C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...

Баграмян Іван Хрыстафоравіч

Дата нараджэння – 02.12.1897

Дата смерці – 21.09.1982

Месца нараджэння – Азербайджан (вёска Чардахлы, Елізаветпольская губернія, Расійская імперыя). Па нацыянальнасці – армянін.

Маршал Савецкага Саюза (1955), двойчы  Герой Савецкага Саюза (1944, 1977). Член КПСС з 1941 года. У Савецкай арміі з 1920 года. Удзельнік устанаўлення савецкай улады ў Арменіі і Грузіі. Скончыў Ваенную акадэмію імя М.В. Фрунзе(1934), Ваенную акадэмію Генштаба (1938).

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны начальнік аператыўнага аддзела – намеснік начальніка, з красавіка 1942 года начальнік штаба Паўднёва-Заходняга фронту. Адначасова ўзначальваў штаб войск Паўднёва-Заходняга напрамку. З ліпеня 1942 камандуючы 16-й (11-й гв.) арміяй Заходняга фронту, якая ўдзельнічала ў разгроме паўночнага фланга арлоўскай групоўкі праціўніка ў Курскай бітве 1943 г. З лістапада 1943 года камандуючы войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якія правялі Гарадоцкую аперацыю 1943, удзельнічалі ў Беларускай аперацыі 1944, Віцебска-Аршанскай аперацыі 1944, Полацкай аперацыі 1944, Усходне-Прускай аперацыі 1945. З красавіка 1945 камандуючы войскамі 3-га Беларускага фронту. У 1945–1954 гг. камандуючы войскамі Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1954–1958 гг. у апараце Міністэрства абароны СССР: галоўны інспектар, намеснік міністра, потым начальнік Ваеннай акадэміі Генштаба. У 1958–1968 гг. намеснік міністра абароны – начальнік Тылу Узброенных Сіл СССР. З 1968 у групе генеральных інспектароў Міністэрства абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССРу 1946-1982гг.

Узнагароджаны 7 ордэнамі Леніна, ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, 2 ордэнамі Суворава 1-й ступені, ордэнам Кутузава 1-й ступені і інш.

Памёр 21верасня 1982 года. Урна з прахам захавана ў Крамлёўскай сцяне на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Яго імем названы вуліцы ў Віцебску, Гарадку, Полацку, Маскве, Арле, Пяцігорску, Калінінградзе і інш.

ЛІТАРАТУРА

1. Баграмян, І.Х. «Дарога смерці» / І.Х. Баграмян // Лепельскі край. — 2009. — 26 чэрвеня. — С. 2.

2. Баграмян Иван Христофорович // Их именами названы : энциклопедический справочник / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) [и др.]. — Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1987. — С. 43.

3. Баграмян Иван Христофорович // Навечно в сердце народном / гл. ред. П.У. Бровка ; редкол.: М.Ф. Дубенецкий [и др.]. — 2-е изд., доп. и испр. — Мн. : Гл. ред. БелСЭ, 1977. — С. 35.

4. Баграмян Іван Хрыстафоравіч // Памяць: Гарадоцкі  раён: Гарадоцкі раён: Гістарычна – дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С.І. Садоўская. —  Мн.:Беларусь, 2004.— С.373,374,403-404.

5. Баграмян Иван Христофорович // Освобождение Витебщины: путь мужества и славы: библиографический указатель / ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна», Сектар краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі; [сост. А. В. Ганчарова, Т. Н. Адамян]. — Витебск, 2005. — С. 14.

6. З успамінаў Маршала Савецкага Саюза І.Х. Баграмяна // Памяць: Лепельскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В.Я. Ланікіна [і інш.] ; маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн. : Беларусь, 1999. — С. 338—339.

7. Мазаник, Н. «Пора», – сказал фронту Иван Христофорович Баграмян / Н. Мазаник // Советская Белоруссия. — 2009. —13 мая. — С. 6.

8. Мезенка, Г.М. Баграмяна вуліца / Г.М. Мезенка // Віцебшчына ў назвах вуліц: манаграфія: у 2 ч. / Г.М. Мезенка. — Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 2008. — Ч. 2. — С. 13.

9. Мезенцев, В. Вся жизнь – военная служба / В. Мезенцев // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2012. — 1 снеж. — С. 3.

10. Щукин, В. Маршал Советского Союза И.Х. Баграмян / В. Щукин // Полководцы Великой Победы / В. Щукин. — М. : АСТ: Астрель, 2010. — С. 44—65.

 

Вверх