колер мяняе штогод,

Але, хай бы жыло Даўгаполле

Яшчэ многа і многае год.

 

Святлана Цмугунова

Вверх