C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Увесь, да апошняй тканкі я з вамі, мае землякі...

Гарадоччынана – адзін з самых прыгажых куткоў беларускай зямлі, які мае сваё непаўторнае аблічча, свае адметныя рысы. Гэты самы паўночны куток Віцебшчыны заўсёды зачароўвае сваёй прыгажосцю, павольнасцю і мернасцю жыцця, мудрасцю і цеплынёй сэрцаў мясцовых жыхароў. Наша зямля здаўна славіцца сваім галоўным багаццем – добрымі людзьмі, якія любяць і шануюць сваю малую радзіму, памнажаюць славу і вядомасць сваіх месцаў. Да такіх людзей належыць наш зямляк – Уладзімір Скарынкін.

Гарадок – радзіма паэта, бо тут прайшло маленства, тут ён вучыўся, тут вытокі яго творчасці. У. Скарынкін любщь сваю малую радзіму. Перад самай вайной бацьку накіравалі на працу ў г.Гарадок, размешчаны ў 35 км. на поўнач ад Віцебска. Тут, недалёка ад чыгункі, цяпер вуліца Вакзальная, пабудаваў бацька хату і пасадзіў ля яе ліпку. Сюды перад вайной пераехала жыць сям'я.

 

Сваім жыццём, кожным учынкам, радком праслаўляе ён горад, ганарыцца роднымі мясцінамі i людзьмі, якія тут жывуць. Наш горад старажытны. Упершыню мястэчка Гарадок стала вядома дзякуючы геаграфічнай карце С. Пахлавіцкага ў 1579 годзе. У 1777 годзе Гарадок атрымаў статус горада. У 16 стагоддзі горад атрымаў герб: леў на залатым полі. У вершы "Землякам-гарадчукам" У. Скарынкін піша:

Дзядзінец з байніцамі горад наш меў

I быў Гарадком нарачоны.

Па праву ўпрыгожвае велічны леў

Сягоння наш герб залачоны.

На гарадоцкай зямлі шмат валуноў. Перад намі паўстае асілак Гаравік, які здалёку цягне валун. Тут працякае рака Гараджанка, на беразе якой ляжыць вялікі камень, дзе любіць сядзець паэт, дзе “дапытлівы пагляд пяшчота сагравала". Чытаем радкі з верша "Лосвіда":

Я нарадзіўся на зямлі, сагрэтай валунамі.

9 ліпеня 1941 года Гарадоцкі раён быў акупіраваны фашыстамі. У баях за вызваленне Гарадоччыны загінула каля 20 тысяч савецкіх воінаў, расстраляна больш 16 тысяч чалавек, знішчана 183 населеныя пункты, у тым ліку 13 вёсак спалена разам з людзьмі.

Суровы лес напаткаў маці Ўладзіміра Скарынкіна. Старэйшага сына Пятра падчас вайны вывезлі ў Германію. Маці з малым Валодзем былі таксама на чужбінее ў Германіі (г. Бромберг, цяпер гэта польскі горад Быдгашч) са снежня 1943 года да пераможнай вясны 1945 года. Вось успаміны паэта:

"Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, мне было толькі два гады, але я помню, як ад самалёта ў сонечны летні дзень нешта адарвалася і паляцела уніз. Гэта была першая бомба, скінутая фашыстамі на Гарадок, дзе мы тады жылі. Бомба трапіла ў дом нашага суседа. Потым пры нямецкіх бамбёжках мой старэйшы семнаццацігадовы брат Пеця насіў мяне на плячах у лес, за шашу, ці ў тунэль пад дарогай, па якой нас напрыканцы сорак трэцяга года немцы вялі на чыгуначную станцыю, каб вывезці ў Германію. Вялі, а ўздоўж дарогі на слупах матляліся вісельнікі."

Вайна скалечыла дзяцінства і забрала ў Валодзі бацьку. Адсюль, з Гарадка, бацька пайшоў на фронт: 16 красавіка 1945 года ён загінуў на вайне і пахаваны ў брацкай магіле на Зеелаўскіх вышынях недалёка ад Берліна Цяпер там вайсковыя мемарыяльныя могілкі, дзе на адным з надмагільных камянёў высечана прозвішча бацькі.

