C 9 по 15 июля пройдет XXXIII Международный фестиваль искуств ...
 В 2024 году Городокский район отметит 100 лет со дня ...
В 2024 году знаменательным событием для всей Беларуси станет ...
Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка
Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 375 "Об ...
Администратор

Администратор

22 чэрвеня 1941 г. у мірнае жыццё нашай краіны ўварвалася вайна. У Гарадоцкім і Мехаўскім раёнах адразу ж пачалася мабілізацыя ваеннаабавязаных у Чырвоную Армію. На патрэбы войска накіроўвалі аўтатранспарт, коней. Спраўныя трактары, абсталяванне МТС, калгасную жывёлу адпраўлялі ў тыл. Частка насельніцтва раёна таксама пакінула родныя мясціны і накіравалася на ўсход.

Хроніка першых дзён вайны

25 чэрвеня пачаў дзейнічаць мехаўскі знішчальны батальён для барацьбы з варожымі парашутыстамі і дыверсантамі. Ён налічваў 107 чалавек. Камандаваў фарміраваннем начальнік раённага аддзела НКУС М.І.Дзячкоў. Байцы мелі на ўзбраенні вінтоўкі, станковы і два ручныя кулямёты. Размяшчаліся яны ў будынку Езярышчанскай сярэдняй школы.
У першыя дні ліпеня былі збіты нямецкі самалёт, арыштаваны варожыя сігнальшчыкі.

3 або 4 ліпеня - першая бамбардзіроўка Гарадка варожымі самалётамі.
9 ліпеня - германскія войскі занялі горад.
10 ліпеня – першыя баі за вызваленне.
Пад Гарадком дзейнічала 214-ая стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра А.Н.Разанава. Яна ўваходзіла ў склад 22-ой арміі (генерал-лейтэнант П.А.Ершакоў). Перад дывізіяй стаяла задача вызваліць горад ад гітлераўцаў. Яе падраздзяленні, сфарміраваныя вясной 1941 г. у Варашылаўградзе, перамяшчаліся пад Гарадок з г. Невель і бліжэйшых да яго станцый. Палкі дывізіі не паспелі заняць баявыя пазіцыі і вымушаны былі прама з маршу ўступіць у бой 10 ліпеня.
У баях за горад удзельнічалі:
776-ы стралковы полк (палкоўнік Сівакоў)
788-ы стралковы полк (маёр Трэфілаў)
780-ы стралковы полк (падпалкоўнік Калачоў)
709-ы гаўбічна-артылерыйскі полк (маёр Хутарцоў)
У паветраных баях над Гарадком удзельнічалі лётчыкі 49-га знішчальнага авіяпалка, які меў загад прыкрываць свае войскі ў раёне Невеля, Вялікіх Лук, Гарадка. У аператыўнай зводцы палка за 10 ліпеня 1941 г. было запісана: «Вёў паветраны бой над Гарадком і вёскай Вайханы».

11 ліпеня – наступленне нашых войск на Гарадок.
Тры разы на працягу дня чырвонаармейцы пераходзілі ў атаку, цяснілі ворага і ўшчыльную набліжаліся да горада. Выбіць гітлераўцаў з Гарадка не ўдалося.
13 ліпеня - з ранку да позняга вечара не сціхаў бой на заходнім і паўночным берагах возера Кашо. Пад моцным уздзеяннем авіяцыі, артылерыйскага і кулямётнага агню войскі дывізіі вымушаны былі адысці.
6 дзён ішлі баі на подступах да Гарадка. Арэнай баявых дзеянняў з'яўляліся вёскі Верцяя, Вялікае і Малое Кашо, Памёт, Лапезы, Лагушанкі, Заазер'е.
15 ліпеня - апошняя аператыўная зводка. Напісана яна была ў лесе на захад ад
в.Мамоны. Перавага праціўніка ў людзях, агнявых сродках і паветраных сілах, адсутнасць у нашых байцоў аўтаматычнай зброі, недахоп мінамётаў і асабліва артылерыі не далі магчымасці вызваліць горад. Для жыхароў раёна наступіў змрочны час акупацыі.

Акупацыя

Два з паловай гады гаспадарылі нямецка-фашысцкія захопнікі на гарадоцкай зямлі.
Былі ліквідаваны органы савецкай улады. З ліку мясцовых жыхароў былі ўтвораны ўправы, якія ўзначальвалі бургамістры, у вёсках прызначаліся старасты. Грамадзянскую ўладу ў раёне ўзначаліў В.Т.Сівалобаў, а пасля яго забойства ў 1942 г. І.Д.Аляшковіч. Бургамістрам у Гарадку спачатку з'яўляўся Уверскі, а пасля П.Р.Ленчанка. Узнікла раённае паліцэйскае ўпраўленне, якое з пачатку 1942 г. узначальваў А.Р.Мордзік.

Пры «новым парадку» ў Гарадку былі закрыты школы, сельскагаспадарчы тэхнікум. Для насельніцтва акупанты ўстанавілі працоўную павіннасць. Усе жыхары ад 14 да 55 год абавязаны былі рамантаваць дарогі, масты, капаць траншэі, выконваць іншыя работы. Сельскія жыхары абкладаліся ваенным падаткам на прадукты харчавання. За адказ ад гэтых заняткаў пагражала пакаранне бізунамі або турма.

Гітлераўскі акупацыйны рэжым прадугледжваў поўнае знішчэнне асобных народаў. Такі лёс чакаў яўрэяў, якія здаўна жылі ў Гарадку і ў перадваенныя гады складалі значную частку яго жыхароў. У жніўні — кастрычніку 1941 года адбыліся крывавыя расправы. Акупанты знішчылі ўсе яўрэйскія сем'і, расстрэл якіх праводзілі на Вараб'ёвых гарах і каля вёскі Бярозаўка.
Каля 500 чалавек было знішчана ў лагеры для ваеннапалонных, які быў створаны на тэрыторыі тэхнікума.
Пад час карных экспедыцый гітлераўцы бязлітасна распраўляліся з партызанскімі сем'ямі, палілі вёскі. 13 гарадоцкіх вёсак — Ахрамеева, Вусце, Гумнічына, Задобрыя, Кавалі, Казлы, Лапакова, Падранда, Петрачыха, Рудзіха, Сямёнава, Чытавуха, Янава — былі спалены разам з людзьмі і ўвекавечаны ў хатынскім мемарыяле.
Гаспадаранне фашыстаў прынесла Гарадоцкаму краю вялікія матэрыяльныя страты. Акупанты разрабавалі маёмасць 206 калгасаў, разбурылі памяшканні і знішчылі абсталяванне 20 прамысловых прадпрыемстваў раёна. Адступаючы, фашысты ўзарвалі ў Гарадку клуб, кінатэатр, электрастанцыю, воданапорную вежу, Свята-Мікалаеўскі сабор. У руінах ляжалі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, школы, клубы, бібліятэкі. У пачатку студзеня 1944 года ў Гарадку налічвалася 3457 чалавек з 8100, што жылі тут напярэдадні вайны.

Партызанскі рух

На акупіраванай тэрыторыі раёна разгарнулася партызанская барацьба.
Першыя партызанскія атрады былі створаны:
-ў п. Ноўка Вярэцкага сельсавета (арганізатар Уладзімір Аляксандравіч Ліпскі),
-у Мехаўскім раёне (камандзір Кузьма Фёдаравіч Волкаў, камісар Іван Тарасавіч Гуцаў.)
У маі 1942 г. Мехаўскі атрад быў разгорнуты ў 2-ую Беларускую партызанскую брыгаду імя П.К.Панамарэнкі, якая складалася з трох атрадаў агульнай колькасцю 617 чалавек. Партызаны былі ўзброены вінтоўкамі, кулямётамі, меліся аўтаматы, мінамёты.
У 1942 —1943 гг. на тэрыторыі раёна разгарнулі баявую дзейнасць:
-1-ая і 4-ая Беларускія,
-1-ая Віцебская,
-імя Кутузава,
-імя Леніна,
-імя Чырванасцяжнага Ленінскага камсамола, партызанскія брыгады.
Партызанская тактыка прадугледжвала нечаканы напад на ворага з засады, знішчэнне яго сродкаў перамяшчэння, складоў і жывой сілы, разгром нямецка-паліцэйскіх гарнізонаў, захоп трафеяў і хуткі адыход да з'яўлення падмацаванняў праціўніка. Аперацыі па разбурэнню варожых камунікацый зрывалі або парушалі перавозкі праціўніка па шашэйных і грунтовых дарогах. Партызаны знішчалі масты, рабілі завалы, перакопвалі дарогі, выводзячы іх на некаторы час са строю.
Актыўныя дзеянні партызан Гарадоцкага, Мехаўскага, Суражскага, Віцебскага і Лёзненскага раёнаў прывялі да ўтварэння ў лютым 1942 г. Суражскай партызанскай зоны. У склад яе ўваходзіла тэрыторыя Паташанскага, Межанскага, Зайкаўскага, Вышадскага, часткова Руднянскага і Газьбінскага сельсаветаў. Тут была адноўлена дзейнасць органаў Савецкай улады.
Праз Суражскія вароты (40-кіламетровы разрыў лініі савецка-германскага фронту), існаваўшыя на працягу лютага — верасня 1942 г., у тыл ворага накіроўваліся зброя, медыкаменты, боепрыпасы; з акупіраванай тэрыторыі выходзілі партызанскія атрады на перафарміраванне, добраахвотнікі ў Чырвоную Армію, насельніцтва, якое ратавалася ад карнікаў.
Гітлераўцы імкнуліся самымі жорсткімі метадамі падавіць народнае супраціўленне. Акупацыйныя ўлады праводзілі карныя экспедыцыі. На працягу 1942 — 1943 гг. іх было шэсць: № 95, «Клетка малпы», «Зімовы лес», «Шаравая маланка», «Грамавы ўдар», «Майская навальніца». Мэта гэтых акцый — ліквідацыя партызанскага руху, расправа з насельніцтвам.
У лютым 1943 года адбылася трагедыя ў Шчалбоўскіх лясах. Пасля ліквідацыі «Суражскіх варот» разам з партызанамі ў кальцо блакады трапіла некалькі тысяч мірных жыхароў, якія ратаваліся ад карнікаў у лясах. Пад час прарыву блакады большасць старых, жанчын, дзяцей былі захоплены карнікамі і расстраляны.
У барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі вызначыліся многія нашы землякі: І.З.Лябёдка, У.А.Слямнеў, П.І.Кнураў, І.І.Маза, А.Л.Папоў, С.Ф.Кіраёнак, Шэдаў і многія іншыя. Не вярнуліся дамоў, загінулі ў партызанах ці прапалі без вестак каля 1000 ураджэнцаў Гарадоцкага раёна. Разам з дарослымі змагаліся і падлеткі. Яны былі разведчыкамі, памочнікамі ў шпіталях, удзельнічалі ў баявых аперацыях. У ліку іх Федзя Маскалёў, Галя Спірыдонава, Лёня Бароўскі, Ваня Шпакаў, Валодзя Дзенісенка.

Вызваленне. Гарадоцкая аперацыя

Вызваленне Гарадоцкага раёна пачалося ў кастрычніку 1943 г., калі завяршылася Невельская аперацыя і 1-му Прыбалтыйскаму фронту адкрываўся шлях для далейшага наступлення на Віцебск і Полацк. У канцы кастрычніка Чырвоная Армія вызваліла першыя населеныя пункты Марчанскага, Руднянскага, Газьбінскага сельсаветаў.

Haradocki VystupГарадоцкі выступ. У сярэдзіне лістапада на лініі фронту ўтварыўся вялікі выступ, у аснове якога знаходзіўся Гарадок. У папярэчніку гэты выступ складаў ад 35 да 60 кіламетраў, з поўначы на поўдзень — да 80 км. Разгортваючы наступленне з яго вяршыні, нямецкія войскі маглі перарэзаць участак, які злучаў дзве нашы арміі з галоўнымі сіламі, поўнасцю акружыць іх і ліквідаваць такім чынам небяспеку для сябе на віцебскім і полацкім накірунках. Варожы бок рыхтаваўся да такога наступлення.

План наступальнай аперацыі. Каб не дапусціць акружэння сваіх войск, камандаванне 1-га Прыбалтыйскага фронту на чале з генералам арміі І.Х.Баграмянам распрацавала план наступальнай аперацыі. Галоўная роля ў яе ажыццяўленні адводзілася войскам 11-ай гвардзейскай арміі (камандзір генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі) і 4-ай ударнай (камандзір генерал-лейтэнант В.І.Швяцоў).
Планавалася сустрэчнае наступленне гэтых армій на станцыю Бычыха з мэтай акружэння і разгрому сіл праціўніка ў раёне азёр Ардова, Езярышча і ліквідацыі гарадоцкага выступу. Агульныя суадносіны сіл бакоў былі на карысць Чырвонай Арміі.

Варожыя пазіцыі. Гітлераўцы добра ўмацавалі свае пазіцыі. Вакол Гарадка быў узведзены абарончы рубеж “Пантэра”. Ён складаўся з некалькіх ліній траншэй. Танкі і бронемашыны, падбітыя ў папярэдніх баях, былі закапаны ў зямлю і з'яўляліся браніраванымі кулямётна-артылерыйскімі кропкамі. Пярэдні край абарончых умацаванняў меў мінныя палі, калючы дрот.
Вораг добра выкарыстаў асаблівасці мясцовасці са шматлікімі рэкамі, балотамі, якія не прамярзалі да канца снежня. Гэтыя абставіны стваралі значныя цяжкасці для перамяшчэння баявой тэхнікі. Гітлераўцы разлічвалі тут зімаваць. Усе бліндажы былі забяспечаны печкамі, а афіцэрскія нават мелі мэблю, адабраную ў мясцовых жыхароў.

Падрыхтоўка да наступлення. Нашы войскі настойліва рыхтаваліся да наступлення, намечанага на 26 лістапада. Але наступальным дзеянням не спрыяла надвор'е. Дажджы, туманы не давалі магчымасці дзейнічаць авіяцыі, весці эфектыўную артылерыйскую падрыхтоўку.
3 дазволу Стаўкі наступленне было перанесена на больш позні тэрмін да ўсталявання добрага зімовага надвор'я, калі можна было б выкарыстоўваць і авіяцыю, і танкі.

І этап. Наступленне пачалося 13 снежня. Двухгадзінная артылерыйская падрыхтоўка змянілася атакай байцоў пры падтрымцы танкаў. Атакуючыя ўварваліся ў траншэі першай лініі абароны праціўніка, аднак далей рухацца не змаглі. Моцны агонь ворага спыніў нашы танкі, залягла пяхота. У першы дзень байцы 11-й гвардзейскай арміі прайшлі наперад толькі на 2 км у паласе шырынёй 1,5 км. Танкі і пяхота 4-ай ударнай арміі прасунуліся на 5 км наперад.
14 снежня. Аперацыя развівалася не так, як планавалася. У баявыя дзеянні 11-й арміі былі ўнесены карэктывы. Генерал-лейтэнант К.М.Галіцкі вырашыў перанесці галоўны ўдар з цэнтральнага ўчастка на правы фланг. 14 снежня вайсковыя фарміраванні дасягнулі шашы Невель — Гарадок, а таксама перарэзалі чыгунку Невель — Гарадок у раёне раз'езда Раслякі.
15 снежня. На трэці дзень наступлення байцы 166-ай стралковай дывізіі і 41-ай танкавай брыгады выйшлі да чыгункі каля в. Малашанкі. У гэты ж дзень быў вызвалены ад немцаў раённы цэнтр і чыгуначная станцыя Езярышча.
16 снежня. У выніку наступлення войскі 11-ай гвардзейскай і 4-ай ударнай армій злучыліся ў раёне ст. Бычыха. На працягу наступных двух дзён былі ліквідаваны трапіўшых у акружэнне групоўкі ворага.

ІІ этап. Вызваленне Гарадка. Адначасова з ліквідацыяй акружаных часцей праціўніка пачаўся другі этап наступальнай аперацыі. Нашы войскі вялі наступленне на Гарадок, які і быў вызвалены 24 снежня сіламі 11-ай гвардзейскай арміі пад камандаваннем К.Н.Галіцкага. У наступныя дні злучэнні гэтай арміі з баямі прасоўваліся ў напрамку Віцебска. Лінія фронту адступіла на поўдзень на 18 — 20 км ад Гарадка.

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гарадка, Вярхоўным Галоўнакамандуючым была аб’яўлена падзяка. У іх гонар 24.12.1943 г. ў Маскве быў дадзены артылерыйскі салют 12 залпамі з 124 гармат.

12 воінскім злучэнням, адзначыўшымся у баях за вызваленне Гарадка, прысвоена назва “Гарадоцкія”

5-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
26-я гвардзейская Усходне-Сібірская Гарадоцкая стралковая дывізія
83-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
11-я гвардзейская Чырвонасцяжная Гарадоцкая стралковая дывізія
10-я гвардзейская Гарадоцкая танкавая брыгада
17-я Гарадоцкая знішчальная супрацьтанкавая артылерыйская брыгада
488-ы Гарадоцкі пушачны артылерыйскі полк
523-і Гарадоцкі корпусны артылерыйскі полк
545-ы Гарадоцкі мінамётны полк
2-я гвардзейская Гарадоцкая мінаметная дывізія
259-я Гарадоцкая знішчальная авіацыйная дывізія
6-ы гвардзейскі Гарадоцкі інжынерны батальён

10 чалавек сталі Героямі Савецкага Саюза

Антонаў Іван Мікалаевіч
Забродзін Мікалай Федаравіч
Краеў Уладзімір Паўлавіч
Кручкоў Іван Канстанцінавіч
Малышаў Барыс Георгіевіч
Недагавораў Віктар Лявонцевіч
Неўмоеў Якаў Міхайлавіч
Рудык Мікалай Марцінавіч
Цюрын Аляксандр Васільевіч
Шашкоў Віктар Рыгоравіч

Чацвёра з іх пахаваны на тэрыторыі Гарадоцкага раёна:
Антонаў І.М., Рудык М.М. – в. Мехавое
Цюрын А.В. – в. Гуркі
Малышаў Б.Г. – в. Н.Вайханы

Памяць

Bessmertie

Мемарыяльны комплекс «Бессмертие». У памяць аб воінах, якія аддалі жыццё ў баях за вызваленне Гарадка, у 1974 годзе ў цэнтры горада быў узведзены мемарыяльны комплекс.
Тут пахаваны М.М.Каржанеўскі, камандуючы 26-ай гвардзейскай Усходне-Сібірскай Гарадоцкай стралковай дывізіі;
Героі Савецкага Саюза А.І.Дыдышка, П.П.Зюбін, В.А.Талкачоў
і каля 5 тысяч воінаў, загінуўшых пры вызваленні горада і раёна.
Усяго на тэрыторыі Гарадоцкага раёна знаходзіцца 90 воінскіх пахаванняў.

Pamjatnyi znak

Памятны знак.
У 1975 годзе на перакрыжаванні вул. К.Маркса і вул. Пралетарскай быў узведзены памятны знак 12-ці воінскім злучэнням, вызваляўшым г.Гарадок

Vul Bagramjana

Вул. Баграмяна.
У 1983 годзе на вул. Баграмяна ўсталяваны помнік воінам 2-ой гвардзейскай Чырвонасцяжнай ордэна Аляксандра Неўскага Гарадоцка-Берлінскай мінаметнай дывізіі, удзельнічаўшай у баях за горад.


