С 14 апреля стартует международный видео-конкурс «Листая памяти ...
ЛЕТОПИСЬ ПОБЕДЫ   2025 год ознаменован памятной датой – ...
Президент подписал Указ №1, которым 2025 год объявлен Годом ...
Пятніца, 02 Верасень 2016 11:28

"Пусть будет мирным небо над землёй!"

Written by
Rate this item
(0 votes)

Важным накірункам работы Прудніцкай сельскай бібліятэкі было і будзе патрыятычнае выхаванне моладзі. Работа па патрыятычнаму выхаванню ў бібліятэцы заснавана на выкарыстанні мясцовага матэрыялу, бо немагчыма выхаваць любоў да Беларусі без любові да сваёй малой Радзімы.

11 жніўня ў рамках праграмы “Лето книжное будь со мной” супрацоўнік бібліятэкі арганізавала для юных наведвальнікаў зорны паход “Пусть будет мирным небо над землёй!”. Мерапрыемства распачалося ў бібліятэцы, дзе бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з краязнаўчым матэрыялам аб Вялікай Айчыннай вайне, матэрыял быў сабраны супрацоўнікам з дапамогай мясцовых жыхароў. У бібліятэцы аформлена выстава “Не помнить нельзя – забыть невозможно”, дзе акрамя літаратуры размешчана папка “Нашы ветэраны”. У папцы знаходзіцца матэрыял аб мясцовых ветэранах: іх біяграфіі, фотаздымкі і г.д. Таксама на выставе прадстаўлены малюнкі дзяцей на тэму вайны. Потым дзеці адправіліся ў паход да воінскага пахавання (вёска Пруднікі), дзе прайшло ўскладанне кветак.

Бібліятэкар Л.А. Каржова лічыць сваім маральным абавязкам зберагчы памяць аб Вялікай Айчыннай вайне праз дакументы і ўспаміны, перадаць нашчадкам пачуццё глыбокага патрыятызму, гонар за краіну і яе людзей, іх мужнасць і гераізм, веліч Перамогі.

 

Read 533 times Last modified on Аўторак, 27 Чэрвень 2017 12:38
Login to post comments
Вверх