Германія. Ул. Скарынкін з жонкай на магіле бацькі

Валодзя ж разам з маці да канца вайны быў вязнем працоўнага лагера. Тады ён быў яшчэ малы i“цьмяна помніць той эшалон, што вёз яго з матуляю ў палон, нібы ў сне – калючы дрот. Барак.... Затое добра помніць, што, кладучы спаць, маці звычайна пела напаўголасу калыханку: “Спі, малютка, будзь спакойны, баюшкі-баю”.

Там жа, у фашысцкім палоне, спадзеючыся, што Бог злітуецца i аблегчыць долю сына, маці ахрысціла яго. Хросныя бацькі – рускія людзі Кацярына i Пётр Кандаковы, якія жылі з імі ў адным бараку.

Вызваленне да ix прыйшло 23 студзеня 1945 года, калі войскі 1-га Беларускага фронту захапілі Быдгашч.

Неба сіроцкага дзяцінства вечна будзе расквечваць пераможны майскі салют.Я помню, як каляровыя ракеты ўпрыцемку ўзляцелі, як букеты, i маці са слязамі на вачах мяне ўзняла высока на руках. Дзень Перамогі з таго часу для мяне самае вялікае свята, свята са слязамі на вачах”. Затым вярнуліся ў Гарадок. У ix хаце жыў партызан з брыгады Райцава – Васіль Кірылавіч Даўгалаў са старэйшай дачкой. Жонка Васіля i малодшая дачка Надзя загінулі падчас вайны. Дачку расстралялі партызаны. Гора аб'яднала сем’і Скарынкінай i Даўгалава. Так i сталі жыць разам. Васіль працаваў конюхам. У вершы Спрадвеку тут жылі яны У. Скарынкін успамінае пасляваеннае жыццё:

Я помню доўгую чаргу

Па хлеб i "барбарысіны",

Якія ўзважвалі ў ларку

Мне пальчыкі Xaўpысіны.

Падбітых самалётаў шмат

Было тады распілена...

Дня не было, відаць, калі

Я не глядзеў узрушаны,

Як спрытна робяць кавалі

Падковы i правушыны.

Уяўляеш пасляваеннае жыццё – i перад сабой бачыш басаногага хлопчыка:

Чуб развявалі хлапчуку

Вятры, што пахлі порахам.

Паэт добрым словам успамінае былых жыхароў Гарадка – Будняцкіх, Дахія, Далжанскіх. Вобраз айчыма паўстае з верша “Камель”. Аўтар параўноўвае яго з дубам, сімвалам моцы і здароўя. У шэрай саматканцы, аброслы, быццам мохам, барадой, з сякерай і пілой ён будаваў хаты. I цяпер у прыцемку аўтару свеціцца здаля матулін дом, Камлём абшаляваны.

Перш за ўсё маці навучыла Валодзю любіць зямлю, ведаць цану хлеба, даражыць роднымі мясцінамі, паважаць людзей працы. Матулін дом, родны край, матчыны песні - усё гэта жыве ў душы паэта па сённяшні дзень. Вобразныя сродкі “вялікай птушкаю цыбатай садзіцца вечар на лугі”, і “песні матчыны паволі ўсходзяць у маёй душы”, усё гэта “як бінт ад раны, ад сэрца цяжка адарваць” сведчаць, як любіць паэт прыроду, сваю малую радзіму.

I зноў стаю за роднай хатай,

Дзе пад страхой вісяць плугі,

Вялікай птушкаю цыбатай

Садзіцца вечар на лугі.

Як сейбіты, з галін таполі

Насенне сеюць у цішы,

I песні матчыны паволі

Усходзяць у маёй душы.

Хутка Уладзімір пайшоў у школу. Яна размяшчалася ў прыватных дамах.

У першым класе хлопчык вучыўся ў адной хаце, у другім – у другой, у трэцім змянілі аж тры хаты за зіму. Не хапала сшыткаў, падручнікаў. Вялікай рэдкасцю былі каляровыя алоўкі. Бедна, але весела і дружна жылі пасляваенныя хлапчукі. Гулялі ў вайну, лапту, штандар.

На лузе за рэчкай Гараджанкай зрабілі футбольнае поле, валейбольную пляцоўку, ямы для скачкоў у вышыню і даужыню. Грошы на мячы і сеткі збіралі гуртам. Якім цяплом сагрэты радкі:

Я ў Лосвіда і ў Гаражанкі-ракі знаходжуся змалку ў палоне.

Дазвольце схіліцца, мае землякі,

Мне зноў перад вамі ў паклоне.

 

 

У. Скарынкін славщь родны кут, гарадоцкую зямлю, свaix землякоў.

