Версия для печати

Дзень сям'і

14 мая напярэдаднні Дня сям’і ў Гарадоцкім культурна-асветніцкім цэнтры прайшло сямейнае свята “Семья, как и Родина, должна быть у каждого!”, якое было арганізавана сумесна з раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, сацыяльна-педагагічным цэнтрам, дабрачыннем і іншымі.

На мерапрыемстве, дзе прысутнічалі дзеці з бацькамі, кожны мог знайсці занятак па душы: дзеці - гульні і конкурсы, якія праводзілі работнікі бібліятэкі, пераапрануўшыся ў касцюмы казачных герояў, лялечныя спектаклі, выхаваўчыя мультфільмы, аквагрым, салодкі стол; дарослыя мелі магчымасць пагаварыць з псіхолагамі. Прысутны іерэй Уладзімір Дагодзька, дабрачынны Гарадоцкага дабрачыння, правёў малебен аб сямейным дабрабыце. На працягу ўсяго мерапрыемства дзейнічала выстава “Талант души и рук уменье”, на якой былі прадстаўлены лялькі,зробленыя рукамі мясцовага ўмельца Алы Пашук і выстава карцін мастака Мікалая Соўкіна.