14 красавіка ў чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для маленькіх выхаванцаў дзіцячага садка № 2 прайшла літаратурная гадзіна “Дзівоснае побач з намі”, прысвечанае беларускай пісьменніцы – казачніцы А. Масла. Алена Масла піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш.. З’яўляецца аўтарам кніг і шэрагу публікацый у перыёдыцы на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.
Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з біяграфіяй і творчасцю пісьменніцы, прачытала ім услых некалькі яе казак. Рабяты з вялікім задавальненнем слухалі бібліятэкара, гулялі ў вясёлыя гульні і конкурсы, адгадвалі загадкі. А напрыканцы сустрэчы ўсе прысутным быў паказан лялечны пасхальны спектакль “Цуда для Насці”.