Версия для печати

ПРА ШТО ГАВОРАЦЬ КАЗКІ?

Казкі любяць усе дзеці, таму што чараўніцтва і прыгоды захапляюць. Казкі прымушаюць дзяцей смяяцца і суперажываць, хвалюючыся за герояў, вучаць адрозніваць дабро ад зла, праўду ад хлусні.
У летнія канікулы, 17 чэрвеня 2023 года, у аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры прайшла пазнавальная гульнявая віктарына «О чём говорят сказки?». Падчас мерапрыемства хлапчукі і дзяўчынкі акунуліся ў чароўны свет казкі, сустрэліся са сваімі любімымі казачнымі героямі, прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах і гульнях: «Дальше, дальше…», «Волшебный сундучок», «Из какой сказки эта вещь?», «Кто прислал телеграмму?», адказвалі на пытанні казачнай віктарыны «Сколько?». Вялікае задавальненне дзеці атрымалі ад займальнай казкі - небыліцы з загадкай ўнутры. Мерапрыемства ўдалося, сыходзілі ўдзельнікі вельмі задаволеныя і ў добрым настроі.