Bust Bagramjana

19 мая 2018 года на вул.Баграмяна быў адкрыты бюст двойчы Герою Савецкага Саюза Івану Хрыстафоравічу Баграмяну.
У лістападзе 1943 года Баграмян быў прызначаны камандуючым 1-га Прыбалтыйскага фронту. Гарадоцкая наступальная аперацыя ў снежні 1943 года была першай ваеннай аперацыяй, праведзенай Баграмянам у якасці камандуючага фронтам. Яна завяршылася поспехам. У выніку былі вызвалены каля тысячы населеных пунктаў.

Vul Talkachova

Вул. Талкачова.
Тут усталяваны помнік воінам-танкістам, якія адны з першых уварваліся ў горад у дзень вызвалення.

13 вуліц г.Гарадка названы імёнамі герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Aleya

Алея герояў
Уздоўж тратуарнай дарожкі па вуліцы, якая носіць імя маршала І.Х. Баграмяна, каля легендарнай "Кацюшы" ўстаноўлена 13 стэндаў з прозвішчамі і фотаздымкамі ураджэнцаў Гарадокшчыны. Вось іх імёны:
Мікалай Іванавіч Аверчанка
Мартын Аляксеевіч Ананьеў
Рыгор Багданавіч Багданаў
Язэп Рамановіч Бумагін
Мікалай Іванавіч Гапеёнак
Арсенцій Яфімавіч Казлоў
Павел Міхайлавіч Каралёў
Іван Андрэевіч Крумін
Двое ураджэнцаў Гарадоцкага раёна сталі Героямі Савецкага Саюза ў даваенны і пасляваенны час -
Аляксандр Пятровіч Сабалеўскі і Цімафей Цярэнцьевіч Рамашкін.
Яшчэ двое нашых землякоў з'яўляюцца поўнымі кавалерамі Ордэна Славы, што прыраўноўваецца да звання Героя Савецкага Саюза. Імі сталі Іван Васільевіч Дарошчанка і Ілля Платонавіч Янчанка. Беларус Аляксей Іванавіч Семянкоў быў удастоены звання Героя Расіі ўжо ў наш час - за подзвіг, здейснены ім у гады Вялікай Айчыннай вайны.

HozyainLesa

Мемарыял "Гаспадар лесу".
Шасціметровая скульптура партызана, усталяваная не на гарадской плошчы і нават не ў вёсцы, а ў непраходным лесе. У гады вайны ва ўрочышчы Шчалбова разгарнулася жорсткае супраціўленне ворагу, дзе знаходзілася партызанская зона, выпаліць якую карнікі паспрабавалі ранняй вясной 43-га. У памяць аб трагедыі і подзвігу тут ў 1970 годзе адкрылі мемарыял. Яго аўтар - ураджэнец Гарадоцкага раёна, франтавік, мастак, прафесар Анатоль Кавалёў.

Panteon

Мемарыяльны комплекс "Пантэон памяці" ва ўрочышчы "Вераб'ёвы горы", прысвечаны мірным жыхарам, знішчанымі фашысцкімі карнікамі.
На мемарыяле пахаваны жыхары, якія былі расстрэляныя ў 1941-1943 гадах у 26-ці вёсках нашага раёна. Пра гэта сведчаць сем пліт з назвамі вёсак Гарадоцкага раёна, дзе былі знішчаны іх жыхары. Апошнія звесткі Нацыянальнага архіва Беларусі сведчаць, што на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раёна пацярпела насельніцтва 305 вёсак і займае трэцяе месца пасля Верхнядзвінскага і Віцебскага раёнаў.

Першыя калектыўныя гаспадаркі — камуны, арцелі, саўгасы — ствараліся ў Гарадоцкім павеце на землях былых памешчыцкіх маёнткаў, у меншай ступені на надзельных землях беднатой, батракамі.

Найболыш моцнымі гаспадаркамі, якія дайшлі да суцэльнай калектывізацыі, аказаліся створаныя ў 1918 г. камуны «Бярозна» і «Зара». Камуна «Бярозна» мела 208 дзесяцін ворнай зямлі і 245 дзесяцін лугоў. Ужо да канца лета 1919 г.янапачалаўводзіцьшасціпольны севазварот і вялашматгаліновую гаспадарку: мела канюшню, дзе было 11 коней; скотны двор, на якім налічвалася 19 кароў, 6 цялят, 1 бык і 14 авечак; свінарнік з 7 свіннямі і 9 парасятамі, птушнік, у якім было 20 курэй і 4 індзюшкі; млын, кузню, сталярную і слясарную майстэрні; сад, у якім расло 281 дрэва. У складзе камуны налічвалася 80 камунараў, з якіх 34 чалавекі былі працаздольнымі. Да пачатку 1921 г. гэта колькасць людзей у камуне падвоілася. Працавалі гра-мадская сталовая, клуб, бібліятэка, школа. У чэрвені 1918 г. у в. Ваўненкі Болецкай воласці на надзельных землях была створана камуна «Зара». Першапачаткова ў ёй аб'ядналася 90 чалавек (36 мужчын, 19 жанчын, 35 дзяцей). Камуна мела 125 дзесяцін зямлі, 23 каровы, 57 авечак, 13 свіней, 14 коней, 10 плугоў і іншы сельскагаспадарчы інвентар.

Кожная камуна павінна была мець свой статут. Былі выпадкі, калі на месцах складаліся статуты, якія адрозніваліся ад тыпавога. Так, 4 лістапада 1918 г. камуна «Зара» прыняла статут, многія пункты якога былі выпрацаваны самімі камунарамі. Пасля абмеркавання гэтага дакумента зямельным аддзелам Гарадоцкага павятовага Савета 14 лістапада 1918 г. камуна была зарэгістравана. Дадаткова ёй выдзелілі 145 дзесяцін зямлі з маёнтка Бяскатава, 40 дзесяцін былой царкоўнай і 20 дзесяцін былой казённай зямлі.

У сакавіку 1919 г. у в. Даўгаполле была арганізавана камуна «Чырвоны сцяг». Уліку ініцыятараў яе стварэння былі У. Ніканаў, I. Захараў, I. Купрэеў. Вялікую дапамогу камунарам аказалі сакратар Гарадоцкага павятовага райкама КП(б)Б І.Ф.Ермакоў і старшыня павятовага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў П.І.Вараб'ёў. Размясцілася камуна ў маёнтку былога памешчыка Піоры, мела 17 коней, 33 каровы, 18 свіней з парасятамі, 12 калёс, 23 плугі, 16 барон.

Вясной 1924 г. у ёй налічваўся 41 чалавек, з іх дарослых — 21; было 161,65 дзесяцін ворыва, 45 дзесяцін сухадольных лугоў, болып як 8 дзесяцін саду. У 1925 годзе на ўласныя сродкі камуна купіла трактар.

У 1929 г. за поспехі, дасягнутыя ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці і ў сувязі с 10-годдзем з дня заснавання камуна «Чырвоны сцяг» рашэннем Прэзі-дыума ЦВК БССР была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга Беларускай ССР.  У пачатку 1920-ых гадоў пачалі ўзнікаць сельскагаспадарчыя кааператыўныя таварыствы. Адным з першых такіх каа-ператываў на Гарадоччыне стала сельскагаспадарчае таварыства вёскі Кісялі, створанае ў сакавіку 1922 г. Заснавальнікамі яго сталі сяляне Д. Федацёнак, С. Красікаў, I. Гарбаценка, В. Седуноў, які быў выбраны старшынёй, і Л. Андрэеў. Для жадаючых уступіць у кааператыў устанаўліваўся ўступны ўзнос у памеры 25 тыс. руб. (грашовыя знакі 1921 г.), заменены ў 1923 г. у сувязі з падзеннем курса рубля 5 фунтамі жыта. Таварыства аб'ядноўвала 10 бядняцкіх і серадняцкіх гаспадарак.

3 1926 г. узмацніўся працэс аб'яднання ў кааператывы бядняцкіх і серадняцкіх мас Гарадоцкага раёна. Да канца 1927 г. тут мелася 2 малочныя таварыствы, якія аб'ядноўвалі 306 сялян, 3 меліярацыйных з 134 членамі і 1 тарфяное з 23 членамі. У сакавіку 1928 г. было створана Селішчанскае малочнае таварыства; яно налічвала 347 чалавек. Па маёмаснаму стану 6 чала-век не мелі кароў, 160 мелі па адной карове, 164 — па дзве, 12 — па тры, 5 — па чатыры і болей. Таварыства мела 3 зліўныя пункты і маслазавод у в. Зарэчча.

У ліпені 1928 г. было арганізавана першае ў Гарадоцкім раёне машыннае таварыства ў в. Вайханы. Усяго ж да канца 1928 г. меліся 4 малочныя, 4 машынныя, 4 меліярыцыйныя і 2 тарфяныя таварыствы.

Рост іх адбываецца і ў 1929 г. У сакавіку на сходзе грамадзян Палоўскага і Шабраўскага сельсаветаў было арганізавана Аляксееўскае малочна-жывёлагадоўчае таварыства. Усяго ў 1929 г. у Гарадоцкім раёне было арганізавана 6 ільнаводчых таварыстваў, якія налічвалі 1001 чалавека, 6 машынных (усяго да канца года іх стала 10 з 148 членамі), 4 меліярацыйныя (уся-го 8 з 471 членам); колькасць тарфяных таварыстваў засталася ранейшай — 2 з 78 членамі.

Найбольшую сілу ў раёне прадстаўлялі малочныя кааператывы. Да канца 1929 г. 7 таварыстваў аб'ядноўвалі 1622 чалавекі, якія валодалі 2544 каровамі і ў сярэднім за суткі перапрацоўвалі 7600 кг малака. Вытворчыя кааператывы з'яўляліся пераходнай формай ад індывідуальных сялянскіх гаспадарак да буйных калектыўных. У выніку ажыццяўлення дэкрэта аб зямлі ў першыя паслярэвалюцыйныя гады ў Гарадоцкім павеце пачалі складвацца калектыўныя формы гаспадарання на вёсцы. Пэўная колькасць вясковых жыхароў была аб'яднана спажывецкай і вытворчай кааперацыяй, саўгасамі і калектыўнымі гаспадаркамі. Першыя камуны ўзніклі ў Дубакрайскай, Вышадскай, Болецкай і Руднянскай валасцях. У 1918 г. былі арганізаваны саўгасы «Стайкі», «Загараны», «Краўцова», у наступным — таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі «Палешына», «Трэйчына», «Чырвоны араты» і іншыя.

Вясной 1920 г. у павеце налічвалася 6 камун і 58 сельскагаспадарчых арцелей. Па звестках Віцебскага губсаўгаса, у гэты перыд у Гарадоцкім павеце «колькасць саўгасаў — 7, плошча зямлі — 3799 дзесяцін, колькасць насельніцтва — 294 чалавекі, з іх актыўных — 105; жывы інвентар: коней — 56, кароў — 101, авечак — 37, свіней — 129».У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама за 1926 г. аб стане калектыўных гаспадарак адзначалася: «На тэрыторыі раёна існуюць 2 камуны, 8 арцелей і саўгас, у распараджэнні якіх маецца зямлі — 1134 дзесяціны, коней — 79, кароў — 192. На-сельніцтва складаецца з 79 сем'яў з агульным лікам едакоў 506».

Пры арганізацыі калектыўных гаспадарак у гэты перыяд захоўваўся прынцып добраахвотнасці. У рэзалюцыі з'езда зямельных аддзелаў Гарадоцкага павета (сакавік 1919 г.) адзначалася: «Заслухаўшы даклад т. Сапёрава (старшыня Гарадоцкага павятовага зямельнага аддзела) аб арганізацыі камун і савецкіх гаспадарак, з'езд абавязвае ўсе валасныя зямельныя аддзелы садзейнічаць стварэнню савецкіх... гаспадарак. Прыняць да выканання палажэнне аб сельскагаспадарчых камунах і растлумачваць пры гэтым, што ніхто сілай у камуну прынуждаць не будзе, бо камуна ёсць добраахвотны саюз працоўных».

У сярэдзіне 1920-ых гадоў у Гарадоцкім раёне, як у цэлым у Беларусі, аснову сельскагаспадарчай галіны па-ранейшаму складалі індывідуальныя сялянскія гаспадаркі. Задачу стварэння буйных гаспадарак паставіў XV з'езд ВКП(б). 8 чэрвеня 1929 г. удзельнікі нарады прадстаўнікоў калгасаў і іншых кааператыўных аб'яднанняў Гарадоцкага раёна адобрылі «палітыку ўрада БССР у напрамку калектывізацыі, узняцця сельскай гаснадаркі». У студзені — сакавіку 1929 г. былі створаны 6 калгасаў, а летам у Пралетарскім сельсавеце арганізавалася камуна імя Варашылава. Плошча зямельных угоддзяў яе складала 1500 гектараў, насельніцтва — каля 400 тысяч чалавек. Такая буйная гаспадарка на Віцебшчыне стваралася ўпершыню. Да канца 1929 г. на тэрыторыі Гарадоцкага раёна і далучанага да яго Езярышчанскага было 29 калгасаў, якія займалі плошчу ў 8352 гектары. 29 — 30 снежня 1929 г. у Гарадку праходзіў першы з'езд калгаснікаў раёна. Дэлегатаў віталі прадстаўнікі акруговага і раённага камітэтаў партыі, выканкамаў Саветаў, дэлегацыі з камун імя Леніна і «Чырвоны сцяг».

У рэзалюцыі з'езда чытаем: «Лічыць, што адзіным выхадам з галечы і адста-ласці з'яўляецца буйны калгас, бо шматгадовы вопыт паказаў, што ў дробнай гаспадарцы прымяненне складаных машын і земляробчай тэхнікі на шляху індустрыялізацыі сельскай гаспадаркі немагчыма. Таму з'езд вітае мерапрыемствы райкама КП(б)Б і райвыканкама, якія накіраваны на суцэльную калектывізацыю раёна, і заклікае ўсе бядняцкасерадняцкія масы да хутчэйшага і рашучага ажыццяўлення гэтых мерапрыемстваў».

На з'ездзе за добрую работу ў жывёлагадоўлі члену камуны імя Леніна Шаў-чэнку быў уручаны падарунак — паліто, шапка, калошы.

Пастановай СНК БССР ад 12 снежня 1929 г. Гарадоцкі раён быў аб'яўлены раё-нам суцэльнай калектывізацыі. У справаздачы Гарадоцкага райвыканкама Наркамзему ад 25 студзеня 1930 г. аб падрыхтоўцы і правядзенні сельскагаспадарчай кампаніі па раёну называліся лічбы калектывізацыі: 82% агульнай плошчы, што складала 149 240 гектараў з колькасцю гаспадарак 10 505. У пастанове райвыканкама ад 10 лютага запісана, што раён калекты-візаваны на 100%.

Якім чынам былі дасягнуты такія высокія паказчыкі? Адказ даюць дакументы. У дакладной запісцы члена акруговага камітэта КП(б)Б Жмырко чытаем: «Во многих случаях массовая политическая работа, связанная с коллективизацией, под­менялась грубейшими проявлениями ад­министрирования. Следствием такой рабо­ты значительная часть земельной площа­ди района оказалась коллективизирован­ной только на бумаге. В связи с админис­трированием среди колхозников, бедноты и середняков создались нездоровые на­строения, подаются целыми группами за­явления о выходе из колхозов, мотивируя, что они не подавали заявления о жела­нии вступать в колхоз, а некоторая часть заявляет, что их записывали в колхоз под разного рода угрозами».

Мясцовыя органы ўлады, як у цэлым у Беларусі, праводзілі палітыку раскулачвання, якая закранала і сераднякоў. Нажым у справе калектывізацыі, запалохванне, су-цэльнае абагульненне жывёлы і дробнага інвентару прывялі да масавага забою і про­дажу свойскай жывёлы. Следствам паспешлівасці, памылак, перагібаў у стварэнні калектыўных гаспадарак стаў масавы выхад сялян з калгасаў вясной 1930 г. Многія старэйшыя жыхары раёна помняць гэтыя гады і кажуць: «У калгас то сыходзіліся, то разыходзіліся».

У наступныя гады першай пяцігодкі калектывізацыя ў раёне працягвалася. Да сярэдзіны 1932 г. было арганізавана 295 калгасаў, калектывізавана 6901 сялянская гаспадарка. Працэнт калектывізацыі да канца года складаў 51,9.

У другой і трэцяй пяцігодках завяршыўся працэс стварэння калгасаў. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў ме­жах сучаснага Гарадоцкага раёна дзейнічалі 206 калгасаў (105 — Гарадоцкі раён, 101 — Мехаўскі), якія аб'ядноўвалі звыш 15 тыс. сялянскіх гаспадарак. Калгасы мелі жывёла- і птушкагадоўчыя фермы.

Сельскагаспадарчы інвентар складаўся з плугоў, барон, жатак, сенакасілак, кон­ных грабляў, ільномялак, сеялак. Калгаснікі займаліся вырошчваннем зерневых куль­тур, бульбы, ільну; травы займалі нязначную плошчу. Калгасы абслугоўвалі 6 машынна-трактарных станцый, якія мелі 267 трактароў, 31 камбайн і іншыя сельскагаспадарчыя механізмы. Дзейнічала машынна-трактарная майстэрня з нафтарухавіком, генератарам магутнасцю 51 кВт, 13 электраматорамі, фрэзерным, 5 такарнымі і 4 свідравальнымі станкамі.

Сярод калгасаў раёна былі перадавыя гаспадаркі. Значную ролю ў калгасным жыцці 30-ых гадоў адыгрывалі камсамольцы. Так, у калгасе «Полымя» партыйнай арганізацыі не было, а камсамольцаў налічвалася 20 чалавек. Усе яны настойліва вучыліся, набывалі веды ў школе, кружках, на курсах, з'яўляліся арганізатарамі моладзі за высокую вытворчасць калгас-най працы. Пясчаныя глебы калгаса патрабавалі шмат угнаенняў. Камсамольцы праводзілі іх масавую нарыхтоўку. Вясной 1940 г. яны вывозілі на палі гной, попел і птушыны памёт. У ліку іх спраў — уцяпленне жывёлагадоўчага памяшкання, кантроль за расходаваннем фуражу, правільнае кармленне жывёлы. Камсамольцы калгаса «Полымя» выступілі ініцыятарамі будаўніцтва калгаснага вадаёма. Яны ўдзельнічалі ў асушэнні балот, арганізавалі драматычны, харавы і іншыя самадзейныя гурткі, выпускалі насценную газету. Аб камсамольцах гэтай гаспадаркі, іх жыцці, працы і вучобе пісала ў свой час газета «Комсомольская правда».

Праца лепшых калгасных працаўнікоў у перадваенныя гады адзначалася ўрадавымі ўзнагародамі. Так, у 1936 г. ордэн «Знак Пашаны» атрымаў брыгадзір калгаса «Чырвоны араты» Вайханскага сельсавета Іосіф Навумавіч Знакаў, брыгада якога сабрала 120 пудоў жыта з гектара, ячменю і вікі 156 і 135 пудоў адпаведна. У складзе брыгады працавалі Канстанцінаў, Шаўчэнка, Мацвееў, Зіноўеў, Сілін, Тарасаў. У 1938 г. ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга ўзнагароджаны брыгадзір калгаса «Чырвоная зара» Вайханскага сель-савета Піліп Сцяпанавіч Катаржэўскі. 25,2 цэнтнера ячменю з гектара атрымалі калгаснікі гэтай брыгады.

За ўзорнае кіраўніцтва медалём «За працоўную адзнаку» быў узнагароджаны Васіль Міхайлавіч Харытонаў, які ўзначальваў калгас імя Леніна Вайханскага сельсавета. Старшыня калгаса імя Крупскай гэтага ж Савета Якаў Фёдаравіч Фёдараў і цялятніца калгаса «Запавет Ільіча» з Селішчанскага сельсавета Зінаіда Кірылаўна Лявонава былі ўдзельнікамі Ўсебеларускай нарады стаханаўцаў жывёлагадоўлі. Многія передавікі сельскагаспадарчай вытворчасці раёна з'яўляліся ўдзельнікамі Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўкі ў Маскве.

