C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Біяграфія

Нарадзіўся Уладзімір Максімавіч 7 чэрвеня 1939 года ў горадзе Віцебску ў сям’і служачага. Яшчэ да вайны бацька Уладзіміра Скарынкіна прыехаў працаваць у г.Гарадок. Тут ён пабудаваў хату, адсюль пайшоў на фронт…

Так здарылася, што Уладзіміру Скарынкіну не прыйшлося расці ў ласцы, у цішыні і радасці. Будучы зусім маленькім, ён апынуўся ў пекле фашысцкіх лагераў: у 4-гадовым узросце разам з маці быў сагнаны ў Нямеччыну, ў Бромберг(цяпер г. Быдгашч, Польшча).

“Вайну памятаю, перажыў яе спаўна, як і ўсе мае аднагодкі.. Бацька, Максім Ільіч, загінуў на фронце ў 1945 годзе. Цяжка жылося, холадна, голадна. Я памятаю той дзень, калі скончылася вайна і агульная бяда змянілася агульнай радасцю”.

Пасля вайны вярнуліся ў Гарадок і сталі жыць ў бацькавай хаце. У 1946 годзе Валодзя пайшоў у школу, якая размяшчалася ў прыватных дамах. У першым класе хлопчык вучыўся ў адной хаце, у другім – у другой, у трэцім класе вучні змянілі аж тры хаты за зіму. Потым Валодзя перайшоў вучыцца у сярэднюю школу № 2, якую скончыў з залатым медалем.

Захапляцца паэзіяй пачаў рана. Першы верш з’явіуся ў газеце “Піянер Беларусі” яшчэ ў школьныя гады пад назвай “Першы яблык”. Пасля заканчэння школы паўстала пытанне - чаму сябе прысвяціць? Каб маці не трэба было дапамагаць вучыцца, паступіў у Рыжскае вышэйшае інжынерна-авіяцыйнае ваеннае вучылішча, якое ў 1960 годзе пераўтварылі ў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі. Вершы адышлі на другі план: пісаў мала, друкаваўся рэдка.

Пасля заканчэння Рыжскага інстытута Уладзімір Скарынкін 9 гадоў працаваў інжынерам у Мінскім аэрапорце  і 12 гадоў - начальнікам аварыйна-выратавальнай службы Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі. За гады службы Уладзімір Максімавіч распрацаваў рацыяналізатарскую прапанову па удасканаленню электрычных схем самалётаў АН-10 і ТУ-124.

Як у кожнага чалавека на зямлі, так і ў кожнага паэта наогул ёсць сваё наканаванне. Ад каго ці ад чаго яно зыходзіць? Ад Бога, ад роднай зямлі, ад уласнай долі? –цяжка сказаць і вызначыць. Хутчэй – ад усяго разам, ад усяго, што завецца жыццём, дадзеным табе. Як распарадзіцца ім, гэтым наканаваннем – справа складаная. Ёсць толькі мэта, ёсць толькі дарога…І трэба ісці… У спадарожнікі свайму паэтычнаму лёсу Уладзімір Скарынкін абраў авіяцыю. Першую кнігу паэта “Буслы над аэрадромам” адкрыў верш Уладзіміра Скарынкіна “Беларусі” – малітва роднай зямлі. Як выявілася гэта была першая песня Уладзіміра Мулявіна – музыканта і кампазітара, заснавальніка і мастацкага кіраўніка ансамбля “Песняры”. І першыя ноты гэтай песні на вершы нашага земляка вось ўжо колькі год з’яўляюцца пазыўнымі “Рыдыёфакта”. (Муз.У.Мулявіна, сл.У.Скарынкіна “Беларусі”).

У 1975 годзе Уладзімір Скарынкін атрымаў пасведчанне парашутыста, дзе яму прысвоен трэці спартыўны разрад па парашутнаму спорту. Так нарадзіўся з душою птушкі чалавек-паэт.

“Тэхнічная прафесія мне, як паэту, думаю, дала многае. Перш за ўсё, як казаў РыгорБарадулін, сваю крылатую тэму. У авіяцыі – усе рамантыкі. Ды я і сам непапраўны рамантык: магу гадзінамі любавацца зорным небам, сядзець ля вогнішча, хадзіць на лыжах па зімовым лесе ... Напэўна, авіяцыя і сфармавала мяне, як паэта”.

На пытанне: “Кім бы вы сталі, з’явіся магчымасць пачаць усё спачатку, Уладзімір Скарынкін адказаў: Я б зноў стаў паэтам. Але калі б я ім стаў, не акунуўшыся ў атмасферу авіяцыйнай рамантыкі, то стаў бы, напэўна, паэтам прыземленым і бяскрылым…”

Творчым натхненнем, музай, сябрам Уладзіміру Скарынкіну на працягу ўсяго жыцця застаецца яго жонка Валянціна Луцэвіч – траюрадная пляменніца Янкі Купалы. Разам з ёю яны спасцігалі навукі з першага да сёмага класа ў Гарадоцкай сярэдняй школе № 2. Потым лёс звёў іх у горадзе Мінску, дзе і нарадзілася сямья Скарынкіных. Уладзімір Скарынкін успамінае:

“Я никогда не забуду тот солнечный августовский день 1961 года, который подарил мне неожиданную встречу с нею вскоре после моего приезда в Минск. Она не шла, а летела над землёй в лёгком платьице. И вот уже 50 лет мы летим рядом, опираясь на крылья любви».

