С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...

МАЯ ВЁСКА

 

Ганаруся борам, полем, рэчкай,

Што цячэ павольна між кустоў…

Дарагое, любае мястэчка!

Цягнеш да сябе ізноў!

Не пражыць мне без рачулкі, лесу,

Той чаромхі, што цвіце наўкол.

Без чабору, паху кветак, бэзу,

Крапівы-жыгучкі між платоў!

А той дуб-асілак ля дарогі

Не забыць ніколі мне, павер:

Не адной дзяўчыне – людзям многім

Саграваў душу і клікаў на давер.

Вёсачка Вархі зусім малая,

Хоць не хутар, а сяло.

І ўсё ж на свеце ты адзіная такая –

Беларусь прайдзі і ў поперак і ўздоўж.

Усё прыгожа тут і сэрцу міла:

Спевы птушак і гняздо буслоў…

Дзе яшчэ я так была б шчастліва

У свае чатырнаццаць гадоў?

 

Данілава Дар'я, в.Вархі

Вверх