Версия для печати

ХХХ МІНСКАЯ МІЖНАРОДНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА-КІРМАШ

З 22 па 26 сакавіка 2023г. адбудзецца ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш у рамках праекта, накіраванага на папулярызацыю кнігі і чытання ў дзяцей і падлеткаў, выхавання ў юнага пакалення патрыятызму, прыхільнасці высокім ідэалам і традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа і правядзення ў гарадах-сталіцах святкавання юбілейнага ХХХ Дня беларускага пісьменства. У гэтым годзе гэта г. Гарадок. Гарадоцкая цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да праекту і аформіла тэматычную кніжную выставу дзіцячай літаратуры “Чароўнае кола беларускіх казак”. На выставе прадстаўлены кнігі такіх пісьменнікаў, як А.Марціновіч, Г.Пярун, С. Рабава, В.Ткачоў, Г. Аўласенка, М. Маляўка, М.Зізюк, М.Пазнякоў, К. Хадасевіч-Лісавая і інш.