Адразу пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў павеце пачалося ажыццяўленне дэкрэта аб зямлі, былі канфіскаваны памешчыцкія і царкоўныя землі. У снежні 1917 г. Віцебскі губернскі з'езд Саветаў абмеркаваў парадак прыёму памешчыцкіх маёнткаў, паставіў задачы дакладнага ўліку ўсёй маёмасці. На павятовыя Саветы ўскладаўся абавязак па арганізацыі апрацоўкі ўсіх канфіскаваных зямель. Патрабавалася весці ў маёнтках гаспадарку так, каб «...прыбытковасць зямлі не зніжалася, а павышалася, вядома, ні ў якім разе не мець на мэце эксплуатацыі сялян і рабочых, якія прыйдуць для работы на гэтыя землі».

Гарадоцкі ваенна-рэвалюцыйны камітэт 22 лістапада 1917 г. прапанаваў узяць на ўлік усю маёмасць прыватных уласнікаў, арганізаваць яе ахову. Патрэбна было адшукаць і адабраць разрабаваную маёмасць, вінаватых пакараць. На сялянскіх сходах ствараліся спецыяльныя ўліковыя камісіі, якія складалі вопісы памешчыцкай маёмасці, праводзілі раздзел зямлі. Гэтыя дакументы адлюстроўвалі не толькі колькасць канфіскаваных зямель, але і стан гаспадаркі, наяўнасць маёмасці. 3 вопісаў Зайкаўскага зямельнага камітэта, напрыклад, відаць, што маёнтак В.М.Глінскага, які кіраваў у павеце дзейнасцю земства, быў напаўразбураны; жывёлу і маёмасць пазней знаходзілі ў гаспадарках заможнай часткі жыхароў наваколля.

Вопісы зямельных камітэтаў утрымлівалі даныя аб царкоўных землях, якія сталі народнай уласнасцю. У Старынскай воласці ў распараджэнні святароў Сакалова

і Бялінскага — 164 дзесяціны, у Стайкаўскай воласці (святар Капусцінскі) — 105 дзесяцін, у Руднянскай (святар Валадуцкі) — 64 1/4 дзесяціны; святары Барысевіч і Пакроўскі мелі па 30 дзесяцін; у Бяскатаўскай царкве — 91 дзесяціна. У Прудку Маркаву манастыру належала зямля, млын, сад, вяндлярня. Мелі свае землі і цэрквы ў Гарадку.

Пры падзеле зямлі кіраваліся пэўнымі правіламі: прадугледжвалася 2,5 дзесяціны зямлі на рабочую душу і 1 дзесяціна на нерабочую, у першую чаргу надзяляліся зямлёй беззямельныя і малазямельныя сяляне. Першапачатковае забеспячэнне зямлёй толькі бяднейшага і малазямельнага сялянства не ажыццявілася, зямлю атрымалі ўсе сяляне, у тым ліку заможныя. Патрэбны быў яшчэ адзін перадзел і размеркаванне хутарскіх і адрубных гаспадарак.

У красавіку 1918 г. Гарадоцкі павятовы з'езд Саветаў прыняў рэзалюцыю, якая забараняла размяркоўваць кулацкія землі. Нягледзячы на гэта, да 14 мая быў праведзены агульны перадзел зямлі ў 70 з 76 вёсак Обальскай воласці.

У другой палове чэрвеня 1918 г. пачалі ўзнікаць камітэты беднаты. Іх задача заключалася ў размеркаванні хлеба, прадметаў першай неабходнасці, сельскагаспадарчага інвентару, садзейнічанні харчовым атрадам у канфіскацыі лішкаў збожжа ў заможнага сялянства. Частка рэквізаванага хлеба перадавалася вясковай беднаце.

Камбеды займаліся таксама мабілізацыяй сялян і аказаннем дапамогі Чырвонай Арміі, барацьбой з дэзерцірствам. Яны рабілі намаганні па стварэнню і гаспадарчай падтрымцы камун. Першыя камітэты беднаты ў Гарадоцкім павеце былі арганізаваны ў Вярэцкай, Віраўлянскай, Зайкаўскай, Обальскай валасцях.

У лістападзе 1918 г. у павеце дзейнічалі 997 вясковых, 21 валасны і 40 гра-мадскіх камітэтаў беднаты. Летам, пасля ўтварэння камбедаў, пачаўся новы этап размеркавання зямель. 12 ліпеня 1918 г. газета «Звязда» паведаміла аб тым, што <<ў кулакоў з вёскі Сцяпанавічы Гарадоцкага павета было адрэзана 15 дзесяцін зямлі і перададзена сялянам вёскі Забеж-жа». 4 жніўня сяляне Зайкаўскай воласці на агульным сходзе адзначалі, што хута-ране не падпарадкоўваюцца пастанове. У сувязі з гэтым вырашылі з кожнага хута-ра адабраць лішак і перадаць беззямельным і малазямельным сялянам.

Створаныя камбеды займаліся ўлікам і рэалізацыяй ураджаю і размеркаваннем адпускаемых насельніцтву прадуктаў харчавання, прадметаў першай неабходнасці. Вясковае насельніцтва павета парознаму адносілася да гэтых мерапрыемстваў. У Зайкаўскай воласці агульны сход грамадзян 4 жніўня 1918 г. прыняў наступную рэзалюцыю: «Даручыць вясковым камітэтам беднаты правесці самы дакладны ўлік хлеба, «рэкамендуецца лічыць на полі баб-камі і звесткі аб колькасці хлеба, едакоў, жывёлы ў кожнага гаспадара прадставіць у валасны выканаўчы камітэт, даручыць сачыць, каб не было продажу і вывазу хлеба спекулянтамі без дазволу валаснога выканаўчага камітэта, вінаватых прыцяг-ваць да адказнасці».

Многія камітэты беднаты правялі такую работу. Па звестках Вайханскага ва-ласнога камбеда, у межах воласці налічвалася 684 гаспадаркі, з якіх 452 — малазямельныя і 2 — беззямельныя; колькасць непрацаздольных жыхароў — 2203. Мелася 1550 кароў, 867 коней. У Селішчанскай воласці з 1215 сем'яў беззямельнымі былі 32, а малазямельнымі — 98. Сяляне трымалі 4253 каровы, 3028 коней. Непрацаздольныя складалі 428 чалавек.

Прадстаўнік Болецкай воласці на павятовым з'ездзе зямельных аддзелаў у жніўні 1918 г. паведамляў, што сяляне адмовіліся перадзельваць зямлю, падняліся супраць уліку лішкаў хлеба і яго вывазкі.

Вялася барацьба са спекуляцыяй хлебу. У жніўні 1918 г. у павеце назіраўся наплыў «мяшочнікаў» з Петраграда, Ноўгарада, Цвярской губерні. Яны са станцый Езярышча, Бычыха, Гарадок, Раслякі «вывозяць апошняе». Рэзка ўзняліся цэны на хлеб: пуд жытняй мукі каштаваў 320 руб-лёў пры цвёрдай цане ў 16 руб. 25 кап.

Паміж бяднейшым сялянствам размяркоўваўся сельскагаспадарчы інвентар, ствараліся пракатныя пункты. У Гарадоцкім павеце было арганізавана 8 пра-катных і зернеачышчальных станцый, якія мелі болып за 150 сельскагаспадарчых прылад. Сярод іх — веялкі, касілкі, бароны, плугі, сарціроўкі. Гэтыя пункты ў першую чаргу абслугоўвалі вясковую беднату, былых батракоў. Заможнаму сялянству забаранялася карыстацца іх дапамогай. За пракат інвентару бралася невялікая плата, беднякам ён выдаваўся бясплатна. Ішло размеркаванне жывёлы з былых маёнткаў, таксама з кулацкіх гаспадарак. Патрабавалася пераразмеркаванне лугоў і пашы.

У сярэдзіне 1918 г. узнікаюць першыя камуны, у асноўным на землях былых маёнткаў. У справаздачы Віцебскага губзем-аддзела на 1 снежня 1918 г. адзначалася: «Па Гарадоцкаму павету пры павятовым зямельным аддзеле арганізавана камунальнае бюро, а ў павеце сельскагаспадарчыя камуны: «Ваўненская», «Дубакрайская», «Рудня». У 1919 г. пачалі дзейнічаць камуны ў Даўгаполлі і іншых вёсках».

Адносіны ў вёсцы абвастраліся. Нарастала незадаволенасць заможных сялян, якія працівіліся перадзелу зямлі, уліку хлеба. У асобных выпадках адбываліся ўзброеныя сутычкі іх з вясковай беднатой. У пачатку работ на сенакосе 8 жніўня 1918 г. у вёсцы Сінякі адбылася спрэчка паміж кулакамі і беднатой. Кулакі не дазвалялі сялянам-беднякам касіць адыходзячы ад іх пры ўраўненні пакос, пачалі пагражаць рэвальверамі і заявілі, што той, хто асмеліцца касіць іх старыя палосы, будзе забіты на месцы, і, каб запалохаць беднякоў, стралялі з рэвальвераў. Але бедната не спалохалася зробленых кулакамі выстралаў. Сабраўшыся, яна таксама з рэвальверамі пайшла на кулакоў.

У час выбараў камбеда ў Старынскай воласці заможныя сяляне пачалі агітаваць сабраўшыхся на сход грамадзян не выбіраць валасны камітэт беднаты і не весці ўлік хлеба. Калі ж стала зразумела, што немагчыма паўплываць на беднякоў у гэтым сэнсе, яны ўзнялі шум, пабілі прадстаўнікоў свайго выканкама, прыехаўшага агітатара, міліцыянера, адабраўшы ў яго зброю.

27 кастрычніка 1918 г. былі завершаны ўборка і ўлік хлеба, узяты на ўлік млыны. У харчовы камітэт паступіла 2500 пудоў жыта; частка ўраджаю з былых памешчыцкіх зямель бясплатна выдадзена батракам на насенне. Камбеды ўзялі на сябе функцыю арганізатараў тавараабмену ў вёсцы.

У распараджэнне павятовага харчкама перададзены ўсе асабістыя магазіны. Устанаўліваліся цэны на прадукты, па якіх адбываўся тавараабмен. Аналізуючы дзейнасць камбедаў Гарадоцкага павета, У. Скульбедаў, член навуковага савета Магілёўскага аблвыканкама, пералічыў прадукты, якія магазіны прымалі па тавараабмену (у дужках цана за пуд): жыта (16 руб.), жытняя мука (18 руб.), авёс (16 руб.), аўсяная мука (18 руб.), ячмень (15 руб. 15 кап.), ячная мука (17 руб.), пшаніца (22 руб. 25 кап.), пшанічная мука (21 руб. 25 кап.), бульба (12 руб.), гарох (16 руб.), масла (6 руб. за фунт), сала свіное (3 руб. за фунт), мяса свіное (2 руб. за фунт). Узамен атрыманых прадуктаў выдаваліся соль, селядцы, чай, тытунь, запалкі, мануфактура, газа, свечкі, мыла, сукно, гатовае адзенне, ніткі, панчохі, абутак, галёшы, іншыя тавары. Значная колькасць харчоў з павета накіроўвалася ў Маскву і Петраград. Толькі ў жніўні 1918 г. у Петраград было адпраўлена 3290 пудоў жыта.

Камбеды канфіскоўвалі «грашовыя лішкі» ў заможных сялян шляхам на-кладвання штрафаў, асобных падаткаў. Становішча ўскладнялася тым, што пача-лася грамадзянская вайна і ваенная інтэрвенцыя. Супрацьстаянне, якое пачалося ў кастрычніку 1918 г., працягвалася. Незадаволенасць часткі насельніцтва дзейнасцю Савета і яго пастановамі, канфіскацыяй і перадзелам зямлі і іншай прыватнай і царкоўнай маёмасці, улікам і размеркаваннем збожжа, складанасцямі ў харчаванні, пачаткам харчразвёрсткі выражаліся ў агітацыі супраць мерапрыемстваў савецкай улады, пагрозамі і нападамі на прадстаўні-коў выканаўчых камітэтаў, адбываліся ўзброеныя выступленні. Адно з іх адбы-лося ў Гарадку вясной 1918 г. Архіўныя дакументы даюць падставу лічыць яго датай 22 сакавіка.

Заклікаў да выступлення святар Гарадоцкага Мікалаеўскага сабора Заблоцкі. Па сігналу — набатнаму гулу званоў — пачалося нападзенне на выканкам і тэлеграфную станцыю. Узначаліў паўстанне былы афіцэр царскай арміі Павел Уладзіміровіч, атрадамі паўстанцаў кіравалі былыя паліцэйскія Мікалай і Васіль Уверскія. К.С. Клібанава (Цёмкіна) так апісвала напад на выканкам, сведкай якога была: «Людзі былі ўзброены хто віламі, хто пал-камі ад плоту. Уварваўшыся ў выканкам, яны захапілі члена выканкама Храпкова, пачалі яго біць, але той змог выратавацца ад натоўпу, выстраліўшы з рэвальвера». Некалькі членаў выканкама былі арыштаваны, раззброены многія гарадоцкія міліцыянеры. Удзельнікі паўстання мелі белыя павязкі. А.І.Лусь, начальнік павятовай міліцыі, успамінаў, як ён ездзіў у Віцебск, патрабаваў падтрымку. На другі дзень вярнуўся з чырвонаармейцамі ў Гарадок, паўстанцы здаліся без бою.

Па іншых звестках, паўстанцы ўмацаваліся на ўзвышшы (скрыжаванне вуліц Набярэжнай і Карла Маркса). Калі раніцай у суботу прыбылі на чыгуначную станцыю атрады чырвонаармейцаў з Невеля і Віцебска (па ўспамінах К.С.Клібанавай-браняпоезд), камандаванне прыбыўшых загадала скласці зброю. Паўстанцы выставілі свае ўмовы: яны патрабавалі ўвесці ў склад Савета гандляроў, святара, заможных гараджан, але гэта патрабаванне было адхілена.

Кіраўнікі мяцяжу былі арыштаваны і асуджаны ваенна-рэвалюцыйным судом. Арыштавалі святара Заблоцкага, жыхара Гарадка Аляксандра Шутава (іх тады не расстралялі), а Уладзіміра Шацілава «звялі на белы пясочак» (расстралялі).

Віцебскі рэўтрыбунал займаўся следствам па гэтаму пытанню яшчэ ў жніўні 1918 г. А вось з 11 па 17 лістапада 1918 г. амаль уся Віцебская губерня была ахоплена паўстаннем, якое выбухнула ў Веліжскім павеце і перакінулася ў нашы мясціны.

Узначальвалі яго выхадцы з мясцовых святароў, афіцэры, сяляне. Гэта ўзброенае выступленне было выклікана ўвядзеннем хлебнай манаполіі, харчразвёрсткай. Паўстанцы таксама выступілі за аднаўленне ўстаноўчага сходу. Акрамя сялян у паўстанні ўдзельнічалі святары, настаўнікі, гімназісты, стараверы, жыхары латышскіх вёсак. 15 лістапада паўстанцы захапілі Веліж. Колькасць узброеных сялян складала каля 1 тыс. чалавек. Падаўлена Веліж-скае паўстанне 23 лістапада, але асобныя групы працягвалі супраціўленне да 1925 г.

На Усвяччыне паўстанне ўзначаліў сын памешчыка Кулакоўскага, каля Веліжа — падпалкоўнік Вараб'ёў. У Шчалбоўскіх лясах дзейнічала банда Воранава, якуюмясцовыя жыхары называлі «чорная гвардыя». Першай на тэрыторыі павета 13 лістапада падверглася нападу мяцежнікаў Зайкаўская воласць, дзе катавалі, затым расстралялі прадстаўнікоў Савета і рэўкома. Тут быў выбраны новы Савет у складзе эсэраў і заможных сялян. У гэты ж дзень адбылося нападзенне на Дубакрайскую і Вярэцкую воласці. Адтуль крывавы шлях ішоў на Мяжу, Ціёста, Рамні, Горкі і Вышадкі.

Аб падзеях у Старынскім выканкаме паведамлялі з Бяскатава ў Вышадкі: 13 лістапада з'явіліся ў выканкам каля 40 чалавек, якія называлі сябе «белагвардзейцамі і чэхаславакамі», быў арыштаваны старшыня выканкама. адабрана зброя ў тых, хто яе меў, забралі ў камісарыяце ўсе кнігі і справы, пасля чаго прыступілі да правядзення сходу.

У Гарадок звесткі аб дзеяннях супраць савецкай улады ў Вярэччы былі дасланы з Вышадак, дайшло і паведамленне аб падзеях у Зайкаўскай воласці.

Кіраўнікі паўстання загадзя наладжвалі добрыя сувязі з прадстаўнікамі той часткі насельніцтва, якая адмоўна ставілася да ўлады. Захапіўшы воласць, Кулакоўскі распраўляўся з прадстаўнікамі Саветаў, збіраў мітынгі і ішоў далей. Староннікі з ліку заможных жыхароў вёсак сустракалі яго хлебам-соллю. Больш заможная частка сялянства Зайкаўскай воласці папоўніла банду Кулакоўскага. Пачалі разыходзіцца па акрузе чуткі, што паўстаўнцы збіраюцца рушыць на Гарадок. Іх было каля 500 чалавек, меліся вінтоўкі, гранаты, станковыя кулямёты. Галоўны дэвіз: «Саветы без камуністаў!»

Наступленне паўстанцаў з боку Мяжы на Гарадок пад кіраўніцтвам Кулакоўскага было спынена ў Вышадках, куды члены мясцовага рэўкома выклікалі з Гарадка атрад латышскіх стралкоў (25 чалавек пад кіраўніцтвам Кундзевіча) і роту чырвонаармейцаў. Старшыня Гарадоцкай надзвычайнай камісіі Мацюхоў дасылаў чырвонаармейцам такую дэпешу: «Таварыш Кундзевіч. Прашу не дастаўляць у Гарадок белагвардзейцаў, а расстрэльваць на месцы. Усе віды харчу, мяса ды іншы правіянт бязлітасна браць у кулакоў».

Ваенна-рэвалюцыйным штабам Вышадская воласць 16 лістапада аб'яўлялася «на ваенным становішчы». Усе грамадзяне воласці неадкладна павінны былі здаць зброю штабу, які знаходзіўся пры воласці. За непадпарадкаванне пагражаў расстрэл.

Для задушэння паўстання ў Гарадку і павеце было аб'яўлена ваеннае становішча, арганізаваны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, у Гарадку ўзята 29 заложнікаў з ліку буржуазіі, дзейнічаў атрад чырвонаармейцаў пад кіраўніцтвам Нікіціна. Былі расстраляны «на месцы як яўныя контррэва-люцыянеры» ў Горкаўскай воласці Цімафей Новікаў, Улас Цімафееў, у Ціясцянскай воласці — Сямён Лісіцын, Антон Балабанаў, Сяргей Балабанаў, Аляксандр Качанаў, Міхаіл Сураўнёў, у Вышадскай воласці — Аляксандр Лапаценка, Арцём Кнураў, Канстанцін Данілаў, Фёдар Гарыленка. Арыштавана было 135 чалавек.

Ваеннае становішча пасля гэтага паўстання здымалася паступова: спачатку з Гарадка і той часткі павета, дзе не было ўзброенага выступлення. Толькі 3 студзеня 1919 г. яно было знята з 8 валасцей, ахопленых мяцяжом.

