C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

СЛОЎНІК ПА ЗМЕСТУ ПАЭМЫ

Слоўнік па зместу паэмы

1. Палесоўнік – ляснік, вартаўнік лесу.
2. Пуцявішча – вёска з гэтакім найменнем сапраўды існавала за 15 – 18 км на поўнач ад Віцебска.
3. Губа – рот.
4. Ураднік – у Расійскай імперыі ніжэйшы ранг павятковай паліцыі.
5. Збрахаць – аблаяць.
6. На самаго Кузьму Дзям’яна – хрысціянскае свята, якое прыпадае на 14 лістапада.
7. Наста – чысты бярозавы лес,вышэйшы за чалавечы рост.
8. Памжа – насланнё.
9. Удрагава – другі раз.
10. Балота – вадкая гразь.
11. Быць – быццам.
12. Рагавень – табакерка з валовага рога для нюхальнага тытуню.
11. Храпы – ноздры.
12. Шырынка – палатняная дзявочая хустка хатняга вырабу ў выглядзе тонкага ручніка, роўнага ўшырыню і даўжыню, з вышыванымі канчарамі.
13. Стройны – аздобны, прыгожы.
14. Шатан – чорт, д’ябал, нячыстая сіла.
15. Відзець – бачыць.
16. Сціха – паціху.
17. Галасаваць – крычаць, галасіць, гаманіць.
18. Кажыны – кожны.
19. Штоб – каб.
20. Хвілятон – фельетон.
21. Дадушы – далібог.
22. Плюгавы – гадкі.
23. Аглумлёны – звар’яцелы, здурнелы.
24. Карабачнік – дробны гандляр, які разносіў па вёсках ходкія. тавары: мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы і г. д.
25. Смінарня – сярэдняя спецыяльная,а таксама духоўная навучальная установа, дзе рыхтавалі настаўнікаў.
26. Тронкі – дзіцячая гульня.
27. Шляк – пстрычка.
28. Сашчытаць – злічыць.
29. Ранда – карчма, якая здаецца ў арэнду.
30. Піпка – люлька для курэння.
30. Баруздзець – мармытаць, невыразна гаварыць.
31. Хадакі – скураныя лапці; чаравікі.
30. Карыта – ночвы.
31. Сатурань – бог часу і ўрадлівасці, сельскай гаспадаркі.
32. Падвірка – спічак, спецыяльнае шыла ў выглядзе завостранай драўлянай палачкі.
33. Ладнага – ладна, многа.
34. Чыніць – папрўляць.
35. Восці – рыбацкая лоўчая снасць.
36. Лапіць – латаць.
37. Нерат – рыбацкая лоўчая снасць у выглядзе сеткі.
38. Марс – бог вайны, раней лічыўся богам дзікай прыроды, лясоў.
39. Геркулес – міфічны герой, які славіўся надзвычайнай сілай.
40. Зевес. Зеўс – вярхоўнае боства, айцец багоў і людзей.
41. Уголавы – пад галаву
42. Зодак – азадак.
42. Венера – багіня кахання і хараства.
43. Амур – бог пачуццёвага кахання, сын Венеры.
44. Зняцейка – нечакана, раптам.
45. Німфы – жаночыя боствы.
46. Геба – Зеўсава і Герына дачка, багіня маладосці.
47. Букатка – бохан.
48. Страпуха – кухарка.
49. Капуста-традыцыйнае беларускае вадкае варыва з капусты.
50. Кулеш – соус, рэдкая страва з закалочанай ячменнай, грэчневай ці бабовай мукі, варыцца на мясным бульёне.
51. Крупеня – крупнік, суп з ячменных прасяных круп.
52. Жур – аўсяны белы кісель у выглядзе студзеня.
53. Пражаны – смажаны.
53. Насатка – драўляная пасудзіна з рыльцам для мёду.
54. Бах – Зеўсаў сын, бог урадлівасці, віна і вінярства.
55. Дуда – валынка, народны духавы музычны інструмент.
56. Мяцеліца – традыцыйны танец.
57. Чырвона, тоўста, круглаліца – эталон сялянскай красуні.
58. Нептун – бог вады, мора.
59. Наяды – німфы рэк і азёраў.
60. Казак – казачок, імпразаваны мужчынскі танец.
61. Свірэлька – дудка, робіцца з дрэва, кары лазы, вярбы.
62. Юпітэр – бог неба і святла, бог багоў, муж Юноны.
63. Веста – апякунка неба, багіня сямейнага агнішча.
64. Жмуркі – дзічяцая гульня.
65. Кажны – кожны.
66. Укругі – кругом.
67. Зехвіры – найхутчэйшыя вятры.

 

Вверх