C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Бурлыга Андрэй Раманавіч

Дата нараджэння – 19.07.1909

Дата смерці – 28.10.1944

Месца нараджэння – Украіна, Чаркаская вобл., Тальноўскі р-н, с. Лашчавая

Месца подзвігу– Віцебская вобл., г. Гарадок

Дата подзвігу – снежань 1943

Ушанаванне – Віцебская вобл., г. Гарадок – вуліца

У час Вялікай Айчыннай вайны А. Бурлыга камандаваў батальёнам 35-й танкавай брыгады (з лістапада 1942 г. – 10-й гвардзейскай), з’яўляўся начальнікам штаба брыгады, а са жніўня 1942 года яе камандзірам. У час аперацыі «Баграціён» ён займаў пасаду камандуючага бронетанкавымі і механізаванымі войскамі 11-й гв. арміі, якая знаходзілася ў складзе 3-га Беларускага фронту. 28 кастрычніка 1944 г. гвардыі палкоўнік А. Р. Бурлыга быў смяртэльна паранены нямецкім снайперам. Пахаваны ў г. Алітус (Літва). У чэрвені 1990 г. перапахаваны на войсковых могілках ў г. Гарадок Віцебскай вобласці, у вызваленні якога ўдзельнічалі танкісты 10-й гв. танкавай брыгады. А. Р. Бурлыга ўзнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава ІІ ступені, ордэнам Айчыннай вайны І ступені (за ўмелае кіраўніцтва баявымі дзеяннямі брыгады пры авалоданні штурмам горадам і буйной чыгуначнай станцыяй Гарадок, за прарыў добра ўмацаванай абарончай паласы, развіццё прарыву і арганізацыю праследавання праціўніка), ордэнам Суворова ІІ ступені, медалём «За адвагу».

Імем героя названа вуліца ў горадзе Гарадок Віцебскай вобласці.

ЛІТАРАТУРА:

 

1. Бурлыга Андрей Романович // Их именами названы…: энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — С. 98—99.

2. З успамінаў камандзіра 10-ай гв. Гарадоцкай танакавай брыгады // Памяць: Гарадоцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская ; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : Беларусь, 2004. — С. 391—392.

3. Мезенка, Г. М. Бурлыгі вуліца / Г. М. Мезенка // Віцебшчына ў назвах вуліц: манаграфія: у 2 ч. / Г. М. Мезенка. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2008. — Ч. 2. — С. 19.

 

Вверх