С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Пятніца, 11 Жнівень 2017 12:39

УЗНЯСЕННЕ

Written by
Rate this item
(0 votes)

УЗНЯСЕННЕ

Аўтабіяграфія душы

1

Уздоўж разбітых

Чорных каляін

Апалая лістота дагарае.

3 журботным крыкам

Жураўліны клін

Душу маю

I неба раздзірае.

Шмат перажыў я

На сваім вяку,

Але забыць такое

Немагчыма:

Матулінерухомую руку

Труць пальцы

Аслабелага айчыма.

А матчына рухомая рука,

Якой была з рукі

Любая справа,

Цярэбіцьто каўнерык пінжака,

То валасы айчымавы

Ласкава.

Здаецца,

Што на мне спагналігнеў

Усе анёлы,

Ведзьмакі і чэрці.

Хацелі,

Каб я зразу памужнеў

На дзве цяжкіх

Адначасовых смерці.

Вятрыска дзьмухнуў—

I размёўлісцё,

Бы іскрывогнішча,

Каля дарогі.

Праз лес

Камусьціратаваць жыццё

Ляціць

Машына «хуткай дапамогі».

 

Янанічым

Не дапаможа мне.

Мяне

Як быццам закапалі

Ўяме,

Якая нечакана па вясне

Дала прытулак назаусёды

Маме.

Не кроўу скроні—

Грукае зямля

У века,

Што забілінада мною.

Не паляжу пад вербалозам я,

Зачараваны музыкай зямною.

Не ўбачу яні Лондан,

НіПарыж,

Не пабываю ўРыме

I ўМаніле.

Стаіць

Суседам змайстраваны крыж

За Гараджанкай

На маёй магіле.

Сыграй што-небудзь, восень,

Акрылі!

Сыграй гучней,

Каб я ўваскрэс урэшце...

Я маціпахаваўсваю,

Калі

Было Ўзнясенне,

Ціінакш—

Ушэсце.

Узнеслася на неба —

Да Хрыста?—

Яе душа адкрытая,

Прамая...

 

Зайграла восень рэквіем

3 ліста,

Што павуцінканавісу

Трымае.

 

Узлессі,

Узбалоткі,

Паплавы

Пажоўклі,

Як старыя фотаздымкі.

Чупрыну парадзелую травы

Вось-вось, відаць,

Пасерабраць

Зазімкі.

 

Сняжынкі забялеюць

На раллі,

Як лёгкія

Бялюткія пялёсткі,

Што на матулю

3 вішань атраслі

Уторкнутыя ўздоўж бартоў

Бярозкі.

 

Іду,

Лістоту кульбай варушу,

Яе пад кожным дрэўцам —

Па бярэму...

Я маціабяцаў,

Што напішу

I прысвячу бацькам сваім

Паэму.

 

На жаль,

Ні крылаўразвітальны шум,

Нікветкі,

Што на клумбе дацвітаюць,

Ні лес нямы,

Што навявае сум,

Маёй задуме

Не адпавядаюць.

 

Дрыжыць апошняй матчынай слязой

Штоночы зорка

Над стаўком-дзяжою —

Над крыўдамі,

Над рознай драбязой

Уладна кліча

Ўзнесціся душою.

2

Азарыць

Усмешкай светлаю

Бацькаўтвар

Не ўдасца промню...

-Ваша прозвішча?

-Не ведаю...

-А вы ўспомніце!

-Не ўспомню...

 

Пальцы тонкія,

Схуднелыя

Фельчарыцы з Кустанаю

Гладзяць шчокіспалатнелыя:

-Колківам гадоў?

-Не знаю...

 

Рыпнула суседа мыліца,

Маціхрысціцца:

—Крый божа!—

Нешта ўспомніцьь

Бацька сіліцца

I не можа,

I не можа...

 

Ён забыў,

Як луг іскрынкамі

Ўспыхваў пад яго нагамі,

Як счарсцвелымі скарынкамі

Ён дзяліўся з сябрукамі.

 

Ён забыў

Кабылу гнедую,

Панскую каменяломню...

-Дзеціёсць у вас?

-Не ведаю...

-Дом свой помніце?

-Не помню...

 

Памяць яркаю маланкаю,

Як раней,

Не асвятляе

Пяцісценку пад буслянкаю,

Выган,

Дзе ручай пятляе.

 

На слязах

Бяда настоена...

У адказ на позіркшвагра

Фельчарка ўздыхае стоена:

-Я баюся,

Што пелагра... —

I сама

Ўдавой лядачаю

Ледзь не падае

Ад стомы...

 

I з галечай,

I з нястачаю

Змалку

Бацька быўзнаёмы.

 

Пеўніўвёсцы кукарэкалі—

Ён, падлетак,

Бег да пана.

I было за працай некалі

Нават пазяхнуць

Заспана.

