С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Пятніца, 28 Кастрычнік 2016 15:50

Урок мужнасці “Оберегающие покой”

Written by
Rate this item
(0 votes)

25 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сверстник”. Мерапрыемства праходзіла на базе СШ №1, прысутнічала 23 чалавекі.

Кіраўнік клуба, бібліятэкар чытальнай залы Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі Данілава В.А.,  правяла для ўдзельнікаў клуба урок мужнасці “Оберегающие покой”. На мерапрыемства быў запрошаны прадстаўнік МНС, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце маёр унутранай службы А.А. Паршонак.

Ён распавёў аб прычынах, па якіх адбываюцца пажары ў дамах і кватэрах, пра тое, як сябе паводзіць пры розных надзвычайных сітуацыях, куды тэлефанаваць і што прадпрымаць у якасці першачарговых мер; падзяліўся гісторыямі са свайго вопыту пажаратушэння і дапамогі пацярпелым. Былі прыведзены статыстычныя дадзеныя па гораду і раёну.

Падчас правядзення мерапрыемства прадстаўнік МНС разбіраў з дзецьмі небяспечныя сітуацыі ў якіх можа апынуцца кожны, вырашаў сітуацыйныя задачы. Удзельнікі адказвалі на пытанні тэста і віктарыны па бяспецы жыццядзейнасці.

Read 757 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
More in this category: Казачнае Лукамор'е »
Login to post comments
Вверх