Пастановай Гарадоцкага выканкама ад 19 лістапада 1918 г. за арганізацыю контррэвалюцыйнага паўстання з мэтай звергнуць савецкую ўладу была накладзена «на кулачество» Вышадскай, Дубакрайскай, Стайкаўскай, Горкаўскай, Ціасцянскай, Вярэцкай і Старынскай валасцей, «контрнбуцыя 2000000 рублей».

15 лістапада 1918 г. Вышадскі камбед наклаў на члена партыі левых эсэраў Обальскага кантрыбуцыю ў памеры 5 тыс. руб. за тое, што ён «у перыяд падрыхтоўкі да святкавання Кастрычніцкай рэвалюцыі імкнуўся арганізаваць банду, каб сарваць урачыстае правядзенне святаў». Пасля паўстання прымяняюцца меры па навядзенню парадку, тэрмінова вядзецца абмен дакументаў, 100 чалавек бежанцаў атрымалі пропускі і выехалі на вызваленыя ад немцаў тэрыторыі.

Зайкаўскі валасны выканкам у лістападзе ў справаздачы дакладваў, што дзейнасць яго працякала ў наладжванні «апарата воласці пасля разгрому яе». У лістападзе «за пасіўныя адносіны да задушэння паўстання» быў выключаны з членаў партыі Насенка, з групы спачуваючых Якабсон (начальнік савецкай міліцыі) і яго памочнік Рэзнік.

У снежні 1918 г. начальніку атрада, які душыў паўстанні ў Вярэцкай і Ціасцянскай валасцях, было выплачана па прадстаўленых дакументах 295 руб 20 кап. Складаным заставалася становішча і ў наступныя гады. У студзені 1919 г. хваляваліся жыхары Руднянскай воласці. Міліцыя характарызавала гэтую падзею так: «.. .бунт восставшнх протнв советской властн... на релнгнозной почве». Затрымалі 21 чалавека, усіх накіравалі ў судоваследчую камісію. У павеце з'яўляюцца дэзерціры.

У другой палове сакавіка 1919 г. у Вярэцкай воласці прымаліся меры па барацьбе з уцекачамі ў вайсковай форме. 22 сакавіка 1919 г. у Селішчанскай воласці ўзброеная група з 15 чалавек адбіла ў 4 канваіраў злоўленых у воласці дэзерціраў. У гэты ж дзень у вёсцы Крутое было ўведзена ваеннае становішча.

Пры воласці быў утвораны надзвычайны штаб у складзе Спірыдонава, Каралё\ва, Бярэзіна, Воінава, Пукарава. Спірыдонаву даручалася кіраўніцтва дзейнасцю па «падаўленню паўстання супраць Савецкай улады». У дасланых ім дакументах рэкамендавалася тых, хто не здаў зброю, не расстрэльваць, а арыштоўваць.

Надзвычайны штаб разам з мясцовымі камуністамі на ноч выставіў дазоры, раніцай наступнага дня з Гарадка прыбыў атрад чырвонаармейцаў для вобыскаў і арышту прымаўшых удзел у выступленнях. Было арыштавана 13 чалавек: 8 адправілі ў павятовую турму, а 5 дэзерціраў — у павятовы ваенкамат. У бацькоў уцекачоў канфіскавалі маёмасць. Гарадоцкі павятовы выканкам аб'явіў падзяку ўдзельнікам падаўлення гэтага «контррэвалюцыйнага паўстання». 3 дакументаў вынікае, што ў гэтыя дні ў вёсцы Шыкені Селішчанскай воласці ўзброеная група з 60 чалавек хацела зрабіць нападзенне на Селішчанскі выканкам.

У канцы лета гарадоцкія лясы ўкрывалі тых, хто апынуўся «па другі бок праўды». 21 жніўня група ў складзе 40 чалавек, узброеных вінтоўкамі і чатырма кулямётамі, зрабіла напад на Ціясцянскі валвыканкам, была знішчана дакументацыя, абрабавана каса. У пачатку кастрычніка 1919 г. створаны Гарадоцкі павятовы рэвалюцыйны камітэт, у павеце ўведзена ваеннае становішча. Праіснаваў рэўком да выгаання польскіх войскаў з межаў Беларусі.

Утварэнне гэтага органа ваеннай і грамадзянскай улады было выклікана на-бліжэннем фронту і актывізацыяй бандытызму ў шэрагу валасцей павета. Найбольш вялікай і актыўнай была банда, якая дзейнічала ў Вярэччы і Ціёсце. У канцы лістапада 1919 г. утвараюцца тройкі па барацьбе з дэзерцірствам і бандытызмам. 21 снежня 1919 г. прынята рашэнне аб ліквідацыі Вярэцкай воласці, «паселішчы якой размешчаны большасцю ў лясах на далёкай адлегласці адно ад другога і неаднаразова падвяргаліся нападу і рабаўніцтву з боку бандытаў, якія маюць прыстанішчы ў лясах Вярэцкай воласці».

27 снежня 1919 г. адна з груп «бела-зялёных» напала на в. Ноўка, дзе ёю былі расстраляны 19 яўрэяў — служачых шклозавода. У пасобніцтве «бела-зялёным» былі абвінавачаны і накіраваны ў рэўтрыбунал некалькі рабочых завода «Ноўка».

Барацьба з бандытызмам і дэзерцірствам працягвалася ў 1920 г. У сакавіку ў Ціясцянскую воласць камандзіруецца атрад для «барацьбы з бандай, забіўшай старшыню валвыканкама і двух агентаў па выкананню нарадаў».

Дзейнічаў штаб па барацьбе з дэзерцірамі. За месяц, з 16 мая па 16 чэрвеня, здаліся каля 2000 уцекачоў, затрыманы 513;

з 17 па 19 чэрвеня добраахвотна з'явіліся 79 чалавек і 141 чалавек — з былых лесарубаў. За гэты перыяд канфіскавана 50 кароў, некалькі коней, дзве бомбы, 2 рэвальверы; штрафаў узята 200 000 руб. У канцы года 600 дэзерціраў працавалі ў павеце на нарыхтоўцы дроў.

Не сціхае бандытызм і ў 1921 г. У пачатку красавіка адбываецца нападзенне на камуну «Усход». У сакавіку тыя, хто хаваўся ў гарадоцкіх лясах, аб'явілі кампанію па знішчэнню нарыхтаваных дроў. Асобны гарадоцкі атрад па барацьбе з бандытызмам дзейнічаў у Гарадоцкім, Суражскім і Веліжскім паветах. У Гарадку гэты атрад налічваў 80 чалавек.

Дзейнічаць абаронцам улады прыхо\дзілася энергічна: імі былі разбураны 13 зямлянак, захоплена шмат тых, хто ў іх хаваўся, арыштаваны за садзейнічанне бандытам валваенком Садовік, загадчык эканамічнага аддзела Разанаў; быў абвінавачаны «ў пасобніцтве бандытам» кіраўнік атрада Карпаў, які, па словах арыштаваных, «умеў з імі ладзіць».

У Віцебскую надзвычайную камісію з Гарадка была накіравана просьба аб умацаванні гарадоцкага атрада па барацьбе з бандытызмам да 220 штыкоў і 50 чалавек кавалерыі. 3 22 верасня 1921 г. пачалося фарміраванне гарадоцкага ўзвода асобага прызначэння, у снежні ў павет быў уведзены і размешчаны ў Гарадку аўтабронеатрад для падаўлення супраціўлення ўладам.

Як бачым, рэвалюцыя ўскалыхнула народныя масы і ў нашым павеце. Карэнным чынам ламаўся існаваўшы лад жыцця. Не ўсе ўспрымалі гэтыя перамены. У віхуры трагічнага супрацьстаяння — тысячы людзей, загубленыя жыцці, пакалечаныя лёсы.

 

С целью усовершенствования деятельности библиотек и профессионализации библиотечных кадров, активизации научно-исследовательской работы, пропаганды национального наследия и экологического просвещения населения среди специалистов библиотечного дела ежегодно проводятся профессиональные конкурсы, инициируемые Национальной библиотекой Беларуси совместно с Министерством культуры Республики Беларусь, областной библиотекой имени В.И.Ленина и районной библиотекой. В подразделе "Профессиональные  конкурсы" представлена информация  о конкурсах среди  библиотек и библиотечных работников, которые проводятся  на областном и районном уровне:

Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры"

Республиканский конкурс "Библиотека - центр духовного просвещения и воспитания"

Областной конкурс "Лучший центр правовой информации Витебской области"(2016)

Районный смотр-конкурс клубов по интересам и любительских объединений в библиотеках «Мир увлечений в библиотеке»

 

 АРХИВ

Виртуальная справочная служба – онлайновая справочно-библиографическая служба, предназначенная для справочно-библиографического обслуживания удаленных пользователей.
Прежде чем задать вопрос, ознакомьтесь с Правилами пользования виртуальной справочной службой изложенными ниже:
Виртуальная справочная служба (ВСС) действует на основании Положения.
Функционирует на некоммерческой основе и доступна всем пользователям.
ВСС выполняет разовые запросы удаленных пользователей, включающие поиск и предоставление информации о наличии изданий в фонде Городокской центральной районной библиотеки, а также тематические, фактографические запросы, в том числе краеведческого характера.
Запросы выполняются на основе справочно-библиографического аппарата библиотеки (каталогов, картотек, электронных баз данных).
В день от одного пользователя принимается единственный запрос.

НА КАКИЕ ВОПРОСЫ ОТВЕЧАЕТ БИБЛИОГРАФ?

о наличии в фонде библиотеки изданий (книг, журналов, газет и пр.);
об отделе библиотеки, который предоставляет нужное издание;
о выходных данных книги или статьи: годе издания, количестве страниц, источнике публикации и т.д.;
фактографического характера (значение термина, аббревиатуры, дата исторического или культурного события и проч.);
подбор информации по определенной теме, не требующий углубленного поиска и значительных затрат времени.

КОГДА МОЖНО ПОЛУЧИТЬ ОТВЕТ?

Ответ на запрос выполняется в течение 2 рабочих дней, исключая выходные и праздничные дни.

ГДЕ НАЙТИ ОТВЕТ?

Ответ на свой вопрос Вы получите на свой электронный адрес.

КАКИЕ СУЩЕСТВУЮТ ОГРАНИЧЕНИЯ?

Не принимаются вопросы, связанные с решением учебных задач, связанные с предоставлением готовых научных работ (рефератов, курсовых и дипломных работ, диссертаций и т.п.), а также списков литературы к ним.
Не предоставляются полные тексты документов.

КАК ЗАДАТЬ ВОПРОС?

Задавать вопросы могут только зарегистрированные пользователи.
Заполните форму запроса (форму обратной связи). Задайте вопрос в четкой и лаконичной форме, без сокращения слов.
Для того, чтобы получить доступ к форме обратной связи, Вам необходимо войти или зарегистрироваться используя кнопку ниже

 

 

Клубы и любительские объединения

Центральная районная библиотека

  • Клуб любителей духовной истории Православия на Городокщине "Светоч"
  • «Правовед» (для учащихся старших классов)

Отдел детской и юношеской литературы

  • Клуб интеллектуального развития «Неугомонные детки» (для учащихся младшего школьного возраста)
  • Кукольный театр «Колобок и компания»

Езерищенская горпоселковая библиотека

  • Клуб бисероплетения «Малахитовая шкатулка» (для подростков)
  • Экологический клуб «Лесавичок» (для учащихся среднего школьного возраста)

Бычихинская сельская библиотека

  • Клуб общения «Душевный разговор» (для женщин)
  • Клуб по духовному воспитанию «Истоки» (для вучняў 5-9 класаў)

Вировлянская сельская библиотека

  • Экологический клуб «Зелёная беседка» (для любителей цветоводства и огородничества)
  • Экологический клуб «Вировлянские экологи» (для учащихся среднего школьного возраста)

Веремеевская сельская библиотека

  • Клуб общения «Надежда» (для женщин)
  • Клуб интеллектуального развития «Почемучки» (для учащихся)

Варховская сельская библиотека

  • Клуб общения «Святліца» (для социально-незащищённых групп населения)  

Дубровская сельская библиотека

  • Клуб интеллектуального развития «Познавайка» (для детей младших классов)

Пальминская сельская библиотека

  • Клуб «В кругу друзей» (для женщин)
  • Клуб интеллектуального развития «Любознайка» (для учащихся младших классов)

Прудникская сельская библиотека

  • Клуб общения «Женсовет» (для женщин)

Руднянская библиотека-клуб

  • Клуб «Мои года моё богатство» (для женщин)

Степановичская сельская библиотека

  • Клуб общения «Дорбые встречи» (для пожилых)

Меженская библиотека-клуб

  • Клуб общение «Дружная семейка» (для родителей и детей)

Упершыню Гарадок упамінаецца ў 1128 г. з нагоды ваеннага паходу Кіеўскага князя Мсціслава Уладзіміравіча ў Полацкую зямлю. У летапісах другой паловы ХIII ст. згадваецца «Гарадок каля Полацка» ў сувязі з бітвай палачан з літоўскім войскам на чале з Мінгайлам, у ходзе якой Гарадок быў знішчаны. У 1551 г. ён упамінаецца ў «рэестры» сярэбшчыны з гарадоў ВКЛ.
У канцы ХVI ст. тут быў пабудаваны замак. У канцы 1570 г. упамінаецца Вялікі і Малы Гарадок. На пачатку ХVII ст. – мястэчка ў Віцебскім павеце тагож ваяводства ВКЛ, дзяржаўная ўласнасць. У першай палове ХVII ст. згадваецца праваслаўная Свята-Ільінская царква. Па некаторых звестках, Гарадок на той час меў герб – выяву льва на залатым полі.
У кнізе «Віцебшчына у легендах і паданнях» паданне аб Гарадку расказвае, як выратавала ад жабрадства і галоднай смерці сваіх бацькоў малодшая дачка Гануся, якая атрымала ад іх самы бедны пасаг. Пасялілася яна з бацькамі на лапінцы зямлі, і зрабіла гародчык. Неўзабаве да яе (Ганусі) жаніх пасватаўся, ды такі багаты... І сказаў: «Ды мы з вашага гародчыка сапраўдны гарадок зробім». Тую мясціну людзі з таго часу сталі Гарадком зваць.
На тэрыторыі Гарадоцкага раёна захавалася шмат помнікаў старажытнай гісторыі: стаянкі, гарадзішчы, селішчы, курганныя могільнікі, якія адносяцца да эпох каменнага і жалезнага вякоў, да сярэднявечнага перыяду. Зараз вядома больш за 60 пунктаў, каля якіх выяўлены археалагічныя помнікі.
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць раннія гарадзішчы каля вёсак Буракова і Загорцы. Пры раскопках іх і на ўсіх іншых ранніх гарадзішчах, знойдзены рэшткі жалезаплавільных печаў і шлакі ад выплаўкі жалеза. У гарадзішчы каля вёскі Загорцы знойдзены рэшткі згарэўшага наземнага драўлянага жылля з каменнымі прымітыўнымі ачагамі на земляной падлозе і рэшткамі абвугленых зернеў пшаніцы. Асаблівую цікавасць прадстаўляюць знаходкі на месцы жылля двух першабытнага тыпу каменных зернацёрак.
Знойдзена шмат костак хатніх і дзікіх жывёл. Жыхары гарадзішча, якія яшчэ не умелі выплаўляць жалеза, выраблялі розныя прылады (стрэлы, шылы, іголкі) галоўным чынам з касцей жывёл, з крэменю. У гэтым гарадзішчы знойдзены абломкі глінянага посуду з адбіткамі грубай тканіны, а таксама гліняныя прасліцы, у невялікай колькасці бронзавыя аздобы (кольцы, бляшка і інш.), якія вырабляліся на месцы з прывазнога з Прыбалтыкі сырцу.
Гарадзішча Буракова ніколі не мела абарончых збудаванняў у выглядзе валоў і равоў: яны былі скрыты ці поўнасцю засыпаны. Таму яго аднеслі да тыпу неўмацаваных гарадзішчаў. Вялікі навуковы інтарэс уяўляюць рэшткі ўскрытай на гарадзішчы жалезаапрацоўчай майстэрні слуповай канструкцыі.
Жыллё і гаспадарчыя пабудовы таксама мелі слупавую канструкцыю. Увесь посуд грубы па вырабу, слабага абпалу. Апрача таго, з гліны рабілі прасліцы - невялікія плоскія кружочкі з адтулінамі ў цэнтры, якія ужываліся для прадзення. Аб развіцці жывелагадоулі і палявання сведчаць знаходкі касцей ад хатняй і дзікай жывёлы. Вялікую ролю ў жыцці старажытнага насельніцтва адыгрывала і земляробства.
У наваколлі в. Дарахі ў радыусе 2-3км на паўднёвым беразе возера Сенніца даволі кампактна размяшчаюцца 11 курганных могілак, у якіх налічваецца да 150 курганоў. Ёсць некалькі адзінкавых насыпаў. На беразе возера знойдзны тры паселішчы.

