У час летняга адпачынку для дзяцей з аздараўленчых лагераў пры СШ№1 і СШ№2 супрацоўнікі аддзелу дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадокскай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках праграмы летняга чытання “Лето книжное, будь со мной!” правялі шэраг цікавых мерапрыемстваў. Для самых маленькіх наведвальнікаў была арганізавана экскурсія па бібліятэцы “Дом, дзе жывуць кнігі”. Да 217-й гадавіны з дня нараджэння А.С. Пушкіна быў праведзены турнір па казкам пісьменніка і КВіЗ-экспромт “Сказка ложь да в ней намёк”. Таксама для дзяцей былі праведзены наступныя мерапрыемствы: пазнавальная гадзіна “Герои Э. Успенского на экране”, конкурсная праграма “Книжные развлечения”, гульня-падарожжа “Всё нам лето подарило”, віктарына “Узнай животное”, гадзіна чытацкіх задавальненняў “Волшебник Изумрудного города” (па творчасці А. Волкава), быў падрыхтаваны і паказаны лялечны спектакль “Хищный заяц”.
15 і 16 чэрвеняў рамках праекта “Чытаем па-беларуску” прайшло свята – гульня “Падарожжа ў родную хатку”. Каб паказаць дзецям як раней жылі нашы продкі ў чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі на час мерапрыемства быў зроблены куток беларускай сялянскай хаткі, рэчы для якога пазычылі ў Гарадоцкім доме рамёстваў.
На драўляных коніках маленькія ўдзельнікі скакалі да прыгод, загадак і гульняў. Смела прайшоўшы гэтыя выпрабаванні, дзеці прыехалі ў вёску, дзе завіталі ў родную хатку. Бібліятэкар пазнаёміў там іх з сялянскім бытам, прыладамі працы беларусаў, цацкамі для гульняў сялянскіх дзетак. Усе гэтыя рэчы зараз можна знайсці толькі ў музеі альбо ў Доме рамёстваў, дзе яны адраджаюцца народнымі майстрамі.