 

Як ён лаяўся

Ў адсутнасці

Дзеда і бацькоў

3 братамі,

Што былітады, па сутнасці,

Проста лішніміратамі!

 

Спачуваннем іжурботаю

Затуманілісявочкі

У сястры,

Каліз пяшчотаю

Брат здымаўнявесту

3 бочкі.

 

Помняць сосны карабельныя,

Як з затоенай тугою

Бразгалі

Званківясельныя

Пад шырокаю дугою.

 

Шмат гадоў

Гібеўна хутары

Бацька з маладой сям'ёю.

I заўсёды —

3 кім ні гутарыў—

Трызніўлепшаю зямлёю.

 

Пошук быўягонай вартасцю!

Мо таму шукаць істане

Ён з сялянскаю упартасцю

Лепшай доліўКазахстане.

 

Паплылі

Асіны з клёнамі

Паўз вагоннае акенца.

Кавылямі спапялёнымі

Стэп сустрэў перасяленца.

 

Бацьку гушкалі

Без літасці

Лёсу хісткія арэлі...

Я баюся,

Каб ад сытасці

Мы пелаграй не хварэлі!

 

Непрыкметна

Персанальныя

Дачы іаўтамабілі

I паслугікамунальныя

Нашу памяць прытупілі.

 

Песню слухаючы модную,

Я баюся,

Што забуду

Матчыну,

Святую,

Родную —

«Я к табе вясною буду...».

Спаць кладуся

З думкай горкаю,

Што мяне

Ў Дзень Перамогі

Да слупка з чырвонай зоркаю

Зноў не прывядуць дарогі.

3

Аціх,

Не варухнецца бор,

Святло

Між сосен занялося…

 

Мой бацька выжыў,

Не памёр –

Усё, як кажуць,

Абышлося.

Ніхто над ім не галасіў:

-Скажы,

Як сыну жыць без таты…

 

Са стэпу

Суслікаў насіў

Штодзённа

Першынец дахаты.

 

Стаяў грызун

Між голых дзюн

Слупком рухомым

На пагорку.

Брат падыходзіў –

І грызун

Даваў нырца хутчэй

У норку.

 

Чаціў арол у небе круг…

Упэўнена,

Спрактыкавана

Засоўваў крук

Малы хлапчук

У норку,

Што ў траве схавана.

 

І ліў ваду ў яе:

Наўрад

Каго прывабіць лёс тапельца.

У хуткім часе

З норкі брат

Выцягваў трапяткое цельца.

 

Густы

Наварысты булён

Піў з чайнай лыжкі

Бацька хворы.

І стаў на ногі ўрэшце ён,

Не звар’яцела маці ў горы.

 

Яшчэ пашанцавала ў тым

Майму знясіленаму бацьку,

Што таварыствам быў адным

Люд у бараку,

Жыў па-брацку.

 

Жыў,

Быццам блізкая радня,

Што разам пухла

І калела.

Суседа мыліца

Штодня

Ў пакоі бацькавым

Рыпела.

 

Прыносіў бацьку

Хто што мог –

Хто рысавы адвар гарачы,

Хто з бульбы спечаны пірог,

Хто з чорным хлебам перадачы.

 

Парою малако было

Ў тых перадачах,

Часам брынза…

Людзей душэўнае цяпло

Лёс сфакусіраваў,

Як лінза.

 

Жыцця агеньчык не пагас,

Усмешка бацьку азарыла…

Матуля той жахлівы час

Да дзён апошніх

Не забыла.

 

Казала:

-Божа барані

Быць сведкаю

Падобных жахаў.

Шмат памірала ў тыя дні

Кіргізаў,

Рускіх

І казахаў.

 

Між тым,

Калі перамагаў

Хваробу бацька твой –

Гаротнік,

У швагра хабар вымагаў

Адказны «орсаўскі»работнік.

Што для яго

Той небарак,

Які не змог паесці смачна?

 

Да самай смерці

Свой барак

Успамінала маці

Ўдзячна.

4

Ні бароў,

Ні хутароў:

За акном –

Стэп голы.

Грукацяць:

-Дамоў-дамоў! –

Пад вагонам колы.

Едзе бацька ў край грыбны,

Ягадны,

Сасновы,

Паўтараючы адны,

Як малітву,

Словы:

 

«Мой зялёны,

Светлы край!

Сноў маіх краіна!

Не крыўдуй

І сустракай

Хлебам-соллю сына.

 

Я прасіў ужо даўно

Утрапёна,

Слёзна:

-Лёс!

Вярні мяне ў Сянно,

Гарадок ці Лёзна.

 

Часта мроіўся ручай

Мне ля роднай хаты –

І душу сціскаў адчай,

Боль тупы,

Зацяты.