Гарадоцкі павет у дарэвалюцыйны перыяд

Плошча Гарадоцкага павета у дарзвалюцыйны перыяд складала 3107,1 кв. вярсты, налічвалася 94 сельскія вобшчаствы, 1744 паселішчы, у склад яго ўваходзіла 21 воласць.
Насельніцтва абкладвалася шматлікімі падаткамі і выплатамі. Не ўсе маглі іх сваечасова ўносіць. Меліся нядоімкі. У 1886 годзе па павету яны складалі 26 514 руб. 47 кап., па гораду 2 518 руб. 54 кап.
Людзі неслі значныя матэрыяльныя страты ў выніку розных нясшчасных выпадкаў. У 1886 г. у павеце здарыліся 63 пажары, агонь знішчыў 138 двароў. У 1895 г. у выніку 73 пажараў у павеце згарэлі 96 дамоў, а ў 1905 г. ад агню пацярпелі 615 пабудоў. Абсалютная большасць насельніцтва жыла ў сельскай мясцовасці.
Пасля адмены прыгоннага права, развіваліся капіталістычныя адносіны. У паслярэформенны перыяд у памешчыцкіх маёнтках Віцебшчыны існавалі адработачнае і змешанае сістэмы гаспадарання. Пераважна паршае з іх. За арэнду ворнай зямлі, іншых угоддзяў сяляне са сваім інвентаром апрацоўвалі землі памешчыкаў. У многіх маёнтках адпрацоўкі спалучаліся з наёмнай працай.
У гэты час змянілася спецыялізацыя памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарак. У 60-70-ыя гады дзевятнаццатага стагоддзя аддавалі перавагу вырошчванню збожжавых культур. У наступныя дзесяцігоддзі ў выніку сусветнага аграрнага крызісу рэзка знізіліся цэны на хлеб. Сельскія гаспадары пачалі скарачаць пасяўныя плошчы пад збожжавыя культуры і пашыралі вытворчасць бульбы і льну. Атрыманае валакно і семя ішлі на продаж і складалі галоўны прыбытак гаспадарак. Памешчыкі губерні пераходзілі да развіцця жывёлагадоўлі, арганізоўвалі малочную гаспадарку.
Узмацніўся працэс расслаення сялян. Сярод іх былі тыя, што куплялі зямлю, участкі розных памераў, нават да 1000 дзесяцін і больш. Гэта ўжо былі прадстаўнікі сельскай буржуазіі.
У 1877 годзе ў Гарадоцкім павеце прыватнаўласніцкія землі складалі 35,2%, надзельныя 45,8%, астатнія 19 % належылі дзяржаве, царкве і інш. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і малазямелля. Ім прыходзілася арандаваць землі ў памешчыкаў за адробкі і грашовую плату. Адчувалася аграрная перанаселенасць. У канцы дзевятнаццатага стагоддзя лішак рабочых рук у павеце складаў 17950 чалавек. Насельніцтва займалася промысламі, адыходніцтвам, наймалася на працу да памешчыкаў і заможных селян. Асобныя жыхары вёсак адпраўляліся ў прамысловыя гарады Расіі, перасяляліся ў Сібір.
У паслярэформенны час развівалася рамесная вытворчасць. У першай палове 60-ых гадоў у Гарадку працавалі 215 майстроў, 114 рабочых і 61 вучань. Найбольш шматлікімі былі спецыяльнасці пекараў, мяснікоў, шаўцоў, краўцоў, гарбараў, кавалёў, ганчароў. Прамысловы пераварот прывёў да развіцця машыннай вытворчасці. Найбольшая колькасць фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў знаходзілася ў сельскай мясцовасці, была набліжана да пераапрацоўкі сельскагаспадарчай сыравіны. У 1862 годзе ў Гарадку існавалі 3 фабрыкы і завода, у павеце – 11 фабрык і заводаў, а ў 1896 г. – 10 і 44 адпаведна. За 30 гадоў адбыўся рост іх колькасці ў Гарадку ў 3, у межах павета – у 4 разы.
Гэта былі мылаварныя, гарбарныя, вінакурныя, мукамольныя, цагляныя прадпрыемствы; з’явілася вытворчасць сінельнанабойных тканін і сельтэрскай вады. Буйнейшым па ліку рабочых і вырабляемай прадукцыі заставаўся шклозавод «Ноўка». Астатнія фабрыкі і заводы з’яўляліся дробнымі, на іх працавалі 1-2 рабочых. Уладальнікамі дробных прадпрыемстваў з’яўляліся дваране і заможныя сяляне, у горадзе – мяшчане, у большасці сваёй з ліку яўрэйскага насельніцтва.
Крызіс 1900-1903 гг. прывёў да скарачэння рамеснай вытворчасці, адбываўся рост фабрычна-заводскай прамысловасці. У 1904 годзе ў Гарадку дзейнічалі 16 фабрык і заводаў, на якіх былі заняты 57 рабочых. Заробак чорнарабочага ў месяц складаў 5 рублёў мужчынам і 3-4 рублі жанчынам. Праца прыслугі ацэньвалася ў 3-4 рублі жанчыне і 8 рублёў для мужчыны.
У 1912 годзе ў Гарадку налічвалася 240 гандлёвых і прамысловых устаноў. Праводзіліся 3 кірмашы, дзе прадаваліся гатовае аддзенне, сані, яйкі, куры, жывёла.
У 1905 годзе пачалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. Узмацніўся сялянскі рух. У Гарадоцкім павеце ён выражаўся ў патравах памешчыцкіх угоддзяў, высечках лесу – памешчыцкага і казённага. У Гарадку і павеце распаўсюджваліся пракламацыі.
У час рэвалюцыі ў 1906 годзе з’явіўся царскі указ аб аграрнай рэформе, ініцыятарам якой быў П. А. Сталыпін. У 1908 годзе ў Гарадоцкім павеце на хутары адышлі жыхары двух населеных пунктаў з 30 дварамі. У 1911 пажадалі весці хутарскую гаспадарку сяляне вёскі Завань. Далейшае ажыццяўленне Сталыпінскай зямельнай рэформы было спыніна першай сусветнай вайной. Ад заняткаў было адарвана вялікая колькасць рабочых рук. Даныя перапісу 1917 года сведчачь, што ў Віцебскай губерні з вёсак прызвалі ў войска 52,2% працаздольных мужчын.
Пачаў адчувацца недахоп прадуктаў харчавання. Насельніцтва на ўсе цяжкасці ваеннага часу адказвала пратэстам.
Імперыялістычная вайна рэзка пагоршыла стан сельскай гаспадаркі, прамысловасці, выклікала незадаволенасць працоўных слаёў насельніцтва, абвастрыліся ўсе супярэчнасці. У краіне нарастаў рэвалюцыйны крызіс.

Рэвалюцыйныя падзеі
і ўстанаўленне савецкай улады

У выніку Лютаўскай рэвалюцыіі, якая ліквідавала самадзяржаўе, у краіне склалася двоеўладзе: Саветы – орган улады працоўных і Часовы ўрад, які абараняў інтарэсы буржуазіі. У пачатку сакавіка весткі пра гэтыя падзеі дасягнулі Беларусі. У гарадках і мястэчках прайшлі мітынгі, дэманстрацыі. Працоўныя Гарадка вызвалілі з турмы 90 зняволеных, арыштавалі турэмную адміністрацыю. Пачалі стварацца Саветы рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. Часовы ўрад назначыў у губерні і паветы сваіх камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада.
У першыя дні сакавіка быў арганізаваны Савет рабочых сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў у Гарадку. У маі адбыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Каля 500 чалавек прадстаўлялі інтарэсы сельскіх жыхароў павета. Было вырашына неадкладна арганізаваць Саветы ва ўсіх валасцях і таварыствах, стварыць «... Гарадоцкі павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў і прыняць меры да распаўсюджвання сярод сельскага насельніцтва думкі аб неабходнасці для ўсіх грамадзян – землеўладальнікаў аб’яднацца ў сялянскія саюзы для больш паспяховага вырашэння зямельных і іншых сялянскіх патрэб». Выпрацаваны з’ездам парадак арганізацыі сялянскіх Саветаў даваў права ўдзельнічаць у выбарах сельскаму працоўнаму насельніцтву, дасягнуўшаму 18-гадовага ўзросту, незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання. Ад кожнай воласці і ад гарадскога земляробчага насельніцтва ў павятовы Савет сялянскіх дэпутатаў выбіралася па 3 дэпутаты.
У сакавіку-красавіку 1917 года ў павеце, як у цэлым па Беларусі, пашыраецца сялянскі рух.
У другой палове ліпеня ў Гарадку ўзнікла бальшавіцкая арганізацыя, яна аб’ядноўвала прыкладна 10 чалавек. У верасні сюды прыбыў 10-ы аўтамабільны дэвізіён і 298-ы запасны пяхотны полк. Сярод салдат таксама знаходзіліся бальшавікі.
Жыхары Гарадка і вёсак павета пра Кастрычніцкую рэвалюцыю даведаліся ад тэлеграфістаў чыгуначнай станцыі. Напрыклад, у вёскі Пліткі , Вышадкі і Дубрава 26 кастрычніка гэтую навіну прывёз селянін, які сам пачуў аб падзеях у Петраградзе ад бычыхінскага тэлеграфіста.
У лістападзе 1917 года скасавана пасада павятовага камісара Часовага ўрада. Ваенна-рэвалюцыйны камітэт назначыў кіраўнікоў гарадской і павятовай міліцыі. Былі прыняты меры па ахове Гарадка. На вуліцах горада ўстаноўлена 11 пастоў. Утвораны ваенна-рэвалюцыйны суд у складзе трох чалавек, а таксама спецыяльны ўзброены атрад для навядзення парадку ў павеце, дзе адбываліся грабежніцкія дзеянні, падпалы маёнткаў з удзелам салдат і мясцовых жыхароў. Ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту даваліся шырокія паўнамоцтвы па барацьбе з контррэвалюцыйнымі дзеяннямі і раскрадальнікамі народнага дабра.
У рэзалюцыіі Гарадоцкага павятковага Савета і павятковых галосных, аб’яднанае пасяджэнне якіх адбылося ў пачатку студденя 1918 года, аб’яўлялася аб падтрымцы ўсіх дэкрэтаў, выдадзеных Саветам Народных Камісараў.
23-25 студзеня ў Гарадку праходзіў павятовы з’езд Саветаў. У яго пастанове адзначана, што вышэйшай уладай у павеце з’яўляецца з’езд; у перыяд паміж з’ездамі - Савет. Пры Савеце былі створаны секцыі: зямельная, харчовая, культурна-асветніцкая, юрыдычная, па гарадскіх справах, ваенная і фінансавая. Фактычна з’езд замацаваў устанаўленне савецкай улады ў Гародоцкім павеце. 14 лютага была ліквідавана гарадская дума. Такім чынам, у лістападзе 1917- лютым 1918 у горадзе і павеце адбылося скасаванне органаў буржуазнай улады, ствараўся новы апарат кіравання.
Адначасова ў павеце праводзіліся мерапрыемствы па ажыццяўленню дэкрэтаў савецкага ўрада. Ужо 17 лістапада на пасяджэнні павятковага Савета разглядалася пытанне аб ахове народнай маёмасці і правядзенні ў жыццё дэкрэта аб зямлі. Новая ўлада прымала меры па аказанню харчовай і грашовай дапамогі бяднейшым сем’ям у Гарадку і павеце. Складаным было становішча з харчаваннем.
Пачаўся працэс нацыяналізацыі прыватнай уласнасці. Дзяржаўнымі сталі аптэкі, кінематограф. Рэквізаваліся многія памяшканні пад шпіталі, казармы, установы. У студзені 1918 года вырашалася пытанне аб стварэнні новай арміі - добраахвотніцкай народнай гвардыі, прызначэнне якой - абараніць заваёвы не толькі ад знешніх ворагаў, але і ад унутраных. Віцебскія губернскі і гарадскі Саветы салдацкіх, рабочых і сялянскіх дэпутатаў зборным пунктам для добраахвотных фарміраванняў Віцебскай губерні прызначылі г. Гарадок.
Ваенная секцыя Савета праводзіла запіс добраахвотнікоў, улік і прыём гарадоцкага конскага запасу і маёмасці, якія засталіся пасля расфарміравання 298-га запаснога палка 17-га армейскага корпуса. Пагроза нямецкай акупацыі прымусіла ваенную секцыю Віцебскага губернскага Савета прыняць рашэнне аб перадачы коней, якія былі ў гарнізоне, у Віцебскі і Гарадоцкі паветы. Дазваляўся продаж іх сялянам і гараджанам для гаспадарчых патрэб. Бяднейшым сялянам давалася растэрміноўка да 2 месяцаў.
У студзені 1919 года Заходняй ваеннай акругай, у склад якой уваходзілі Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні, пачалося фарміраванне батальёна з прадстаўнікоў вясковай беднаты. Батальён павінен быў увайсці ў склад палка, які фарміраваўся ў Самары. Гэты горад з'яўляўся апорным пунктам барацьбы з Калчаком.
23 студзеня 1919 года ўзвод вясковай беднаты Гарадоцкага павета быў сфарміраваны ў колькасці 70 чалавек і накіраваны ў Віцебск. У канцы студзеня рота была ўкамплектавана, але адпраўка яе ў Самару затрымлівалася, таму што не хапала ўзбраення, галоўным чынам кулямётаў. 14 лютага 1919 года рота ў складзе 225 чалавек была накіравана па прызначэнню. Яна мела на сваім узбраенні 174 вінтоўкі, 7 шабляў, 28 кінжалаў.
На Гарадоччыне партыйная і камсамольская мабілізацыі прайшлі вясной 1919 года. Разам са сваімі старэйшымі таварышамі-камуністамі ішлі на фронт і члены Камуністычнага саюза моладзі.
У пачатку 1920 года праведзены «Тыдзень фронту». Гарадоцкая павятовая камісія па яго правядзенню 13 лютага перавяла ў адпаведную губернскую камісію 160908 рублёў. Жыхары павета збіралі падарункі для чырвонаармейцаў.

 

           Уладзімір Максімавіч Скарынкін нарадзіўся 7 чэрвеня 1939 года у горадзе Віцебску у сям’і служачага. У 1946-1956 гады Уладзімір Скарынкін вучыўся ў сярэдняй школе №2 г. Гарадка.Закончыў Рыжскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (1961). Працаваў па спецыяльнасці у Мінскім аэрапорце, у Беларускім упраўленні грамадзянскай авіяцыі.У 1982-1987 гг. – намеснік дырэктара  Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. З сакавіка 1987 г. – на творчай рабоце.З 1992 г. Уладзімір Максімавіч Скарынкін зноў працуе ў апараце Саюза пісьменнікаў Беларусі. У друку ўпершыню выступіў у 1955 годзе ў газеце “Піянер Беларусі” з вершам “Першы яблык”.Уладзімір Скарынкін – аўтар зборнікаў лірыкі:

“Буслы над аэрадромам” (1969),“Гукавы бар’ер” (1972), “Дазвольце ўзлёт” (1975),“Чацвёрты

разварот” (1979), “Вугал атакі” (1983),“Пасадачныя агні” (1985), “Выратавальны плыт” (1988),

“Размова на парозе” (1991), “Лосвіда” (1993), “Апошняе слова” (1994).

Уладзімір Скарынкін – аўтар перакладаў кнігі вершаў Мікалая Рубцова “Рускі агеньчык” (1986), паэмы Дантэ Аліг’еры “Боская камедыя” (1998), Джорджа Байрана “Дон Жуан” і “Прароцтва Дантэ” (2004), зборніка вершаў Міколы Вінграноўскага “Украінскі прэлюд” (1999).

 Уладзімір Скарынкін напісаў тры кніжкі для дзяцей:

 “Канікулярная ангіна” (1993), “Падарожжа ў Крайшарад” (1997), “У карэце па белым свеце” (2000).

 У творах паэта адчуваецца асаблівая павага да гісторыі свайго народа, да бацькоўскай зямлі, Віцебшчыны і яе працавітых людзей.Яго творы перакладыліся на рускую і ўкраінскую мовы.Уладзімір Максімавіч жыве ў Мінску.

 Уладзімір Максімавіч Скарынкін - член  Саюза беларускіх пісьменнікаў,лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспудлікі Беларусь імя Янкі Купалы і Нацыянальнай прэміі Італіі за пераклады.

        Уладзімір СКАРЫНКІН – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за 2000 год у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры, адзначаны за мастацкі пераклад паэмы Дантэ Аліг'еры «Боская камедыя»

         “ - Да прэміі я стаўлюся спакойна, але думаю, што далі яе ўсё ж недарэмна. Некалі Уладзімір Караткевіч пісаў так: «Нам патрэбны беларускі Дантэ... Без «Боскай камедыі» не можа абыходзіцца нічыя літаратура. Iсправа нават не ў Дантэ... Справа ў нас. Трэба гэта зрабіць для сябе. Для ўзбагачэння сваёй мовы, для яе гнуткасці, шматфарбнасці, зіхотнасці, светланоснасці».

      Я ганаруся, што мне ўдалося здзейсніць запаветную мару свайго знакамітага земляка. Думаю, Караткевіч парадаваўся б, трымаючы  ў руках «Боскую камедыю» Дантэ на беларускай мове.

     Я працаваў над ёй амаль 5 гадоў, і працавалася мне ўзнёсла. Мая мама некапі казапа: «Нічога не бойся, галоўнае — справу пачаць і закончыць». Я пачаў і закон-чыў. Iя рады, што кніга імгненна разышлася ў продажы, абвяргаючы выказванне рэдактара аднаго з часопісаў, маўляў, каму сёння патрэбна «Боская камедыя», тым больш на беларускай мове.

        А між тым просьбы аб перавыданні кнігі, паводле слоў Адама Мальдзіса, ідуць ад беларусаў з усяго свету. Пасля «Боскай камедыі» я пераклаў яшчэ адзін ранні твор Дантэ «Новае жыццё». Было б выдатна, каб яны пабачылі свет пад адной вокладкай у серыі «Беларускі кнігазбор». Падтрымаць фінансава гэты праект мае намер і італьянскі бок, пра што паведаміў мне пасол Італіі ў Беларусі Стэфано Бенаццо.

         А я зараз ужо заняўся новым перакладам. Гэта будзе яшчэ адзін сусветна вядомы твор, які загучыць па-беларуску, — раман у вершах «Дон Жуан» Байрана”.

 


Советная Наталья Викторовна

  (творческие псевдонимы:Наталья Городянка, Наталья Родная, Наталья Булаева).

 Кандидат психологических наук (ДКН № 069659 от 17.10.2008г.) С 28 августа 2009г. действительный член, профессор МАТр (Международная Академия Трезвости) - Швеция.

08. 08. 2011г. – член Союза писателей Беларуси. 17-18 октября 2011г – делегат 2-ого съезда Союза писателей Беларуси. 06.06.2012г. – член Союза писателей России.С 2006 г. - член Полоцкого литературного объединения «Наддвинье». С 2011г - творческий руководитель литературного клуба «Городянка» при Городокской центральной районной библиотеке. С 2010г. – член комиссии по разработке Концепции Русской Православной Церкви по утверждению трезвости.

Призёр конкурса  «Сердце – открытое детям» Республиканского редакторско-издательского учреждения «Литература и Искусство” (2007г.).

Победитель литературного конкурса газеты «Воскресенье» совместно с Издательством Белорусского Экзархата, посвящённого 1020-летию Крещения Руси (2008г.).

Победитель районного поэтического конкурса «Я нарадзіўся на Прыдзвінні» (2009г.)

Награждена:

  • Памятным знаком ЦК ВЛКСМ «За активную работу в комсомоле» (1986),
  • Медалью «Святой Благоверный Великий Князь Александр Невский» (2006),
  • Медалью «Памяти ХХ- летия Международного института резервных возможностей человека( МИРВЧ)» (2008) . 

Родилась 29 апреля 1956 года  в пос. Янтарный  Приморского района, Калининградской области, в семье военнослужащего.

Образование:

1963 - 1973 гг.  -  средняя школа № 1,  г. Городок, Витебская область

1974 – 1978 гг. - Мурманское педагогическое училище, диплом с отличием.

1979 – 1984 гг. - Ленинградский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт имени А.И. Герцена по специальности: педагогика и психология дошкольная, присвоена квалификация – преподаватель дошкольной педагогики и психологии, методист по дошкольному воспитанию.

   В  1991г. окончила Ленинградский ордена Ленина и ордена Трудового Красного Знамени государственный университет по специальности: психологическое обеспечение профессиональной деятельности и спорта, присвоена квалификация – практический психолог.

  Повышала квалификацию в Военно-медицинской академии им. С.М.Кирова, в Петербургском психоневрологическом институте им. Бехтерева, в Петербургской медицинской академии последипломного образования врачей.

  В 2008 году защитила кандидатскую диссертацию на тему: «Кризисно-реабилитационная психологическая помощь при игровой зависимости на основе стрессовой психотерапии»,  по специальностям: 05.26.02 - безопасность в чрезвычайных ситуациях и    19.00.04 -  медицинская психология.       

Трудовой путь:

  С 1973 года работала воспитателем и заведующей детским садом в п. Зареченск, Кандалакшский район, Мурманская область, воспитателем д/с в г. Городок, Витебская область.

 С 1983 года   - РК ЛКСМБ -  секретарь комитета комсомола Городокской птицефабрики.

 С 1987 года - инспектор Городокского РОНО. С 1990 года  - ведущий психолог, медицинский психолог Международного института резервных возможностей человека (Ленинград).С 1992 года - директор  и ведущий медицинский психолог ОДО «Психологический реабилитационный центр «МИРВЧ»/

Опубликовано: 26 научных работ (в т.ч. в соавторстве) по проблемам психотерапевтического лечения и психологической помощи больным алкоголизмом, наркоманией, игроманией,  оценки их  эффективности.  

   Поэзия, художественная проза и публицистика печатались в районной, областной и республиканской периодике Беларуси, а также России, в том числе, в журналах «Нёман», «Новая Немига литературная», «Окно», «Качели», «Полымя» (Беларусь), «Литературная учёба»,  «Наш современник», «Московский парнас» (Москва), «Медный всадник» (Санкт-Петербург).