Уладзімір Скарынкін прысвяціў сваёй Валянціне верш “Благаслаўляю і люблю”, словы якога былі перакладзены на музыку эстрадным спеваком Дмітрыем Смольскім. (муз.Д.Смольскага, сл.У.Скарынкіна “Благаслаўляю і люблю”).

Усе свае пачуцці, думкі і прызнанні да Валянціны Луцэвіч паэт “сплёў” у вянок…але не той, што з кветак…у вянок санетаў пад назвай "Вачэй тваіх паляны”.

Яшчэ адно каханне – шчырае, светлае, балючае - каханне да родных мясцін, дзе прайшло яго дзяцінства…школьныя гады…Уладзімір Скарынкін ніколі не забывае пра свой Гарадок, наведвае яго, бо тут усе такое знаемае і дарагое…(вершы аб родных мясцінах)

У 1982 г. Ніл Гілевіч прапанаваў Уладзіміру Скарынкіну перайсці на працу ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. З'явілася больш вольнага часу. Стаў болей пісаць і перакладаць. Дзякуючы Уладзіміру Максімавічу на беларускай мове выйшлі кнігі Мікалая Рубцова «Рускі агеньчык» і Міколы Віграноўскага «Украінскі прэлюд», загучалі вершы Яніса Райніса, чытач змог ацаніць усю непаўторнасць малдаўскіх народных балад, творы чувашскіх, узбекскіх, азербайджанскіх, македонскіх і іншых паэтаў.

Аднак, асабліва паспяхова Скарынкін пераклаў сусветную класіку. Сапраўдны  подвіг здзейсніў Уладзімір Максімавіч, калі ўпершыню пераклаў з італьянскай на беларускую мову “Боскую камедыю” ДантэАліг’еры. За што быў удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі  Беларусь.

З вялікай радасцю наш зямляк прымаў і Нацыянальную прэмію Італьянскай Рэспублікі, якую на 60-гадовы юбілей паэту ўручыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Джавані Чаруці.

14 верасня 2001 года Уладзімір Скарынкін быў запрошаны ў Фларэнтыйскі палац Рыма, дзе яму уручылі прэмію міжнароднага таварыства "Дантэ”, да 680-годзя з дня смерці італьянскага паэта. Разам з Валянцінай Луцэвіч наш зямляк даехаў да Равенны і ўсклаў кветкі на грабніцу Дантэ, наведаў невялікую мемарыяльную царкву, дзе пахавана Беатрычэ, якой прысвечана "Боская камедыя". А потым даведаліся, што побач з ёю на другім баку вуліцы знаходзіцца трохпавярховы Дом-музей Дантэ, і доўга хадзілі па яго лесвіцах і пакоях.

Наступным плёнам перакладчыка стаў выпуск на беларускай мове ў 2004 годзе паэм Джоджа Байрана “Дон Жуан” і “Прароцтва Дантэ”.А пазней у 2011 годзе паэма “Новае жыцце” Дантэ Аліг’еры і “Кніга песень” Франчэска Пятраркі, якія таксама атрымалі высокую адзнаку ў літаратурным свеце.

Зараз Уладзімір Скарынкін займаецца перакладамі для беларускіх тэатраў. На беларускую мову Уладзімір Максімавіч пераклаў п’есу “Смех лангусты” англійскага драматурга Джона Маррэлла, “Яны любілі” венгерскага пісьменніка Акоша Кертеса, “Дэлежанс” рускага драматурга Леаніда Філатава.

Скарынкіну У.М. у лістападзе 2015 уручана памятная медаль «Поэт и воин Игорь Николаевич Григорьев (1923-1996)», як першаму перакладчыку вершаў рускага паэта І. Грыгор’ева на беларускую мову.

30 чэрвеня 2017 года Рашэннем Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў Уладзіміру Максімавічу прысуджана званне "Ганаровага грамадзяніна Гарадоцкага раёна"  за асабісты ўклад у культурна-грамадскае жыццё і развіццё духоўнай спадчыны Гарадоцкага краю .

Уладзімір Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі: “Буслы над аэрадромам” (1969); “Гукавы бар’ер” (1972); “Дазвольце ўзлёт (1975); “Чацвёрты разварот” (1979); “Вугал атакі” (1983); “Пасадачныя агні” (1985); “Выратавальны плыт” (1988); “Размова на парозе” (1991); “Лосвіда” (1993); “Апошняе слова” (1994). Аўтар паэм “Насустрач веку”, “Сляпыдождж”, “Высокае сонца”, “Узнясенне”, “Астральны знак Францыска”. Напісаў  кніжкі для дзяцей: “Канікулярная ангіна” (1991); “Падарожжа ў Крайшарад” (1993); “У карэце па белым свеце” (2000), “Дзе і як жыве Нептун?” (2014). Творы У. Скарынкіна перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Жыве ў Мінску.

Вверх