C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

ДАСЛЕДВАННІ ПРАБЛЕМЫ АЎТАРСТВА

Выказваліся розныя варыянты аўтарства паэмы, якія пры дэталёвым разглядзе адмаўляліся. Найвялікшую працу па даследванню праблемы аўтарства паэмы правёў Генадзь Васільевіч Кісялёў – вядомы пісьменнік і літаратуразнаўца, які стаў бацькам галіны тарасазнаўства ў беларускай літаратуры. Менавіта ў яго працах – сакавіта напісаных мастацкіх кнігах – разглядаецца храналогія вывучэння шэдэўра беларускай паэзіі мінулага стагоддзя.
Першую версію аўтарства паэмы выказаў М.Доўнар –Запольскі ў артыкуле “В.Дунін Марцінкевіч і яго паэма “Тарас на Парнасе”, надрукаваным у студзені 1895 года ў “Витебских губернских ведомостях”. Без неабходнай аргументаванасці ён сцвярджаў, што аўтарам паэмы з’яўляецца знакаміты Дунін-Марцінкевіч і прывёў тэкст паэмы, які быў горшы за раней надрукаваныя варыянты паэмы. Г.В. Кісялёў знайшоў ў 1973 годзе ў Дзяржаўнай бібліятэцы Беларусі як рукапісны нарыс М.Доўнар-Запольскага, так і рукапіс працы Е.Раманава – выдатнага фалькларыста і этнографа – “Спроба пяра”. У артыкуле Раманаў разабраў пытанне аўтарства паэмы:
“Адны кажуць, што бы яе сачыніў Марцінкевіч…Другія дзейкаюць, што “Тараса” сачыніў адзін віцебец, нейкі Дарэўскі. Гавораць, што яго напісалі ў Горках студэнты тады, як там была да мяцяжа, бальшая школа… Чулі мы шчэ, што быцца яе напісалі магілёўскія бурсакі”
У “Спробе пяра” Раманаў піша прозвішча людзей, з дапамогай якіх быў складзены варыянт паэмы, якую мы маем зараз. Гэта былі А.Ф. Маслоўскі, А.П. Сапуноў, В.К. Стукаліч, Е.Р. Раманаў і іншыя.
2. Найбольш прыхільнікаў сабрала другая версія аўтарства паэмы, версія на карысць Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. Яе выказаў спачатку Раманаў, потым вядомы этнограф Максіміліян Маркс. Гэту версію актыўна падтрымлівалі краязнаўца Даніла Васілеускі, а таксама гісторык і этнограф С.А. Барсукоўскі. Але дэталёвы разгляд усіх акалічнасцей дадзенай версіі Генадзем Кісялёвым праз вывучэнне біяграфіі Вярыгі Дарэўскага і Маркса не пакінуў жыццяздольнай гэтую версію.
3. У 1958 годзе з’яўляецца ліст, у якім апісваецца легенда сям’і Шаўцовых. Паводле легенды, продак Шаўцовых, беглы дзекабрыст, хаваючыся ад улад пад імем Аўхіма Крупенькі ў сяле Свірэль, напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Але па легендзе Крупенька памірае да 30-х гадоў 19 стагодзя, а па аналізу вучоных паэма напісана ў сярэдзіне 50-х гадоў. Па-другое, прапанаваны варыянт паэмы сям’і Шаўцовых адпавядаў толькі варыянту паэмы з 1930-х гадоў, калі хутчэй за ўсё і з’явілась “легенда”.
4. Пэўны час разглядалася таксама версія, звязанная са студэнтамі Горацкага інстытута. Над гэтай версіяй пэўны час працаваў Барыс Іофе. Падставай для версіі было выданне студэнтамі рукапіснага часопіса, дзе з’яўляліся і вершы. Сярод студэнтаў вылучаўся Затмілаў, талент якога праяўляўся ў духу Гогаля. У сваім гуртку ён забаўляў усіх фантастычнымі апавяданнямі, заўсёды знаходзіў новае дасціпнае выказванне, якое выклікала агульны смех. Але родам Затмілаў быў з Пензенскай губерніі і не мог адчуваць стыхію народнай беларускай гаворкі. Узгадвалася таксама прозвішча студэнта Кушалеўскага. Але і гэта версія нежыццяздольна, бо факты звязаныя з тэкстам паэмы, яе з’яўленнем не гавораць на карысць магілёўскага паходжання паэмы.
5. Найболей адпрацаванай, жыццяздольнай з’яўляецца версія аўтарства на карысць Канстанціна Вераніцына. Біяграфія і жыццядзейнасць нашага земляка найбольш адпавядае ўсім патрабаванням да аўтара паэмы – аб гэтым пераканаўча даводзіў у сваіх даследваннях Г.В. Кісялёў, гісторык і літаратуразнаўца. Генадзь Васільевіч вёў пошукі, вывучаючы архівы, сустракаючыся з рознымі людзьмі, даследуючы літаратуру. І ў 1973 г. ён дабіўся поспеху.
Менавіта так: «Канстанцін Вераніцын. 15 красавіка 1855 г. г. Гарадок» пазначана аўтарства паэмы ў сшытках паэта і фалькларыста Аляксандра Рыпінскага, якія ў 1929 годзе трапілі да прафесара БДУ М. Піятуховіча. Прафесар Піятуховіч падрыхтаваў працу «Рукапісы А.Рыпінскага», але надрукаваць яе не паспеў, трапіўшы пад хвалю сталінскіх рэпрэсій. Праца знікла і толькі ў 1986 годзе навуковец Віталь Скалабан знайшоў, а дырэктар Цэнтральнага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Сурмач атрымала архіўныя матэрыялы даследчыка беларускай літаратуры 20-х гадоў Васіля Мачульскага, дзе знаходзілася падрыхтаваная да друку праца Піятуховіча.
Зыходзячы з устаноўленых Г.В. Кісялёвым звестак, пацверджанне знайшлі ўсе здагадкі, што выказваліся даследчыкамі пра беларускае паходжанне аўтара, добрае веданне ім сялянскага побыту в.Пуцявішча непадалёк ад Астраўлян, віцебскую гаворку, дасведчанасць у рускай культуры і літаратуры.
Да першай публікацыі ў прэсе паэму «Тарас на Парнасе» пераказвалі або перапісвалі ад рукі. Пасля з'яўлення на старонках газеты «Минский листок» да «Тарасу на Парнасе» прыйшла папулярнасць. Ужо ў наступным годзе яна была перакладзена на рускую мову. Асобным выданнем паэма выйшла ў Віцебску ў 1896 годзе, тыраж склаў 1.000 асобнікаў.

 

Літаратура
1. Кісялёў, Г. Жылі-былі класікі : хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” / Г. Кісялёў. – Мінск, 2005. – 549 с.
2. Паэма “Тарас на Парнасе” : здабыткі і праблемы : Другія літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечанныя 25-м угодкам адкрыцця Генадзем Кісялёвым асобы Канстанціна Вераніцына (19 лістапада 1998 года г. Гарадок Віцебскай вобласці) / Пад рэд. Л. Гаравога. – Гарадок, 1999. – С. 34 – 36.
3. ГЕНАДЗЬ КІСЯЛЁЎ – ПЕРШААДКРЫВАЛЬНІК АСОБЫ КАНСТАНЦІНА ВЕРАНІЦЫНА

Вверх