 

У спякотнай старане,

Дзе ані буслянкі,

Сагравалі сэрца мне

Матчыны вяснянкі».

 

Як Мікіта Маргунок,

Ён дамоў вярнуўся.

Праз гадок

Другі сынок

Бабкам усміхнуўся.

 

Нам далі

Надзел зямлі

У старым пасадзе.

Доўга васількі цвілі

Ў бацькавым паглядзе.

 

Цеслю знатнаму

Камлю

З радасцю паказваў

Бацька мой

Сваю зямлю,

Пра дзяцей расказваў.

 

Крочыў ён па Гарадку

І ўсміхаўся светла,

Рады кожнаму глытку

Роднага паветра.

 

Сон ператварыўся ў быль…

Неўзабаве цеслі

Вільчык востры,

Быццам шпіль,

На канёк узнеслі.

Упрыгожыла пасад

Новенькая хатка…

 

Маці,

Я,

Старэйшы брат

І чацвёрты –

Татка

Перад лютаю зімой

Сталі жыхарамі

Хаткі той…

І бацька мой

Вывеў з цеслярамі:

-А той чацвёрты

Ні жывы,

Ні мёртвы.

Ой, не аддай мяне, маць.

 

-А той чацвёрты

Не жывы,

А мёртвы, -

Слёз не магу я стрымаць.

5

І зноўку мне ў Зеелаве,

Флаўдэку

Пабыць не давялося па вясне.

На свята Перамогі

Ў дыскатэку

Шляхі-дарогі

Прывялі мяне.

 

У скроні барабанілі харэі,

Як быццам веснавыя каяжы…

Ды занялі бутэлек батарэі

Рашуча

Агнявыя рубяжы.

 

Цярпліва

Я чакаў музычных перлаў,

Употайкі

Зайздросціў маладым…

Ды грымнуў залп –

І з рыльцаў,

Быццам х жэрлаў,

Выходзіў доўга

Сіняваты дым.

 

Я думаў

Пра Фейхтвангера

І Брэхта,

Пра зорны лёс

Бетховенскіх санат…

Ды шчоўкнула ў дынаміках,

Бы нехта

Уставіў новы дыск у аўтамат.

 

Было часова

Мною ўшчэнт забыта

Усё,

Што перажыў я на вяку…

Ды ўспыхнулі пражэктары,

Нібыта

У сорак пятым.

У красавіку.

 

Не мроілася мне пакуль

Атака

Стралковых рот

На непрыступны дот…

Ды нечакана ўдарнік

Зататакаў,

Бы з амбразуры дота

Кулямёт.

 

Яшчэ выразна я

Перад сабою

Не бачыў бацьку

І яго сяброў…

Ды нагадала перасветы бою

Міганне каляровых ліхтароў.

 

Пяшчотна

На зялёныя галінкі

За вокнамі

Я пазіраў пакуль…

Ды прастрачылі прыцемак

Святлінкі,

Нібы сляды

Трасіруючых куль.

 

Віхляўся хлопец,

Як на хвалях трэска,

Партнёркі вочы

Браткамі цвілі…

Ды раптам,

Як параненыя,

Рэзка

Танцоры ўскідваць рукі пачалі.

 

І я ўявіў

Пякельныя світанкі,

Той люты штурм Зеелаўскіх вышынь,

Калі гарэлі,

Плавіліся танкі,

Грымела аглушальна далячынь.

 

І ў гэтым пекле –

Бацьку з рэчмяшэчкам,

З якім па гурбах снегу,

Па слаце

Пратупаў паў-Еўропы ён

Пяшэчкам,

Прабег

Або прапоўз на жываце.

 

І Дантэ не ўяўляў

Такога пекла!

Шчымліва сэрца

Сціснула туга…

Пад корань бацьку,

Як былінку,

Ссекла,

Скасіла кулямётная чарга.

 

На вышыні,

Узятай сябрукамі,

Пад небасхілам

Нізкім і чужым

Ляжаў ён,

Абдымаючы рукамі

Зямлю,

Не вінаватую ні ў чым.

 

Яшчэ ахутваў

Шэрыя абсягі

Густы, удушлівы

І горкі дым,

Калі

На ўзвышша ўзнесеныя

Сцягі

Жалобна нахіліліся

Над ім.

 

Мне стала вельмі сорамна,

Няёмка

Крыўляцца,

Усміхацца,

Гарцаваць…

Здзівілася суседка-незнаёмка,

Калі не стаў я з ёю танцаваць.

6

Ляжыць з дружбакамі

Мой бацька на схіле

Узятай вяршыні –

У брацкай магіле.

 

Іх смерць напаткала

Раптоўна,

Знянацку.

З кіргізам казах

Парукаўся па-брацку.

 

Даверліва брат

Прытуліўся да брата.

Зы спадчыну больш

Не ваююць зацята.