Люблю душою пасталелай

Я завітаць на тыдні тры

У родны край, дзе локці смела

На стол кладуць гаспадары.

Дзе я заўсёды госць жаданы,

Дзе брат вучыў мяне араць,

Дзе ўсе, што мне, як бінт да раны,

Ад сэрца цяжка адарваць.

 

Паэтычная творчасць паэта разнастайная i шматгранная. Паэту падуладна любая тэма. У творах пісьменніка адчуваецца асаблівая павага да гicторыі свайго народа, да бацькоўскай зямлі.Часта ўяўленне пераносіць паэта ў апаленае вайной дзяцінства, да цяжкіх дзён, што прайшлі ў фашысцкай няволі. Патрыятычныя пачуцці, гераізм беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця, любоў да працы і роднага краю - усё гэта падаецца натуральна, нязмушана.

Вершы, прысвечаныя Гарадоччыне, простыя, шчырыя. Чароўная мелодыя рыфм кружыць у вальсе ўспамінаў, нагадваючы радасць сустрэчы з роднымі мясцінамі. Калі гартаеш старонкі кніг паэта, разумееш, як горача любіць паэт сваю маленькую радзіму.

Пры летніх досвітавых зорах

У родным краі дзень пры дні

Чакаюць нас язі ў азёрах

Залатабокія луні.

Чакае востраў знакаміты.

I на пагорку Гарадок

Смугой блакітнай апавіты,

Гарыць, як першы мой радок.

3 любоўю паэт піша пра рэчку Гараджанку:

Хоць і завешся Гараджанкай

Ты не пястухай гарадской,

Была адвеку,

А сялянкай –

Вясёлай, шчодрай, гаманкой.

Як і твае,

Мае вытокі

У той зялёнай старане,

Куды ўладна біятокі

Ізноў паклікалі мяне...

Смалоўка, прапахлая жывіцай і зёлкамі, Вайханы не даюць забыць, што некалі было, ціхая вёсачка Траццякі застануцца ў душы на вякі. Паэт піша:

Дзякуй жыццю, што дало прывілею

Тут мне знаходзіць натхненне і схоў.

Родныя мясціны саграваюць паэта, натхняюць, даюць тэмы для новых вершаў. Параўнанні, метафары, эпітэты “у гародзе сланечнікі ззялі, быццам рампы агні”, у полі хорам гулі авадні”, "была Траццякоўскаю галерэяй - лясная рака Траццякоўка”, “аблямуй дзьмухаўцамі шлях”, “знайдзі ранак сіні, што згубіў у тваіх палях” гучаць асабліва пранікнёна, саграваючы душу і напаўняючы яе светлымі пачуццямі. Вось радкі з верша “Вяртанне”:

I таму я лячу – не еду –

Да цябе, мой сівы Гарадок!

Тут я сейбіта шчасце зведаў,

Склаў свой першы ўжыцці радок.

Сустракай мяне разам з сынам,

Аблямуй дзьмухаўцамі шлях

I знайдзі нам той ранак сіні,

Што згубіў я ўтваіх палях.

Чытаеш яго вершы і такі прастор узнікае для думак і пачуццяў! Творы паэта – тыя крынічкі гаючай вады, з якіх колькі не чэрпаеш, а яны застаюцца бяздоннымі, як сама творчасць. Без роднай зямлі, без сваей малой радзімы  “...мы ўсе, як птушкі на краёчку чужога гнязда”. Таму радкі, прысвечаныя роднаму краю, гучаць асабліва пранікнёна, саграваюць душу і нараджаюць у ёй светлыя шчымлiвыя пачуцці.  

Ціхім адвячоркам на гары

Я стаю, як на гары паклоннай.

Кланяюся роднаму кутку,

Кланяюся роднаму прастору.

Родныя мясціны саграваюць паэта, натхняюць, даюць тэмы для новых вершаў. Колькі разоў не чыталі б вершы У. Скарынкіна, знаходзім і адкрываем для сябе ўсё новае і цікавае.

Успаміны аднакласніка Уладзіміра Скарынкіна, Даміенка М.І.

Я жыў у вёсцы Прудок. Памятаю пасляваенную разруху. Школы не было. Таму вучыліся ў прыватных дамах, якія добрыя людзі аддавалі пад школы.

