Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 января 2025 года ...
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1, которым ...
Чацвер, 03 Сакавік 2016 10:19

Памятаем аб мінулым, ганарымся сучасным

Written by
Rate this item
(0 votes)

У чытальнай зале цэнтральнай бібліятэкі пастаянна дзейнічае выстава, якая распавядае пра Беларусь і яе гераічны і мужны народ. Змешчаная літаратура асвятляе адно з самых цяжкіх і трагічных ліхалеццяў ў жыцці Беларусі -  Вялікую айчынную вайну. Матэрыял на выставе паслядоўна адлюстроўвае час, які расказвае пра першае з'яўленне фашыстаў на нашай зямлі, пра гісторыю стварэння партызанскага руху, аб нямецка-фашысцкіх канцлагерах, спаленых вёсках...

На выставе шырока прадстаўлены краязнаўчыя матэрыялы: альбомы, буклеты, ксеракопіі аб вызваленні Гарадоцкага раёна, аб апошніх баях танкістаў Н.М. Рудыка і І.Н. Антонава. Цікавы матэрыял сабраны ў папку-дасье "Пусть будет с вами память", дзе змешчана інфармацыя аб 13 вуліцах г.Гарадка, якія носяць імёны герояў ВАВ. Заслугоўвае ўвагі буклет "Героические земляки", дзе змешчана інфармацыя аб поўных кавалерах ордэнаў Славы Гарадоцкага раёна.

    Далей выстава пераносіць нас у сучасны час, дзе на кніжных паліцах змешчаны кнігі, альбомы, папкі, буклеты аб сучасным стане Гарадоцкага краю, знакамітых земляках - спартсменах, народных майстрах, культурных дзеячах і інш. Прадстаўлена інфармацыя аб аб'ектах сацыяльнай сферы, гандлю, грамадскага харчавання, якія значна пераўтварыліся ў час падрыхтоўкі да фестываля-кірмашу "Дажынкі-2014".

 

Read 725 times Last modified on Чацвер, 03 Сакавік 2016 10:21
Login to post comments
Вверх