 

Адзін абеліск

Над хлапцамі-арламі,

Што вёскай на вёску

Хадзілі з каламі.

 

Зазерцы,

Залесцы,

Загорцы,

Замошцы

Ляжаць як ахвяры

І як пераможцы

Ў жарстве пераплаўленай,

Спечанай гліне…

У брацкай магіле

І ў брацкай краіне!

 

Расплыўся над поймаю

Ранішні водар.

Дзесь на гарызонце

Туманіцца Одэр.

 

Калі б іх сябры

Не дайшлі да Берліна,

На варце ля іх

Не стаяла б яліна.

 

Іх сон не сцярог бы

Маўклівы салдат,

Сціскаючы правай рукой

Аўтамат.

 

На камень магільны,

Шурпаты і шэры,

Не клалі б ніколі

Вянкоў піянеры.

 

Над целамі Янаў,

Ахмедаў, Пятроў

Сягоння гайдалася б

Ружа вятроў.

 

Магілы,

Дзе іх пахаваны астанкі,

Бязлітасна спляжылі б

Грузныя танкі…

 

Цяжкая,

Жахлівая

Форма вар’яцтва:

Крывавай дарогай

Прыходзіць да брацтва.

 

Адзін аднаму

Перагрызці зубамі

Ў злабе гарлякі –

І зрабіцца сябрамі.

 

Няўжо не навучацца

Людзі братацца

Без брацкіх магіл?

У каго запытацца?

7

Ніхто той ночы

Не развее змрок,

Калі ў пустой,

Асірацелай хаце,

Дзвярэй не зачыніўшы на замок,

Апошні раз

Мы гутарылі з маці.

 

Да дзён астатніх

У канцы вясны

Мне будзе ноч

Успамінацца тая.

Спакойна

Ў арэоле сівізны

Ляжала маці –

Родная, святая.

 

Не многім я

Душу сваю адкрыў,

Хоць іншы раз

Яна крычма крычала…

Упершыню, відаць,

Я гаварыў,

А маці ўсё маўчала

І маўчала.

 

Прыйшла пара –

І давялося мне

З журбой

Пераканацца ў час разлукі,

Што ў маці роднай

Нават у труне

Мякчэйшыя

За ўсе другія

Рукі.

 

Каго, скажыце,

Гэта не кране?

Ва ўсіх аднойчы

Абарвецца сцежка…

У маці роднай

Нават у труне

Дабрэйшая

За ўсе другія

Ўсмешка…

 

Я маці абяцаў,

Што напішу

І прысвячу бацькам сваім

Паэму…

 

Іду,

Лістоту кульбай варушу,

Яе пад кожным дрэўцам –

Па бярэму.

 

Маркоціцца бярозавы лясок

За вежамі сянажнымі

Ў шаломах.

У гэтым лесе

Не бруіцца сок,

Як і ў мяне,

На зрэзах

І на зломах.

 

Ужо не грэе

Сонечны прамень,

І завушніцы

Пачапіла вольха.

І толькі,

Як стракозы ў летні дзень,

Над полем

Шалясціць высакавольтка.

 

Ужо даўно мне

Барабанны гром

Не лашчыць

Барабанных перапонак.

Здаралася,

Я плакаў над радком

Пад шолахі

Задумлівых сасонак.

 

Ахутвала прасекі цемната –

Плылі кругі

У мяне перад вачыма…

Я сірата,

Я круглы сірата –

Ні бацькі,

Ні матулі,

Ні айчыма.

 

Цяпер

Не напалохае мяне

Зяўро магілы,

Від яе злавесны.

Я быццам пахаваў сябе

Ў труне,

Што маці прыняла…

Я бесцялесны.

 

Калі мяне

Балюча сцебане

Суровы лёс –

Пісяг не застанецца

Ужо на скуры белай

У мяне,

Адна душа

Крывёю абальецца.

 

Амаль нічога

Не баюся я,

Ні плёткі злой,

Ні старасці пахілай…

Я аднаго баюся,

Каб Зямля

Не стала раптам

Брацкаю магілай.

 

І ўсё ж я веру,

Што людское зло

Гады не сфакусіруюць,

Як лінзы,

І полымя не апячэ

Чало

Маёй зеленавокай

Моны Лізы.

 

Усё часцей

На ўзлётнай паласе

Раз’юшана

Равуць ракетапланы.

Няўмольна

Адыходзяць пакрысе

Ў свае палкі і роты

Ветэраны.

 

І мы –

Пары ваеннай хлапчукі –

Жывём,

Нібы выконваем заданне

Кроў апраўдаць,

Што пралілі бацькі,

Каб нашы жыцці

Мелі апраўданне.

Read 565 times Last modified on Панядзелак, 14 Жнівень 2017 09:53
Login to post comments
Вверх