C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

УЛЕЗ К БАГАМ ТАДЫ Я Ў ХАТУ...

“Як у казарме там салдатаў –Багоў – не можна пашчытаць!”

(багі, якія жылі на гары Парнас у паэме Тарас на Парнасе):

…Вось затраслася ўся гара:
Зевес на печы зварухнуўся…
(Зевес — галоўны бог, бог неба, грому і маланак, які кіраваў усім светам)

…Сатурн там, лыкі размачыўшы,
Падвіркай лапці падплятаў;
Па свеце добра пахадзіўшы,
Лапцей ён многа патаптаў…
(Сатурн - гэта адзін з самых велічных прадстаўнікоў рымскага пантэона. Здаўна яго ўяўлялі стваральнікам ўсяго існага на зямлі)

…Нептун на лаўцы чыніць сеці
І восці садзіць на шасты…
(Нептун — марскі бог)

…А во і Марс у новых ботах;
Ён, мусіць, ботаў не жалеў,
Бо з німфамі скакаў да поту,
Гуляў у жмуркі і шалеў…
(Марс — бог вайны)

…Бах сп’яну пеў такі прыпеўкі,
Што аж не можна гаварыць…
(Бах — бог пʼянства і вясёласці)

…Амур жа з дзеўкамі жартуе,
Ну, проста смех ажно бярэ!..
(Амур — бог кахання)

…Кіўнуў Зевес – і мігам Геба
Крупені ў міску наліла…
(Геба — багіня юнацкасці, дачка Зеўса і Геры)

…А во і сам Юпітэр з Вестай, -
Пусціўся, стары хрэн, у пляс,
Як бы жаніх перад нявестай,
Заткнуй ён рукі за паяс…
(Юпітэр – бог неба, дзённага святла, навальніцы, Веста — заступніца сямейнага ачага і ахвярнага агню ў Старажытным Рыме)

…Узяўшы хустачку, Венера
Пайшла “Мяцеліцу” скакаць…
(Венера — багіня красы і кахання)

…Вось б’юцца Марс ды з Геркулесам,
А Геркулес, як той мядзведзь…
(Геркулес — за сваю сілу і добрае карыстанне ею быў прылічаны да багоў)

…Нептун з прыгожанькай наядай
Пайшоў ўпрысядку “Казака”…
(Наяды - у старажытнагрэчаскай міфалогіі дочкі Зеўса, якія з'яўляліся німфамі рэк, крыніц, фантанаў, калодзежаў, ручаёў і азёр)

…А во і Марс у новых ботах;
Ён, мусіць, ботаў не жалеў,
Бо з німфамі скакаў да поту,
Гуляў у жмуркі і шалеў…
(Німфы ставяцца да духаў прыроды. Яны, у адрозненне ад багоў, смяротныя. Часам імёны німф пераймаліся ў назваў рэк і крыніц, чыімі заступніцамі яны былі)

…Але зефіры падхапілі,
Хто за руку, хто за паяс,
І, як бы птушкі, паташчылі
Яны мяне цераз Парнас…
(Зефіры — духі цёплых заходных вятроў)

 

Вверх