 Участница многочисленных коллективных сборников и альманахов. Автор книг поэзии и прозы «Тепло свечи»(2005), «Цветок на морозе»(2005), «Святой Благоверный Князь Александр Невский»(2006), «В поиске сокровища»(2008), «За краем света» (2010), «Тайна русского Царя» (2010), «Два поклона» (2012).

Семейное положение: замужем, трое детей.


Анастасия Дуборезова

(родилась 14 марта 1985 года, Городок), белорусская биатлонистка, а в прошлом лыжница, участница Олимпийских игр в Ванкувере в лыжных гонках.

       В лыжном Кубке мира А. Дуборезова дебютировала в октябре 2007 года, тогда же первый раз попала в тридцатку лучших на этапе Кубка мира, в эстафете. Всего имеет на своём счету 3 попадания в тридцатку лучших на этапах Кубка мира, все в командных соревнованиях. Лучшим результатом в итоговом общем зачёте Кубка мира, является для Дуборезовой 123-е место в сезоне 2009-10.

       На Олимпиаде-2010 в Ванкувере принимала участие в четырёх гонках: спринт — 42-е место, биатлон 7,5+7,5 км — 53-е место, эстафета — 10-е место, масс-старт на 30 км — 44-е место.За свою карьеру принимала участие в одном лыжном чемпионате мира, на чемпионате 2009 года, стартовала в четырёх гонках, лучший результат — 40-е место в масс-старте на 30 км.

      По окончании сезона 2009-10 перешла из лыжных гонок в биатлон. В биатлонном Кубке мира Дуборезова дебютировала в декабре 2010 года, в марте 2011 года первый и пока единственный раз попала в очковую зону на этапе Кубка мира, заняв 40-е место в спринте. По итогам сезона 2010-11 заняла 96-е место в общем зачёте Кубка мира.

      В сезоне 2011—2012 уже на 3 этапе Кубка мира в Хохфильцене впервые в карьере попала на цветочную церемонию, заняв 10-е место в спринтерской гонке. На 4 этапе в Оберхофе в спринтерской гонке заняла 7-ю позицию, не допустив ни одного промаха. В гонке с массовым стартом заняла 10-е место.

 


Джамал Агамов  c хорошим результатом с  Международного Турнира по греко-римской борьбе «Thor Masters – 2012», который проходил 28-29 января в Дании вернулся  наш земляк, учащийся училища олимпийского резерва Джамал Агамов. Среди борцов категории до 55 кг городокчанин занял третье место. Проиграв сильному российскому спортсмену Назиру Манкиеву (первое место) Джамал дал возможность норвежцу Андресу Роннингену, которому достался более слабый противник, занять  вторую позицию.Путевку в большой спорт парень получил в Городокской ДЮСШ у тренера Алексея Гамзюка. До этого Джамал неоднократно становился призером международных турниров, а в прошлом году в возрастной категории до 23 лет на Первенстве республики по греко-римской борьбе занял первое место.     


 Вашчыа Іван Арэф'евіч(1900?, хутар Вашчылы паблізу в. Дарахі Гарадоцкага павета Віцебскай  губерніі, цяпер   Руднянскі с/с Гарадоцкага раёна -1977?, г. Курган),краязнаўца.                                                                                                                                                                                                  

      Вучыўся  ў Невельскай  гімназіі.З пачаткам  Першай сусветнай вайны тры разы  збягаў на фронт, аднак  быў  вернуты  паліцыяй.Урэшце стаў “сынам  палка” адной  з сібірскіх  часцей, якая накіроўвалася  на  руска –германскі  фронт. Служыў  у пешай, потым кавалерыйскай  разведцы. У 16 гадоў  стаў поўным  георгіеўскім кавалерам. Быў  таксама ўзнагагоджаны французскімі і англійскімі медалямі, ордэнам  Ганны. За заслугі быў  ўдастоены афіцэрскага  звання. Скончыў  1-ю Пецяргофскую  школу прапаршчыкаў (14.05.1916).Даслужыўся  да звання  паручніка. Быў тройчы  паранены. Вучыўся  ў  лётнай  школе ў Гатчынне на “паветранага  назіральніка”(штурмана).

    Пасля  заключэння міру  з  Германіяй  вярнуўся  дадому . Па  асабістых  перакананнях не прыняў  палітыкі  бальшавікоў і выехаў  у  Сібір, дзе быў мабілізаваны ў армію  Калчака.

   Служыў  у аўтароце, потым  у падраздзяленні паветраных войскаў. Браў  удзел  у  баявых дзеяннях.Быў  цяжка паранены. Напярэданні  разгрому калчакаўскай арміі разам  з  вядомым асам  Першай  Сусветнай  вайны  лётчыкам  Мураўцавым перайшоў  мяжу  з  Кітаем. Жыў ў Манчжурыі. У Харбіне ажаніўся з дачкой  былога  ўпраўляючага  Краснаярскага  банка.

   Некаторы час  служыў у казацкіх часцях  генерала  Сямёнава.У званні пад’есаўла служыў  начальнікам штаба  Пагранічанскага раёна Далёкаўсходняга  саюза  ваенных  у Манчжурскай імперыі, які ў сваю  чаргу падначальваўся Галоўнаму бюро па справах расійскіх эмігрантаў у –Манчжоў-Го).

   З’яўляўся  актывістам  “Национальной организации русских  разведчиков” (НОРР), штаб-кватэра  знаходзілася  ў  Парыжы.) З’яўляўся начальнікам “Восточного  отдела НОРР”. У дзяржаўным   архіве Хабараўскага краю знаходзіцца персанальны фонд І.А.Вашчылы. У часопісе “Часовой” змешчаны яго фотаздымак (электронная  копія  на сайце С.В.Волкава). Згадваецца ў слоўніку  лётчыкаў, які быў складзены  эмігрантамі ў 1960-х гадах у Сан-Францыска.

    Служыў  у ваенных  фарміраваннях Гаміньданаўскай арміі  пад  началам  Чан Кайшы.Сфарміраваў  лётную часць з былых  лётчыкаў белагвардзейскіх  войскаў.У паветраным  баі з лётчыкамі арміі КПК быў цяжка паранены. Даслужыўся да  звання падпалкоўніка. Меў магчымасць стаць  палкоўнікам , аднак не пагадзіўся, бо ўмовай для гэтага з’яўлялася прыняцце кітайскага  падданства.

    У 1945г. разам  з падначаленай яму  часцю перайшоў на бок Савецкай Арміі. Быў рэпрасаваны і адсядзеў 11гадоў ў ГУЛАГУ. Увесь час хацеў вярнуцца на  Радзіму (Гарадоччыну), аднак у выніку таго, што меў абмежаванне на пражыванне ў Еўрапейскай частцы СССР, дзе жыў уг.Курган РСФСР. Працаваў  на розных пасадах у школе, выкладчыкам  музыкі. Штогод  улетку прыязджаў на  Гарадоччыну. Даследаваў  тэрыторыю  Руднянскага сельскага савета. Прыцягнуў увагу археолагаў да выяўленых ім археалагічных  аб’ектаў: курганоў, гарадзішчаў. Адкрыў у 1968г. і ўвёў  у навуковы зварот курганныя  могільнікі  каля в. Дарахі, у 1975г. неапалітычныя  стаянкі на возеры Сенніца. Першым   даследаваў і звярнуў  увагу  спецыялістаў на  мясцовасць, якая, верагодна, з’яўлялася месцам  пакланення  мужчынскаму  дзетароднаму органу, так званы “Х..лес”. Перапісваўся і меў стасункі з архелагамі Э.М.Зайкоўскім, Ю.А.Зайцам, А.Лапаціным, В.Мікляевым, М.Ткачовым, Г.В.Штыхавым і інш.


Ананьеў Паўлюк нарадзіўся ў 1905 г. у в.Андрасковічы ў беднай сялянскай сям’і.Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928), пасля два гады настаўнічаў. З 1938 вучыўся на літаратурным факульцеце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (крытычна-творчая секцыя).

Як пралетарскі паэт П.Ананьеў пачаў фарміравацца ў Віцебску. Першыя яго вершы апублікаваны ў “Віцебскай сялянскай газеце” ў 1926 г.З 1930 г. выступаў  у рэспубліканскім перыядычным друку.У 1932 г. выйшла першая кніга вершаў П.Ананьева “Героіка дзён”. Якая , як і больш буйныя яго творы (паэма “Ліпнёвая радасць”і “Паэма пра вынаходніцтва), была непрыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай. Творы, не адначаныя высокай паэтычнай культурай і глыбінёй  мастацкай думкі, у цэлым былі вытлумачаны з вульгарна-сацыялагізатарскіх пазіцый. Замест таго, каб паказаць маладому  паэту слабасць яго твораў у мастацкіх адносінах, добрасумленна сказаць аб прычынах творчых няўдач, дапамагчы раскрыцца паэттычнаму таленту, якім не быў абдзелены П.Ананьеў, крытыка літаральна закляйміла яго творчасць, як халтурную, палітыка –памылковую і ідэалагічна шкодную. Ваяўнічая крытыканская кампанія вакол твораў П.Ананьева адмоўна адбілася на маральным і фізічным стане без таго хворага паэта.Ён памёр на курорце ў Гаграх, пакікуўшы невялікую творчую спадчыну, не пазбаўленую лірызму, у якой, наколькі дазволіў яму талент, выказаў сваё разуменне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, вясновую падасць пераўтварэння і абнаўлення жыцця.


Аршанскі Бэр - празаік, драматург, літаратуразнавец, публіцыст. Пісаў на яйрэйскай, беларускай і рускай мовах..

Нарадзіўся 30.11.1883г. у Гарадку. З 1902 г. жыў у  Рызе.У 1908 г. пераехаў у Вільню.У гады, калі Заходняя Беларусь і Вільня апынуліся пад польскай уладай працаваў у падполлі. У пачатку 1920-ых гадоў пераехаў у Мінск. Некаторы час загадваў яўрэйскай секцыяй Інбелькульта. Потым магчыма працаваў у АН БССР.У 1930 гады пабываў на Калыме.

Літаратурную працу пачаў  у Вільні, дзе выдаў некалькі п’ес, у тым ліку драму “Пачатак  усходу” пра рэвалюцыйныя падзеі 1905-1906 г.г. Апублікаваў некалькі зборнікаў займальных апавяданняў для дзяцей. Некаторыя з іх прысвечаны Кастрычніцкай рэвалюцыі, грамадзянскай вайне. Даследаваў яўрэйскую літаратуру Беларусі, праблемы тэатра. П’еса  Б.Аршанскага “Кроў” ставілася на сцэне яўрэйскага тэатра БССР.Памёр 15.11.1945г.


ВЕРАНІЦЫН Канстанцін нарадзіўся 13 чэрвеня 1834 года ў вёсцы Астраўляны Гарадоцкага раёна.

                                                                Вёсачка гэта- радзімы куточак

Тут панскі маёнтак стаяў.

Калісці за смугай стагоддзяў,

Кастусь  Вераніцын пісаў.

Т.Паўлоўская

    Вераніцын паходзіў з прыгонных сялян памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозвішча было Васільеў. У 1851 годзе, атрымаўшы вольную, ён прыпісаўся ў гарадоцкія мяшчане і выбраў сабе прозвішча “ Вераніцын. “

     Вучыўся ў Гарадоцкім прыходскім вучылішчы, Віцебскай гімназіі і Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі. З акадэміі яго ў 1854 годзе выключылі, але гэта даравітага гарадоцкага хлопца не спыніла.

   У 1859 годзе ён бліскуча ( у спісе выпускнікоў яго  імя стаіць першым ) скончыў Горы-Горацкі земляробчы інстытут, напісаўшы дысертацыю “О белорусском хозяйстве”. Працаваў выкладчыкам ў Маладзечанскай  семінарыі , потым служыў ў Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін , меў чын стацкага саветніка.  У 1900 годзе пайшоў ў адстаўку стацкім саветнікам. Пражываў у доме па Паварскім завулку № 13, дзе ў розныя часы жылі Тургенеў, Некрасаў, Чарнышэўскі. Памёр каля 1904 гаду.

  Пяру Вераніцына належыць сатырычна-парадыйная паэма “ Тарас на Парнасе“, час напісання 15 красавіка 1855.

Ці знаў хто,братцы , з вас Тараса ,

        У палясоўшчыках што быў ?

        На Пуцявішчы, у Панаса,

        Ён там, ля лазні блізка жыў.

                          “ Тарас на Парнасе”

 Геніяльны аўтар –непараўзыдзены выразнік беларускай ментальнасці-пакінуў нам класічны тэкст і не менш класічную  Таямніцу, так сказаў у сваім выступленні на літаратурна-краязнаўчым чытанні ў Гарадку (1997 )  даследчык, доктар  філалагічных навук Генадзь Кісялёў, ён жа назваў Вераніцына жар-птушкай беларускай паэзіі. І да таго, брахнейкі, дайшло, што” Тараса” - ўсё раўно як “ сон Багародзіцы” - найдзеш ува ўсякай хаце. Пісьменныя шчыра пішуць яго сабе на паперку, цёмныя шчэ шчырэй вучацца яго на памяць.

      Цікава было б даць чытальніку ету байку такою, якою яна напісана самім сачыніцелем. Ды толькі нігдзе не можна найці яго рукапісання.


ВОРАНАЎ Мікалай Гаўрылавіч -нарадзіўся 13.12.1936 г. у в. Віры Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі пра-цаваў у леспрамгасе, Задзвінскай МТС, служыў у ВМФ на Балтыцы. Пасля дэмабілізацыі супрацоўнічаў у суражскай, аршанскай, сенненскай раённых газетах, не-задоўга да выхаду на пенсію — у шаркаўшчынскай раённай газеце «Кліч Радзімы». Літаратурнай працай пачаў займацца ў 1952 г. Яго вершы і замалёўкі друкаваліся ў часопісе «Советскнй моряк», газетах «Страж Балтыкі», «Советский флот». Першае апавяданне «Прымак» апублікавана ў 1963 г. у газеце «Віцебскі рабочы». Выйшлі зборнікі апавяданняў і аповесцей «Ветраны дзень» (1976), «Перад адлігай» (1984). У часопісе «Маладосць» надрукаваны аповесці «Завея», «Вадалазы», у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» — апавяданні «Чалавек з дарогі», «Цёплая восень», «Раннія замаразкі», «Суседзі» і іншыя. Апавяданні Міколы Воранава перакладаліся на рускую, украінскую, балгарскую, чувашскую мовы.


ДаўгапольскІ Цодзік Львовіч -празаік. Пісаў на яўрэйскай ,беларускай і рускай мовах.

    Нарадзіўся  ў сям’і меламеда-настаўніка, які навучаў рэлігійным спевам. Засвоіўшы майстэрства па пераапрацоўцы шчаціны, Ц. Л Даўгапольскі ў юначым узросце працаваў у г. Невелі на шчаціннай фабрыцы (1894-1907г.г.) Пасля здачы экстэрнам экзаменаў на званне хатняга настаўніка настаўнічаў у в.Захар’іна Магілёўскай губерні 1910-1911г.г.) У 1912 -1918г.г. загадваў яўрэйскім вучылішчам  у Гарадку. Уваходзіў у Бунд (1917-). У 1918-1921г.г. працаваў інструктарам  Наркамасветы па Віцебскай і Магілёўскай абласцях.У 1922-1932г.г. –дырэктар дзіцячага дома ў Віцебску. У 1925-1932гг.- літіратурны супрацоўнік, рэдактар яўрэйскай газеты “Октобэр” у Мінску. З 1933г. працаваў у Дзяржкамвыдзе БССР. У 1937 г. быў незаконна асуджаны. У 1943 г.вызвалены, жыў на Урале, займаўся педагагічнай працаў. Пасля вайны жыў у Віцебску .Цяжка захварэўшы , пераехаў да дачкі ў Ленінгра,. дзе і памёр.

Першае апавяданне “Электрычнасць” было надрукавана ў 1917 г. у газеце”Віцебскі  рабочы2.У 1925-1926 гг. У часопісе “Штэрн” быў змешчаны раман Ц. Даўгапольскага2Каля  адчыненай брамы”.Выходзілі яго з борнікі апавяданняў “На савецкай зямлі(1928)г..”Навыварат”(1929г.);аповесць”агітпоезд2,раман “Шоўк”(1933г.)У пасляваенныя гады на рускай мове выдадзены зборнікі апавяданняў “Гэта было даўно”(1950г.),аповесць”На берагах Сылвы”(1955г. і іншыя  Стыль яго твораў блізкі стылю газетных нарысаў і фельетонаў.у гэтых жанрах  Ц.Даўгапольскі выступаў таксама.


ДЗМІТРЫЕЎ Генадзь Рыгоравіч -нарадзіўся 18.10.1943 г. у в. Злыднікі (цяпер Першамайка) Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння Бычыхінскай сярэдняй школы працаваў загадчыкам клуба рабочай моладзі на Бычыхінскім ільнозаводзе. У 1970 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў настаўнікам у Варанчанскай сярэдняй школе Карэліцкага раёна. У 1984 г. — няштатны карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры СП БССР па Гродзенскай вобласці, з 1987 г. намеснік дырэктара, дырэктар гэтага бюро, літкансультант. 3 1999 года намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя».

Пісаць вершы пачаў у школьныя гады. Друкаваўся спачатку ў Езярышчанскай раённай газеце «Калгасная вёска», затым у многіх літаратурных выданнях Беларусі. Выйшлі тры яго паэтычныя зборнікі «Гарады на далонях» (1974), «ПтушкаСінязорка» (1976), «Азярыны» (1980). 3 1979 г. — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.


ДРАЗДОЎ Валерый Фёдаравіч -беларускі журналіст, публіцыст-аналітык, кінасцэнарыст-дакументаліст.

Нарадзіўся 11.02.1949 г. у в. Евіна Гарадоцкага раёна ў сям'і настаўніцы і ляснічага. У час вучобы ў сярэдняй школе актыўна друкаваўся ў рэспубліканскай маладзёжнай прэсе і раённай газеце. Закончыў Пальмінскую СШ, факультэт журналістыкі БДУ (1976). Журналісцкую дзейнасць пачаў у шматтыражнай газеце «Трактар». 3 1981 г. — уласны карэспандэнт, загадчык аддзела культуры і навукі «Сельскай газеты». 3 верасня 1990 г. у рэдакцыі «Народнай газеты»: аглядальнік, пазней — намеснік галоўнага рэдактара і выканаўчы дырэктар.

Аўтар шматлікіх аналітычных артыкулаў у беларускіх, расійскіх і еўрапейскіх выданнях, шэрага сцэнарыяў дакументальных кінастужак, нарысаў пра неардынарных і гераічных суайчыннікаў у друкаваных айчынных СМІ, літаратурных сборніках і на дзяржаўным радыё. Вялікая колькасць матэрыялаў В. Драздова была прысвечана яго малой радзіме — Гарадоччыне, яе эканамічным і сацыяльным праблемам. Тэма неперспектыўных вёсак на прыкладзе населеных пунктаў Гарадоцкага раёна ўздымалася ў дакументальным фільме «Дарога на Евіна», які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. В. Драздоў адзіны карэспандэнт друкаваных СМІ, які прысутнічаў у час падпісання Белавежскага пагаднення ва ўрадавай рэзідэнцыі Віскулі

8 снежня 1991 г. Член выканкама рады Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, пераможца і лаўрэат шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў журналісцкага майстэрства. Трагічна загінуў 11.6.2004 г. у Мінску.


 КОНАНАЎ Віктар Міхайлавіч -рускі савецкі пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі. Нарадзіўся ў в. Вярэчча Гарадоцкага раёна. У 1955 г. прызваны на службу ў армію. Служыў на Далёкім Усходзеў танкавых часцях. Там напісаў сваё першае апавяданне, якое надрукавалі ў газеце «Сувораўскі націск». Вайсковай службе прысвечана аповесць «Экіпаж машыны баявой».