Вось так мы і сустрэліся са Скарынкіным Валодзем. Вучыліся мы ў доме таварыша Голубева па Свінячаму завулку. Гэту назву завулак атрымаўза тое, што ён быў заўсёды брудны. Потым мы вучыліся ў другім драўляным доме. Сталоў або парт не было, сядзелі на лаўках. Дзеці ў класе былі рознага ўзросту, так як вучыцца хацелі ўсе. Добра памятаю настаўніка пачатковых класаў Краснабаева І.І. Вельмі строгі быў настаўнік. Дзеці ёсць дзеці, яны любяць гуляць... Вось і мы гулялі ў “пёрышкі”. Іван Іванавіч упарта вёў барацьбу з гэтай гульнёй і ламаў пер'е.

Пасля заканчэння пачатковай школы мы пайшлі вучыцца ў школу №2. Дырэктарам школы быў Каралёў А.П. Валодзя быў вельмі кемлівы ў школе. Яму лёгка даваліся ўсе прадметы. Жылі мы пасля вайны вельмі дружна. Любілі катацца на лыжах, а лыжы былі самаробныя з бярозы. Каталіся на каньках, прывязаных да валёнак. Партфеляў не было. Бацькі шылі нам палатняныя мяшкі, а ў некаторых былі зроблены з фанеры скрынкі. I ўсе мы вучыліся, верылі ў лепшае...

Успаміны класнага кіраўніка Каразеевай Т.У.

3 1953 па 1963 г.г. я працавала настаўніцай матэматыкі ў СШ№2 г. Гарадка. Вяла матэматычны гурток. Валодзя наведваў яго, бо захапляўся матэматыкай. Ён быў кемлівы, знаходлівы, цікаўны, звяртаў увагу на сябе.

Як цяпер, ён перад маімі вачам - і актыўны, тактычны з усімі. Я была ўпэўнена, што ён абавязкова пойдзе вучыцца ў тэхнічнае ВНУ. І, сапраўды, Валодзя вывучыўся на інжынера авіяцыі.

Валодзя захапляўся паэзіяй са школьных гадоў. Быў у яго дзённік, дзе змяшчаў свае вершы. Па просьбе дзяцей ён чытаў. Мы праводзілі гадзіны паэзіі. Дзеці ў той час многа чыталі. Часта адпраўляліся на экскурсію ў прыроду. Сабіралі кветкі, рабілі букеты. Я вельмі люблю палявыя кветкі. Валодзя памятае гэта, і аднойчы ён завітаў да мяне з вялікім букетам рамонкаў. Валодзя быў добрым сябрам. Ён сябраваў з Пецем Андрэевым. Аднойчы У. Скарынкін сказаў:

- Тамара Уладзіміраўна, я хачу пагаварыць з вамі. Мой сябар Пеця жыве ў вельмі цяжкіх умовах. Жыве ў зямлянцы, няма дзе вучыць урокі, трэба дапамагаць маці.

Я звярнула ўвагу на Пецю, старалася яму дапамагчы. А Валодзя ўвесь час дапамагаў сябру. Яны былі неразлучныя...

Успаміны дачкі Даўгалава Васіля Кірылавіча, Азарчанка Матроны Васільеўны

Нарадзілася ў в.Саўчанкі Пальміскага с/с. Закончыла Віцебскае педагагічнае вучылішча. У час вайны знаходзілася ў партызанскім атрадзе імя Кутузава. 3 1946 года працавала настаўніцай пачатковых класаў у в. Вярэчча, потым у СШ №1 г.Гарадка.

Калі пачалася вайна, мне было 19 гадоў. Фашысты забілі дзеда і бабулю, расстралялі сястрычку. Маці пагналі ў Асвенцым, там яна і загінула. Я і бацька пайшлі ў партызанскі атрад. Мы знаходзіліся ў Латыгаўскіх лясах, калі пачаліся баі за вызваленне Гарадка. Пасля вайны мой бацька Даўгалаў Васіль Кірылавіч сышоўся з маці Уладзіміра Скарынкіна. Мы жылі ў доме №7 па вуліцы Вакзальнай. Шэсць чалавек: маці з Валодзем, Пятро з жонкай, бацька са мной. Жылі дружна. Я была дарослая, працавала настаўніцай. Валодзя любіў разглядаць наглядныя дапаможнікі для працы ў школе, быў жвавы, знаходлівы і здольны да навукі. Бацька вельмі добра адносіўся да Валодзі, і ён з цеплынёй успамінае пра яго...

Вверх