З мэтай ушанавання, папулярызацыі творчасці, далучэння чытачоў да літаратурнай спадчыны 10 лістапада у культурна – асветніцкім цэнтры “Гарадок” прайшоў літаратурна – музычны вечар, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Вядучыя творчага мерапрыемства, Вольга Іванова і Людміла Зайцава адзначылі, што з першых дзіцячых крокаў і праз усе этапы чалавечага жыцця імёны народных паэтаў ўваходзяць у нашу свядомасць як увасабленне таленту і змагання за яго нацыянальнае ўсталяванне і палітычнае прызнанне. Яны нязменна выклікаюць у сэрцах людзей пачуцці захаплення, павагі, гонару, глыбокай удзячнасці.
Прайсці па шляхам жыцця Я. Коласа і Я. Купалы запрасіла бібліятэкар Екацярына Банадысева.
Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі бібліятэчную выставу на якой былі прадстаўлены матэрыялы аб жыцці і творчасці вялікіх Песняроў.
Падчас мерапрыемства са сцэны гучалі вершы і песні на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа ў выкананні Марыі Барэйшы.
Жартоўныя ноткі ў мерапрыемства супрацоўнікі Гарадоцкай раённай бібліятэкі, якія інсцэніравалі ўрывак з п’есы Я. Купалы “Паўлінка”. Сцэна, дзе да галоўнай гераіні, сялянкі Паўлінкі, Заляцаецца шляхціч пан Быкоўскі, выклікала ў гледачоў сапраўдную весялосць.