24 лістапада супрацоўнік прудніцкай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі мясцовай сярэдняй школы правялі для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў займальную гульню “Поле цудаў” пад назвай “Падарожжа ў краіну геаграфіі”. Мерапрыемства праходзіла ў рамках тыдня геаграфіі, які быў аб’яўлены пры школе.
29 лістапада напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у чытальнай зале раённай цэнтральнай бібліятэкі прайшла гадзіна трывогі “Дорога в никуда”. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы сярэдняга і стэрэйшага школьнага ўзросту.
7 снежня ў літаратурна-музычнай гасцёўні, якая працуе пры раённай бібліятэцы, прайшоў вечар “Радок прысвечаны Максіму”, да 125-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Максіма Багдановіча.
24 лістапада пры аддзеле дзіцячай і юнацкай кнігі для юных наведвальнікаў адбылося адразу два мерапрыемствы.
Для ўдзельнікаў клуба “Ключ” супрацоўнікі аддзела падрыхтавалі краязнаўчае падарожжа “Чтоб жила культура предков”. Прысутнічала 22 навучэнца 9 “Б” класа сярэдняй школы № 2.
22 лістапада супрацоўнікі аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі арганізавалі ў чытальнай зале для выхаванцаў старэйшай групы дзяцячага сада № 1 свята “На нашым кірмашы – ўсе ад душы”. Мэта мерапрыемства – узбагачэнне ўяўленняў аб роднай Беларусі; фарміраванне цікавасці да нацыянальных традыцый і звычаяў беларускага народа; выхаванне любові і павагі да роднай мовы.
Здароўе чалавека з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю жыцця і залежыць ад мноства фактараў. Выхаванню ў моладзі патрэбнасці ў здаровым ладзе жыцця велізарная роля належыць бібліятэкам. Гарадоцкая раённая бібліятэка адказна працуе у гэтым накірунку.
25 кастрычніка адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Сверстник”. Мерапрыемства праходзіла на базе СШ №1, прысутнічала 23 чалавекі.
Кіраўнік клуба, бібліятэкар чытальнай залы Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі Данілава В.А., правяла для ўдзельнікаў клуба урок мужнасці “Оберегающие покой”. На мерапрыемства быў запрошаны прадстаўнік МНС, намеснік кіраўніка па ідэалагічнай рабоце маёр унутранай службы А.А. Паршонак.
21 кастрычніка бібліятэкары аддзела дзіцячай і юнацкай кнігі Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі для сваіх маленькіх наведвальнікаў правялі літаратурны турнір па казках Пушкіна “Сказочное Лукоморье”.
Подробнее ...
15 кастрычніка супрацоўнікі Бычыхінскай сельскай бібліятэкі звапрасілі жыхароў вёскі на літаратурна-музычны вечар “Самае дарагое, самае блізкае”, прысвечаны Дню маці. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з сельскім Домам культуры. Пачатак мерапрыемства быў паэтычны: дзеці з любоўю чыталі вершы і апавяданні пра маці, а таксама казалі цёплыя словы ў іх адрас.
Ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня сельсавета павіншаваў са святам мнагадзетную маці З.Ф. Сямёнаву. Далей мерапрыемства працягнулася святочным канцэртам, дзе для любімых матуль гучалі шчырыя словы любові, падзякі, павагі да жанчыны-маці. Для запрошаных з песнямі выступілі мясцовыя спявачкі, удзельніцы клуба “Душевный разговор”.
5 кастрычніка Пальмінская сельская бібліятэка арганізавала бібліятэчныя вячоркі “С улыбкой по жизни”, прысвечаныя Дню сталых людзей. Забаўляльная гумарыстычная праграма, якую прапанавалі сваім гасцям супрацоўнікі бібліятэкі, ўключала шмат розных цікавых і вясёлых конкурсаў. Удзельнікі з задавальненнем успаміналі песні сваёй маладосці, народныя інструменты, з дапамогай якіх раней праводзіліся народныя гульні.
Для падтрымкі вясёлага настрою супрацоўнікамі бібліятэкі была паказана гумарыстычная сцэнка “Бабулі і ўнукі”, таксама падчас мерапрыемства гучалі прыгожыя вершы і песні. Напрыканцы вячорак усіх чакаў салодкі стол з духмянай гарбатай.
Праблема фарміравання здаровага ладу жыцця з'яўляецца адной з актуальных у бібліятэчным абслугоўванні насельніцтва, асабліва моладзі. Здароўе чалавека з'яўляецца найважнейшай каштоўнасцю жыцця і залежыць ад мноства фактараў. Езярышчанская гарпасялковая бібліятэка актыўна працуе ў галіне прапаганды здаровага ладу жыцця сярод насельніцтва.