Пасля службы працаваў на будаўніцтве Наваполацкага нафтаперапрацоўчага завода. Аб гэтым перыядзе жыцця расказваюць аповесці «Сон і сіні май» і «Небяспечныя званы». 31961 г. зноў на Далёкім Усходзе. Жыве ў г. Хабараўск.


 

МАРАЛЕЎСКІ  Юзаф -паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобласці. Пісаў на польскай , лацінскай , рускай мовах. У 1790 г. скончыў клас рыторыкі ў езуітскай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуітскай калегіі –у  Оршы. З 1794 г. настаўнік у езуітскіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выхавацелем у езуітскім пансіёне у Пецярбургу (1806-1810), працаваў у настайніцкай семінарыіі і загадваў  манастырскай бібліятэкай у   Оршы         (181-1814). Сакратар ордэна езуітаў  беларускай правінцыі (1814-1816),кіраўнік  Полацкай акадэміі (1816-1818). У 1818 г. пераехаў на Валынь, друкаваўся ў часопісах  “Полацкі штомесячнік”, ”Вестник Европы”. Творчасць Маралеўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму.          Адначасова             з  класітыстычнымі трэнамі,    элегіямі,        эпіграмамі,   панегірыкам, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадраматычным  стылі  лірычныя  песні ў якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх  пазіцый  разважаў  аб выхаваўчым значэнні паэзі. Выказваў замілаванне да прыроды роднага краю.


ХАЗАНСКІ Уладзімір Якаўлевіч -журналіст, пісьменнік, лаурэат прэміі Камсамола Беларусі. Нарадзіўся ў 1923 г. у Гарадку. Скончыў факультэт журналістыкі Свярдлоўскага універсітэта. Працаваў журналістам газет «Советская Белоруссня» і «Віцебскі рабочы». Звыш 40 гадоў з'яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Віцебскай вобласці. Аўтар дакументальных аповесцей «Ася»,«Спрослте у берез», якія расказваюць аб падполыпчыках горада Полацка і ўдзельніках Прошкаўскага інтэрнацыянальнага падполля. Разам з артыстам тэатра імя Я. Коласа А. Гутковічам напісаў п'есу «Юныя мсціўцы», якая ішла ў тэатрах Віцебска, Магілёва, Мінска.


ШМАНЬ Генадзь Якаўлевіч -журналіст, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1931 г. у в. Бяскатава Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння школы працаваў у рэдакцыі газеты «Віцебскі рабочы». У гэты час пачынаецца яго літаратурная дзейнасць. У 1961 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Саюза пісьменнікаў СССР. Зборнікі вершаваных і празаічных твораў на рускай і беларускай мовах: <<С добрым утром» (1958), «Жывое срэбра» (1960), «Колосна ладонн» (1963), «Сундуковскне гостннцы» (1965), «Седой Федька» (1968), «Солнеч-ные коші» (1986), «Журавннка» (1990).


ІСАЁНАК Марыя Іванаўна -беларускі жывапісец. Нарадзілася 25.10.1949 г. у в. Кісялі Гарадоцкага раёна. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1969). Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 г. Працуе ў жанры партрэта^ нацюрморта, пейзажа. Удзельнічае ў выставах з 1975 г. Творчасць М.Ісаёнак адна з прыкметных з'яў у сучасным беларускім мастацтве. Мастачка тонка ўспрымае стан прыроды, імкнецца да выяўлення гармоніі чалавека з навакольным асяроддзем і па-майстэрску перадае ўласныя ўражанні ў стрыманай каляровай гаме. Больш за ўсё яна любіць пісаць кветкі (карціны «Светлы ўспамін», «Залаты век»), шмат нацюрмортаў («Нацюрморт са шклом», «Нацюрморт з чорным вінаградам», «Нацюрморт з птушкай», «Нацюрморт з жоўтымі кветкамі»), многія карціны паказваюць цікавасць аўтара да бытавых замалёвак («Зялёны інтэр'ер», <<Машына«Зінгер», «Жанчына з бульбай»). Карціны М.Ісаёнак на працягу 2002 — 2004 гг. дэманстраваліся на выставах у розных гарадах Італіі, дзе яе назвалі каралевай нацюрморта. Выстаўкі мастачкі арганізоўваліся таксама ў Літве (Вільнюс, 2003), у Мінску — у Музеі сучаснага мастацтва і Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў іншых гарадах.


КАВАЛЁЎ Анатоль Фёдаравіч - беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992). Нарадзіўся 10.05.1926 г. у в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 г. у Віцебскім дзяржаўным універ-сітэце. У 1965—1976 гг. загадчык кафедры дэкаратыўнага мастацгва, у 1977 —1980 гг. — кафедры малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследуе тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучае з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў. Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986 ), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі


ОСІПАЎ Вадзім Іванавіч -мастак. Нарадзіўся ў 1956 г. у в. Верамееўка  Гарадоцкага  раёна.Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага  універсітэта. Працягваў  адукацыю ў Акадэміі мастацтваў у  Ленінградзе на аддзяленні мастацтвазнаўства. З 1989г. член таварыства Вольных мастакоў г .Санкт-Пяцербург.Удзельнік  выставак у Санкт-Пецярбургу,Смаленску,Віцебску.Мінску.Яго творы былі прадстаўлены на выстаўках ў Францыі,Германіі.Швецыі,Японіі.У творчасці мастака рэалізм спалучаечча з сімвалізмам. Адна з галоўных тэм –міфалогія і хрысціянства


  ШЫЛКО Віктар Аляксандравіч -мастак. Нарадзіўся  14.07.1952 г. у в. Зарэчча Гарадоцкага раёна. Скончыў у 1974г. мастацка-графічны  факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Раннім творам уласціва рэалістычная  трактоўка вобразаў: ”Вясна”, (1976),” Антонаўскія яблыкі” (1979). ”Каляды”(1981)”, Гандляр кветкамі”(1983), ”Мір на зямлі”(1980. З сярэдзіны 1980-ых гадоў кампазіцыі набываюць фармальна-жывапісны характар:”Падзенне”,”Малевічу прысвячаецца”  ”Стыхія” (усе 1988) ”Апошні трамвай”, ”Белая карціна” (абедзве 1989), ”Космас” (1990) , ”Утро”(1993), ”Яблык Евы” (2000), ”Два”,”Рытмы вечара”, ”Ноч уваходзіць у горад” (усе2002) творы вызначаюцца асыцыятыўнай вобразнасцю, дынамікай кампазіцыйных рытмаў, эмацыянальнай выразнасцю колераў.


Героі Савецкага Саюза

  АВЕРЧАНКА Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. у в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. Скончыў сямігодку і працаваў у калгасе. У чэрвені 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў Тыфліскае артылерыйскае ваеннае вучылішча і пачаў службу камандзірам гарматы ў супрацьтанкавым дывізіёне. 3 чэрвеня 1944 г. сяржант М.І.Аверчанка камандаваў гарматай у 823-ім артылерыйскім палку 301-ай стралковый дывізіі.

У баі 14 красавіка 1945 г. на заходнім беразе Одэра ў раёне населенага пункта Гольцаў гармата сяржанта Аверчанкі знішчыла 4 кулямёты, 1 дзот і шмат гітлераўцаў.

24 красавіка яго артылерыйскі разлік удзельнічаў у фарсіраванні ракі Шпрэе, знішчыў 3 кулямёты ворага, тым самым дапамог пяхоце прасунуцца ўперад і замацавацца на дасягнутым рубяжы.

27 красавіка баі ішлі на вуліцах Берліна. Засеўшыя ў доме нямецкія аўтаматчыкі прапусцілі перадавы ланцуг наступаючай пяхоты, паспрабавалі выйсці ў тыл нашаму стралковаму падраздзяленню. Гармата, якой камандаваў М.І.Аверчанка, на перакрыжаванні вуліц была сустрэта варожымі салдатамі. Аверчанка, адрэзаны ад сваіх, вырашыў прыняць бой. Ен загадаў аднаму з байцоў гарматнага разліку весці агонь з аўтамата па доме, дзе заселі гітлераўцы. 3 астатнім разлікам перамясціў гармату праз перакрыжаванне, развярнуў яе ў пачатку вуліцы. Шлях адступлення варожым салдатам быў адрэзаны. Камандзір гарматы загадаў наводчыку весці абстрэл, сам жа з астатнімі байцамі разліку ўварваўся ў дом. У рукапашнай сутычцы яны знішчылі 10 і ўзялі ў палон 20 нямецкіх салдат, сярод якіх былі 2 афіцэры. Такія рашучыя дзеянні артылерыстаў пазбавілі нашых пехацінцаў ад нечаканага ўдару з тылу і забяспечылі іх паспяховы рух наперад. У апошнія хвіліны бою Мікалай Іванавіч быў цяжка паранены.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 15.05.1946 г. Да 1954 г. М.І.Аверчанка служыў на граніцы. Пасля дэмабілізацыі жыў і працаваў у г. Кунда Эстонскай ССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, медалямі. Жыццё яго трагічна абарвалася 3 ліпеня 1960 г.

АНАНЬЕЎ Мартын Аляксеевіч. Нарадзіўся 27.04.1900 г. у в. Ісайкі Гарадоцкага раёна. Удзельнік грамадзянскай вайны, пасля працаваў забойшчыкам у шахтах Данбаса.

На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з лютага 1942 г. Старшы сяржант 635-га стралковага палка 143-яй стралковай дывізіі. М.А.Ананьеў 18 — 20 верасня 1943 г. у баі за раённы цэнтр Казялец Чарнігаўскай вобласці замяніў выбыўшага са строю камандзіра роты і ўмела кіраваў падраздзяленнем.

Пры фарсіраванні Дняпра 27 верасня 1943 г. камандзір кулямётнага разліку М.А.Ананьеў на маленькай лодцы з кулямётам у ліку першых пераправіўся на правы бераг. Байцы роты з ходу занялі першую траншэю ворага. Супраць іх праціўнік кінуў пяхотны батальён. Усю ноч ішоў няроўны бой. Нашы пехацінцы адбівалі атакі ворага, не прапусцілі яны і варожыя танкі, тым самым садзейнічалі расшырэнню захопленага плацдарма. Кулямётчык Ананьеў знішчыў каля 70 гітлераўцаў.

Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 03.06.1944 г. Закончыў вайну ў Берліне. Дэмабілізаваўся ў маі 1946 г. Жыў і працаваў у Таганрогу Растоўскай вобласці. Узнагароджаны ордэнамі Леніна,Айчыннай вайны I ступені, Славы III ступені, медалямі. Памёр 11.04.1982г.

БАГДАНАЎ Рыгор Багданавіч. Нарадзіўся 4.02.1910 г. у в. Марцюшы Гара-доцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. Гвардыі старшы лейтэнант камандаваў батальёнам 385-га стралковага палка 112-ай Рыльскай стралковай дывізіі, якая была ў складзе 60-ай арміі Цэнтральнага фронту. Яго батальён вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра. Праследуючы ворага, 24 верасня 1943 г. байцы батальёна пераправіліся на правы бераг, выкарыстаў-шы для гэтага падручныя сродкі, і захапілі два населеныя пункты. Утрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка. Пры гэтым пад камандаваннем Багданава батальён адбіў 10 атак ворагаў. У хуткім часе на дапамогу прыйшлі воіны іншых батальёнаў палка, стойка абаранялі заняты плацдарм. 1 кастрычніка, адбіваючы контратаку ворага, Р.Б.Багданаў быў смяротна паранены. Праз паўмесяца, 17 кастрычніка 1943 г., гвардыі ст. лейтэнанту Рыгору Багданавічу Багданаву за мужнасць, знаходлівасць, адвагу і рашучасць, праяўленыя пры фарсіраванні Дзісны і Дняпра і ў баях на плацдарме, пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кутузава III ступені.

 БУМАГІН Іосіф Раманавіч. Нарадзіў-ся 17.10.1907 г. у Гарадку. Скончыў сямігодку. У Чырвонай Арміі служыў у 1929 —гг. 3 1937 г. жыў у г. Бірабіджан.

У Чырвонай Арміі з мая 1941 г., на фронце з пачатку красавіка 1945 г. 24 красавіка кулямётны ўзвод 396-га стралковага Катавіцкага палка 135-ай стралковай Кракаўскай дывізіі на чале з лейтэнантам І.Р.Бумагіным удзельнічаў у штурме горада Брэслау. Камандзір узвода пад моцным агнём праціўніка высунуў наперад свае кулямёты і асабістым прыкладам паказаў выдатнае валоданне гэтай зброяй, знішчыўшы да 20 гітлераўскіх салдат. Та-кія дзеянні дапамаглі наступленню нашай пяхоты. Аднак рухацца далей перашкаджаў агонь двух варожых кулямётаў, добра замаскіраваных у разбураным доме. Лейтэнант Бумагін папоўз да таго месца, адкуль стралялі нямецкія кулямётчыкі. Ля руін дома ён хутка выявіў адну агнявую кропку і закідаў яе гранатамі. Другі кулямёт, размешчаны ў падвальным памяшканні, працягваў весці агонь, прыціскаў да зямлі штурмавую групу. Пераадолеўшы кучы бітай цэглы, разбураную сцяну, Бумагін ушчыльную падабраўся да амбразуры і закрыў яе сваім целам. Варожы кулямёт замаўчаў. Наша пяхота захапіла дом і знішчыла засеўшых там 17 гітлераўскіх салдат і афіцэраў. 27 чэрвеня 1945 г. І.Р.Бумагіну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

ГАПЯЁНАК Мікалай Іванавіч. Нарадзіўся 17.04.1919 г. у в. Глінішча Стадолішчанскага сельсавета. Закончыў 9 класаў, у 1939 г. авіяшколу грамадзянскага паветранага флоту ў г. Балашоў. У гэтым жа годзе прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 г. скончыў ваенную авіяцыйную школу.

У дзеючай арміі з 22.06.1941 г. Ваяваў на Ленінградскім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-ым, 2-ім Украінскіх франтах. Быў лётчыкам на скарасным бамбардзіроўшчыку «СБ», пікіруючым бамбардзіроўшчыку «Пе-2», камандзірам звяна, намеснікам камандзіра эскадрыллі, затым камандзірам эскадрыллі 81-га гвардзейскага Кракаўскага ордэна Суворава і Багдана Хмяльніцкага бамбардзіровачнага авіяпалка.

Прымаў удзел у нанясенні бомбавых удараў пры абароне і прарыве блакады Ленінграда, у бітве пад Курскам, у Белгарадска-Харкаўскай, Корсунь- Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай і Пражскай аперацыях. За час Вялікай Ай-чыннай вайны М.І.Гапяенак зрабіў 198 баявых вылетаў на бамбардзіроўку войск, баявой тэхнікі, апорных пунктаў, аэрадро-маў, мастоў, чыгуначных і іншых аб'ектаў праціўніка.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўлены пры гэтым гераізм і адвагу М.І.Гапяенку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза 27.06.1945 г. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

У пасляваенны перыяд быў на камандных пасадах у войску, на выкладчыцкай рабоце ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю.А.Гагарына, кандыдат ваенных навук, дацэнт. 3 1979 г. у запасе. Жыве ў Моніна Шчолкаўскага раёна Маскоўскай вобласці.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі, ордэнам «За службу Радзіме ва Ўзброеных Сілах СССР» I ступені.

 КАЗЛОЎ Арсенцій Яфімавіч. Нарадзіўся 20.02.1919 г. у в. Газьба Гарадоцкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А.Я.Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-са-пёрнай брыгады.

Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А.Я.Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аў-таматнай чаргой знішчыў двух фашыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.

За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А.Я.Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 Перамогу ён сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым у саўгасе «Межанскі».  Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Славы III ступені, медалямі. Памёр 12.08.1971г.

 КАРАЛЁЎ Павел Міхайлавіч. Нарадзіўся 29.07.1915г.у в. Крыцкія Гарадоцкага раёна. Закончыў 7 класаў, працаваў у калгасе, затым у Ленінградзе на паравоза-будаўнічым заводзе. Удзельнічаў у паходзе савецкіх войск у Заходнюю Беларусь у 1939 г.

3 лістапада 1941 г. ваяваў на Заходнім, Бранскім, 1-ым Украінскім франтах. У1942 г. скончыў армейскія курсы малодшых лейтэнантаў. Камандзір батарэі 528-га пушачнага артылерыйскага палка капітан Каралёў вызначыўся ў баях па ўтрыманню і пашырэнню плацдарма на левым 6еразе р. Одэр у раёне г. Олау. 3 27 студзеня па 4 лютага артылерысты адбілі 11 кон-тратак праціўніка і нанеслі яму значны ўрон у баявой тэхніцы і жывой сіле. 5 лютага вораг падцягнуў рэзервы, пацясніў стралковыя падраздзяленні і акружыў наш назіральны пункт. Каралёў арганізаваў яго кругавую абарону і выклікаў агонь сваёй артылерыі на сябе. У гэты дзень разлікі пушак адбілі 14 варожых атак і адстаялі плацдарм. Званне Героя Савецкага Саюза П.М.Каралёву было прысвоена 27.06.1945 г.

У 1947 г. скончыў Вышэйшую афіцэрскую артылерыйскую школу ў Ленінградзе. 3 1957 г. маёр Каралёў — у запасе. Жыў у г. Вінніца. Узнагароды: ордэны Леніна, Айчыннай вайны I і II ступені, 2 ордэны Чырвонай Зоркі, медалі.

 КРУМІН Іван Андрэевіч. Нарадзіўся ў 1915 г. у г. Гарадок. Пасля заканчэння школы сялянскай моладзі ў 1930 г. паступіў у Віцебскі кааператыўны тэхнікум. Да Вялікай Айчыннай вайны працаваў бухгалтарам. У арміі са жніўня 1941 г. На фронт трапіў у лістападзе 1942 г. пасля заканчэння мінамётнага вучылішча. Удзе льнічаў у вызваленні Курска, Арла, Сеўска, Чарнігава, Правабярэжнай Украіны.

Камандзір узвода 120 мм мінамётаў 45-га Даурскага стралковага палка 106-ай Забайкальскай стралковай дывізіі лейтэнант І.А.Крумін у баях за пераправу на рацэ Днепр праявіў мужнасць і адвагу. Пад моцным агнём праціўніка 15 кастрычніка 1943 г. пераправіўся на правы бераг Дняпра ў раёне Лоева для карэкціроўкі агню нашай артылерыі, якая абстрэльвала пе-раправу. Быў паранены, аднак працягваў выконваць баявую задачу. I толькі тады, калі пераправіліся другія эшалоны, падышла змена, ён згадзіўся эвакуіравацца ў медсанбат.

У выніку гераічных дзеянняў лейтэнанта І.А.Круміна наша артылерыя дзейнічала выдатна, агнявыя кропкі праціўніка падаўляліся своечасова, а гэта забяспечыла паспяховае фарсіраванне Дняпра і захоп плацдарма на правым беразе ракі.Званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена 30 кастрычніка 1943 г.У 1946 г. дэмабілізаваўся. Скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС, быў на партыйнай і дзяржаўнай рабоце ў г. Рыга. Узнагароджаны 2 ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

 РАМАШКІН Цімафей Цярэньц’явіч .Нарадзіўся  15.4 1919г. ў в. Марчанкі  Гарадоцкага р-на. Працаваў  на цагельным заводзе Ў  Ленінградзе. У 1938 г. скончыў Ленінградскі аэраклуб.У Вялікуж Айчынную вайну ўдзельнік абароны Ленінграда. Пасля вайны працаваў ў Грамадзянскім паветраным флоце, страшы  тэхнік-лейтэнант..Каля 8.1.1945 г. пасажырскі самалёт, на якім Ц.Ц.Рамашкін быў бортмеханікам, выконваў рэйс Талін- Ленінград, у кабіну пілотаў уварваліся ўзброеныя бандыты,якія хацелі захапіць самалёт. Выкарыстаўшы момант,Ц.Ц. Рамашкін збіў аднаго бандыта з ног і абяшкодзіў яго. Але сам  быў смяротна паранены. Камандзір экіпажа і другі пілот абязброілі другога..Пахаваны  Рамашкін Ц.Ц. у Таліне .Званне Героя  Савецкага Саюза прысвоена 25.11954г. На  ўшанаванне памяці Ц.Ц. Рамашкіна пастаўлены помнік у Мінскім  аэрапорце.


