C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Пугин Иван Захарович

Рэха вялікай падзеі. Як Гарадоччына сустрэла Дзень Перамогі

Ля магілы невядомых герояў, якраз насупраць будынка тутэйшага сельвыканкама традыцыйна збіраюцца даўгапольцы ў дні вялікіх дзяржаўных святаў, каб ушанаваць памяць загінуўшых. Наогул жа тутэйшыя жыхары і школьнікі лічаць, што няважна, да якога менавіта брацкага пахавання ісці з паклонам за наш сённяшні мірны дзень — галоўнае, каб кветкі памяці клаліся да падножжаў абеліскаў, каб не зарасталі сцяжынкі да іх.

На здымку: даўгапольскія вучні малодшых класаў на святым месцы.

Расказвае старшыня сельвыканкама В.Г. Няхаеў: «На тэрыторыі Даўгапольскай школы ўстаноўлены помнік загінуўшым землякам, чатыры воінскія пахаванні знаходзяцца ў Даўгаполлі, Селішчы, Маскалянятах, Кавалях. На іх пахавана больш за паўтары тысячы савецкіх салдат і афіцэраў. Сёлета на мемарыяльныя пліты занесены 84 прозвішчы, якія раней былі невядомыя. На выраб гэтых плітаў было затрачана 3 млн 236 тыс. рублёў, на рамонт помнікаў і добраўпарадкаванне тэрыторый пахаванняў было выдаткавана 7 млн 520 тыс. рублёў — бюджэтныя грошы. Неацэнную практычную дапамогу сельсавету аказалі шэфы — РВУ «Гарадокрайгаз» (начальнік В.А. Аўтухаў) і Даўгапольскі ўчастак КУВП «Гарадоцкае прадпрыемства цеплавых і кацельных сетак» (майстар Э.Э. Цараў).

…10 ліпеня 1941 года байцы 259-га стралковага палка на шляху да Гарадка размясціліся на прывал паблізу ад Даўгаполля, разведка данесла, што раённы цэнтр ужо заняты гітлераўцамі. Да Даўгаполля па полі, засеяным ільном, рушыў авангард — рота на чале з удзельнікам баявых дзеянняў на Халхін-Голе, палітруком І.З. Пугіным. Але ў гэты час пачуліся вінтовачныя стрэлы і чэргі ручных кулямётаў: да вёскі набліжалася мотамеханізаваная калона немцаў. Адступаць было позна, і палітрук рашыў прымаць бой, каб уратаваць асноўныя сілы свайго вайсковага падраздзялення. Батальён адыходзіў да лесу, а ля будынка школы кіпеў няроўны бой. Узятыя ў кальцо, усе байцы з роты Івана Пугіна загінулі, сам жа ён, цяжка паранены, быў захоплены фашыстамі. Яго катавалі, выкалалі вочы, вырашылі растраляць ля школьнай сцяны, але ён не мог трымацца на нагах, і яго распялі на вяроўках, каб не ўпаў, і так растралялі. Мясцовыя жыхары пахавалі загінуўшых чырвонаармейцаў, у хаце аднаго з калгаснікаў схавалі іх дакументы, але ў час адной з карных экспедыцый хата была спалена, так згарэлі і ўсе паперы. Невядомымі засталіся тыя 74 героі…

На мітынгу, удзел у якім разам з землякамі — сталымі і юнымі жыхарамі Даўгаполля і навакольных вёсак — прыняў начальнік РВУ «Гарадокрайгаз» В.А. Аўтухаў, гучалі прачулыя словы пра абавязак, недарэмныя ахвяры, памяць і вернасць. Аб гэтым гаварыла вядучая жалобнага мерапрыемства, дырэктар школы А.А. Кузняцова, старшыня сельвыканкама В.Г. Няхаеў, школьнікі чыталі вершы-рэквіем, помнікі ўпрыгожылі вянкі і букеты. Падчас мінуты маўчання наўкола звінела цішыня, ды нязмоўчныя салаўі заліваліся трэлямі — шчаслівымі і адначасова, здавалася, журботнымі — як і належыць у Дзень Перамогі.

На здымку: даўгапольскія вучні малодшых класаў на святым месцы.

( Гарадоцкі веснік, 16 мая 2015г.)

Вверх