С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

ГАРАДОК

 

Мая маленькая радзіма,

Ізноў з табой сустрэлась я,

Дзе засталась мая сям’я,

Зямля, дзе маці нарадзіла.

 

Мінуўшчына адсюль званіць,

Няхай я толькі прыхаджанка,

Срабрыстай змейкай Гаражанка

На схіле дзённа гаманіць.

 

І горад на гары стаіць,

Яго акутваюць аблокі,

Маленства дзіўныя вытокі,

Па вам душа ізноў баліць.

 

Сасновы бор, бяроз узлескі,

Птушыны гоман, вечны зоў,

І першай раніцы пралескі,

Вясна мая, мая любоў…

 

Ад сэрца не адвесць журбы,

Брыду, мо тая парыжанка,

Няхай я толькі прыхаджанка,

Я – катаржанка назаўжды.

 

Святлана Цмугунова

Вверх