Ёсць у Гарадоцкім раёне маленькая вёсачка Астраўляне. Яна знаходзіцца на беразе прыгожага возера. З назвай гэтай вёскі звязана легенда пра суровага памешчыка і дзяўчыну Ляну. Таксама Астраўляне радзіма Канстанціна Вераніцына – аўтара паэмы”Тарас на Парнасе”. А 18 лютага 1964 года ў вёсцы нарадзілася Таццяна Мікалаеўна Паўлоўская, сельскі бібліятэкар. Яшчэ ў школе яна пачала пісаць вершы. Пасля заканчэння Вайханскай СШ Таццяна паступіла на работу ў Беразнякоўскую бібліятэку Вайханскага Сельскага Савета. Потым вучылася ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме, пасля заканчэння якога вярнулася на радзіму. Яна і зараз працягвае працаваць у гэтай бібліятэцы і піша прыгожыя вершы. Вершы Таццяны прысвечаны роднаму краю, вёсцы, але ў некаторых з іх шмат гумару.
Край родны ,бацькоўскі,
Лугі і паляны.
Празрыстасць азёр, ліпнёвы гаёчак,
Мае Астраўляны.