Поўныя кавалеры ордэна Славы

ДАРОШЧАНКА  Іван Васільевіч. Нарадзіўся 05.05.1922 г. у в. Дубраўка Марчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна. Пасля заканчэння сямігодкі паехаў у Данецк, атрымаў спецыяльнасць забойшчыка. У пачатку вайны вярнуўся на радзіму.

Партызан 1-ай Калінінскай партызанскай брыгады, вучоба ў спецшколе ў Маскве. У маі 1943 г. у складзе спецгрупы накіраваны ў Ленінградскую вобласць пад Лугу. Змагаўся з ворагам у партызанскім атрадзе да поўнага зняцця блакады Ленінграда.

3 вясны 1944 г. І.В.Дарошчанка ў дзеючай арміі. Камандзір аддзялення разведчыкаў 14-га стралковага палка 72-ой стралковай дывізіі. Вызначыўся ў баях пры фарсіраванні ракі Сястры ў раёне Белавострава. Знаходзячыся ў перадавых парадках наступаючых, выявіў тры замаскіраваныя кулямётныя кропкі. У раёне станцыі Талі з групай захопу прабраўся ў абарону ворага, захапіў палоннага і даставіў на камандны пункт палка. За гэтыя баявыя дзеянні ўзнагароджаны ордэнам Славы III ступені.

У баі за населены пункт Хансдорф камандзір аддзялення разведчыкаў І.В.Дарошчанка захапіў легкавую машыну з афіцэрам сувязі і шафёрам. За гэту аперацыю Дарошчанка, на баявым рахунку якога к гэтаму часу было 9 «языкоў», быў адзначаны ордэнам Славы II ступені.

Ордэн Славы I ступені адважны разведчык атрымаў у баях за населены пункт Мурау. Прабраўшыся ў баявыя парадкі немцаў, І.В.Дарошчанка захапіў двух палонных, што дапамагло ўстанавіць сістэму абароны праціўніка і размяшчэнне яго агнявых кропак. У час бою за вышыню на чале групы разведчыкаў захапіў у палон 3 афіцэраў, 4 салдат, болыл за 20 гітлераўцаў знішчыў. Ён быў удзельнікам Парада Перамогі ў Маскве 24 чэрвеня 1945 г.

Баявыя справы яго адзначаны таксама ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Дэмабілізаваўся ў 1946 г. 3 1979 г. жыў у Гарадку, працаваў у будаўнічых арганізацыях. Памёр 28.08.2002 г.

 ЯНЧАНКА Ілля Платонавіч. Нарадзіўся 27.07.1913 г. у в. Калмакова Першамайскага сельсавета Гарадоцкага раёна. Да вайны працаваў у органах міліцыі. На фронце з 1941 г. Ваяваў на Заходнім, Сталінградскім, Паўднёвым, 1-ым і 4-ым Украінскіх франтах. Аддзяленне ўзвода разведчыкаў 823-га стралковага палка 302-ой стралковай дывізіі на чале з камандзірам І.П.Янчанка. 16 красавіка 1944 г. праводзіла разведку. Сутыкнуліся з групай гітлераўцаў і ўступілі ў бой. Рашучымі дзеяннямі разведчыкі знішчылі ворагаў. У гэтым баі на рахунку І.П.Янчанкі было 15 забітых гітлераўцаў.

У верасні 1944 г. сцяганосец палка старшына І.П.Янчанка ў час варожай контратакі вынес з акружэння палкавую святыню. 14 студзеня 1945 г. нямецкія аўтаматчыкі пры падтрымцы танкаў прарваліся на камандны пункт палка. Небяспека ўзрастала. Шлях адыходу перакрыў нямецкі танк. Старшына зняў сцяг з дрэўка, абкруціў палотнішча вакол цела, зверху на-цягнуў шынель. Па траншэі разам з другім байцом пачалі прабірацца ў бок страляючага танка. На нейкі момант танк перастаў страляць, адкрыўшы люк, немцы пачалі выкідваць гільзы. Гэта ўдала скарысталі нашы байцы. Адна граната паляцела пад гусеніцу, другая трапіла ў люк. Танк загарэўся. Шлях быў свабодны. І.П.Янчанка вынес сцяг з акружэння. У ліку яго баявых спраў — выратаванне камандзіра палка, прадухіленне ўзрыву моста праз Днепр.

Рашучасць, знаходлівасць, мужнасць І.П.Янчанкі былі адзначаны ордэнамі Славы трох ступеняў.

 Героі Сацыялістычнай Працы

АМБРОСЕНКА Аляксей Пятровіч  нарадзіўся 05.05.1922 г. у в. Дубраўка Марчанскага сельсавета Гарадоцкага раёна.У1957-1961г. кранаўшчык будаўніча-мантажнага поезда на станцыі Актагай Аягузскага раёна Сяміпалацінскай вобласці. У 1961 —1968 гг. машыністпуцеўкладчыка будаўніча-мантажнага поезда Макацкага раёна Гур'еўскай вобласці. 3 1977 г. аўтамеханік у калгасе імя Кутузава Гарадоцкага раёна. Званне Героя Са-цыялістычнай Працы прысвоена ў 1961 г. за вытворчыя поспехі, дасягнутыя на будаўніцтве чыгуначнай лініі Актагай — Дружба.

ЖУРАЎ Віталій Мікалаевіч. Нарадзіўся 8.05.1920 г. у в. Іванаўка Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1956 г. дарожны майстар, у 1964 — 1970 гг. і з 1973 г. начальнік участка дыстанцыі пуці, у 1970 — 1973 гг. — старшыня прафсаюзнага камітэта Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў выкананні плана перавозак, у развіцці і тэхнічнай рэканструкцыі чыгункі

НІКАЛАЕВА Ганна Емяльянаўна. Нарадзілася 13.10.1918 г. у в. Халамер'е Гарадоцкага раёна. У 1959—1972 гг. даярка саўгаса «Рудакова» Віцебскага раёна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў павышэнні прадукцыйнасці буйной рагатай жывёлы і праяўленую ініцыятыву ў распаўсюджанні перадавога вопыту. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1970-1974 гг.

ЦІТОЎ Міхаіл Севасцьянавіч. Нарадзіўся 24.01.1925 г. у в. В. Лосвіда Гарадоцкага раёна. Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1975). Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай

Айчыннай вайны, з 1944 г. на фронце. 3 1950 г. шліфавалынчык на Віцебскім станкабудаўнічым заводзе імя Камінтэрна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. за поспехі ў выкананні заданняў 9 пяцігодкі і сацыялістычных абавязацельстваў. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974-1979 гг.

  

          Выдатныя людзі  ў розных галінах дейнасці

АМАСОВІЧ Наталля Валер'еўна.Кандыдат педагагічных навук (1996), да-цэнт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. Нарадзілася 14.01.1968 г. у в. Даўгаполле. У 1985 г. скончыла гарадоцкую сярэднюю школу № 1, у 1989 г. — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працавала настаўніцай пачатковых класаў у СШ № 37 г. Віцебска. Аўтар болын 25 навуковых работ, якія адлюстроўваюць канцэпцыю цэласнага падыходу да працэсу фарміравання вопыту творчай дзейнасці.

БАГНІЧ Сяргей Анатольевіч. Беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі арганічных злучэнняў, доктар фізіка-матэматычных навук (2000), вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Гарадок. У 1986 г. скончыў фізічны факультэт БДУ. Апублікаваў болып за 80 наву-ковых прац, мае два вынаходніцтвы. Па выніках конкурсу сярод таленавітых маладых вучоных у 2000 г. яму была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

БАШМЕТАЎ Валерый Сцяпанавіч. Беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).

Нарадзіўся 8.01.1947 г. у в. Канец Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1971). 3 1977 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1986 г. — дэкан факультэта, з 1993 г. — рэктар). Навуковыя працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхна-лагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэдналогіі вырабу тканін.

БЫШНЁЎ Ігар Іванавіч. Беларускі вучоны-арнітолаг, эколаг, рэжысёр дакументальнага кіно. Кандыдат біялагічных навук (1999). Нарадзіўся 7.01.1964 г. ув. Халамер'е Гарадоцкага раёна Скончыў БДУ (1985). 3 1985 г. працаваў у Бярэзінскім біясферным залаведніку, з 1999 г. дырэктар па развіцці рэспубліканскага таварыства «Ахова птушак Беларусі». Даследуе згуртаванні птушак прыродных экасістэм Беларусі. Аўтар манаграфіі «Атлас наземных пазваночных: Бярэзінскі біясферны запаведнік» (1997), навукова-папулярных кніг «Птушкі над Бярэзінай», «Біясферны запаведнік на Бярэзіне» (абедзве 1993 г., апошняя ў сааўтарстве), альбомаў пра скарбы беларускай прыроды. У дакументальным кіно з 1999 г. Заснаваў экалагічны кірунак у беларускай дакументалістыцы. Зняў цыкл відэафільмаў, прысвечаных прыродзе Беларусі: «Жывая вада», «Лясныя хованкі» (за абодва прызы Міжнароднага экалагічнага форуму «Экарай» у г. Райград, за апошні прыз Міжнароднага тэлефоруму ў г. Ялта, Украіна), «Жывыя сведкі ледавікоў» (усе 2000 г.), «Апошнія арлы», «Жабы на дарогах» (прыз Міжнароднага кінафестывалю экалагічных фільмаў «Зялёны погляд» у Санкт-Пецярбургу), «Чаму ў бабра падрапаны нос» (усе 2002 г., за апошні прыз Міжнароднага кінафестывалю відэафільмаў «Славянскае юнацтва, мары і надзеі» ў Маскве). Сярод іншых работ у кіно: цыкл фільмаў «У царстве бакланаў і чапляў» (2001 г., дыплом Міжнароднага фестывалю фільмаў пра нацыянальныя паркі свету ў г. Сандрыо, Італія), «Беларусь — некранутая прырода ў цэнтры Еўропы» (2003).

                                                                                                                                                              Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. С.357.

 

ВІНАГРАДАЎ Віктар Ніканавіч. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1977), акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій (1994), член-карэспандэнт Беларускай Акадэміі адукацыі (1995).

Нарадзіўся 3.11.1933 г. у в. Замасточча Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскае мастацка-графічнае педвучылішча (1953) і Полацкі педагагічны інстытут (1957). 3 1957 г. — у Віцебскім педагагічным інстытуце: асістэнт, старшы выкладчык, загадчык кафедры начартальнай геаметрыі і чарчэння. 3 1969 г. прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце, у 1978—1997 гг. — рэктар. Працы па методыцы выкладання начартальнай геаметрыі і чарчэння ў ВНУ

і сярэдняй школе. Адзін з аўтараў і рэдактараў падручніка «Чарчэнне ў сярэдняй школе» (1969 г., неаднаразова перавыдаваўся, перакладзены на 20 моў), аўтар ку-са для педінстытутаў «Начартальная геаметрыя» (1997), адзін з аўтараў «Методыкі навучання чарчэнню» (1990), «Слоўніка-даведніка па чарчэнні» (1993), ііншых. Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі і «Знак Пашаны», медалямі.

ДАВЫДАВА Вера Сафронаўна. Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1968). Нарадзілася 22.12.1918 г. у в. Шарыпы Гарадоцкага раёна. Скончыла Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1941). 3 1941 г. у архіўных установах Барнаула. У Вялікую Айчынную вайну з 1942 г. удзельніца партызанскага руху на Беларусі. 3 1945 г. начальнік філіяла Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Гродне. 3 1951 г. начальнік аддзела Архіўнага ўпраўлення МУС БССР, з 1956 г. навуковы супрацоўнік, загадчыца сектара партархіва, загадчыца сектара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1974—1989 гг. навуковы супрацоўнік сацыялагічнай лабараторыі БДУ. Аўтар прац па гісторыі партыйнага падполля на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Адна са складальнікаў зборнікаў дакументаў «Рэвалюцыйны рух на Беларусі 1905-1907 гг.» (1955), «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя на Беларусі» (Т. 1—2, 1957), «Паказанні і запіскі пра польскае паўстанне 1863 г. Ас-кара Авейдэ» (1961), рэдактар і складальнік зборніка дакументаў «Сялянскі рух на Беларусі пасля адмены прыгоннага права (1861-1862) (1959). Памерла 17.08.2000 г.

ДАРАФЕЕЎ Анатолій Максімавіч. Кандыдат біялагічных навук (1972), да-цэнт (1974). Нарадзіўся 10.08.1941 г. у в. Лажаны Гарадоцкага раёна. У 1964 г. скончыў біёлага-хімічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута. Працоўную дзейнасць пачаў у гэтай навучальнай установе: асістэнт, старшы выкладчык кафедры заалогіі, у 1977—1986 гг. прарэктар па навуковай рабоце, у 1986—1990 гг. загадчык кафедры заалогіі. У 1990—1994 гг. — старшыня Дзяржаўнага Камітэта Рэспублікі Беларусь па экалогіі, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 3 1994 па 2002 г. першы прарэктар Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 2002 г. загадчык кафедры заалогіі. Аўтар болып 120 навуковых прац па арніталогіі, ахове прыроды, экалогіі, методыцы выкладання біялогіі.

ДУДКІН Аляксандр Арсенцьевіч. Кандыдат тэхнічных навук (1987). Нара-дзіўся 13.10.1950 г. у г. Гарадок. Скончыў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут у 1972 г. 3 1978 г. у лабараторыі сістэмнага праграміравання і лагічнага праектавання інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук Беларусі. 3 1989 г. у лабараторыі праблем пабудовы САПР СБІС Брэсцкага аддзялення інстытута, з 1994 г. — у лабараторыі ідэнтыфікацыі сістэм. Адна-часова з 1989 г. у БНТУ і БДУІР. Аўтар прац па аўтаматызацыі праектавання дыскрэтных прылад і лічбавых СБІС, апрацоўцы візуальнай інфармацыі ў сістэмах камп'ютэрнага бачання, мае болып за 80 навуковых публікацый.

ЕРАШОУ Анатоль Іванавіч. Беларускі вучоны ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі і радыёбіялогіі. Доктар біялагічных навук (1992), прафесар (1993).

Нарадзіўся 30.04.1936 г. у г. Гарадок. У 1959 г. скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. 3 1972 г. у Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага, з 1986 г. у Малдаўскім НДІ жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1991 г. у Беларускім аграрна-тэхнічным універсітэце. Навуковыя працы па метадах і сродках дыягностыкі і прафілактыкі інфекцыйных хвароб сельскагаспадарчай жывёлы.

КАВАЛЁЎ Анатоль Фёдаравіч. Беларускі мастацтвазнаўца, жывапісец, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства (1973), прафесар (1992). Нарадзіўся 10.05.1926 г. у в. Даўгаполле Гарадоцкага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя В. Мухінай (1958). 3 1963 г. у Віцебскім дзяржаўным універ-сітэце. У 1965—1976 гг. загадчык кафедры дэкаратыўнага мастацгва, у 1977 —1980 гг. — кафедры малюнка і методыкі выяўленчага мастацтва. Даследуе тэорыю і практыку дызайну. Навуковую і вучэбна-метадычную дзейнасць спалучае з творчасцю. Распрацаваў эмблему Ульянаўскага аўтазавода, шэраг юбілейных медалёў. Сярод жывапісных работ: «Бацька Мінай» (1980), «Бацькава хата», «3 вогненнай вёскі» (абедзве 1986 ), «Сафія Полацкая» (1987), «Позняя восень», «Вёска Даўгаполле» (абедзве 1988), «Дарога да Пушкіна» (1992), «Віцебская даўніна», «Зімовая казка» і трыпціх «Гімн старому Віцебску» (усе 1996). Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, медалямі^

КАЎРЫГА Ігар Паўлавіч. Кандыдат тэхнічных навук (1991), прафесар (1999). Палкоўнік, намеснік начальніка кафедры радыётэхнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Нарадзіўся ў 1961 г. у г. Гарадок. У 1983 г. скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча супрацыіаветранай абароны. У 1983—1987 гг. служыў у вайсковых падраздзяленнях. 3 1993 г. — выкладчык Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча, з 1995 г. — Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

ЛОГІНАЎ Уладзімір Фёдаравіч. Беларускі вучоны ў галіне геаграфіі і ге-афізікі, доктар геаграфічных навук (1982), прафесар (1989), член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1994). Нарадзіўся 8.03.1940 г. у в. Зялёнаўка Гарадоцкага раёна. Скончыў Ленінградскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча (1963). 3 1969 г. у Сібірскім інстытуце зямнога магнетызму, іанасферы і распаўсюджвання радыёхваль Сібірскага аддзялення АН СССР. 3 1973 г. загадчык лабараторыі Усесаюзнага інстытута гідраметінфармацыі Сусветнага цэнтра даных (Обнінск), з 1977 г. у Галоўнай геафізічнай абсерваторыі (Ленінград) — за-гадчык лабараторыі, намеснік дырэктара. 3 1990 г. у Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (намеснік дырэктара, з 1997 г. дырэктар, загадчык лабараторыі), адначасова загадчык кафедры БДУ. Аўтар больш як 220 навуковых прац па праблемах дыягназу і прагнозу клімату, у тым ліку 11 манаграфій і брашур.

ЛЯБЁДКА Валерый Канстанцінавіч. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (1997). Нарадзіўся 26.07.1951 г. у г.п. Езярышча Гарадоцкага раёна. У 1975 г. скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педінстытута. 3 1977 г. выкладчык, старшы выкладчык кафедры малюнка і жывапісу гэтай навучальнай установы. 3 1991 г. у Маскоўскім педагагічным універсітэце, загадвае кафед-рай малюнка і жывапісу. Выкладчыцкую дзейнасць спалучае з творчасцю, член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік мастацкіх выставак у Віцебску, Маскве, Чэбаксарах, Смаленску.

ПАВАРЭХА Аляксандр Сяргеевіч. Кандыдат тэхнічных навук, спецыяліст у галіне матэматычнага мадэліравання і праектавання сістэм кіравання трансмісіямі паўнапрыводных машын. Нарадзіўся ў 1959 г. у г. Гарадок. У 1981 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Дацэнт БНТУ (1994). Аўтар болыы як 80 навуковых прац, 30 вынаходніцтваў, член Міжнароднага таварыства аўтамабільных інжынераў.

НІКАЛАЕЎ Барыс Аляксандравіч. Кандыдат хімічных навук (1987), да-цэнт (1989). Нарадзіўся ў 1958 г. у г. Гарадок. Пасля заканчэння ў 1980 г. хімічнага факулыэта Ленінградскага дзяржаўнага універсітэта працаваў у лабараторыі завода цяжкага электразварачнага абсталявання ў Пскове. 3 1987 г. — выкладчык Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, з 1993 г. працуе на кафедры аналітычнай хіміі БДУ.

ПАХОМАЎ Мікалай Ільіч. Журналіст, гісторык, кандыдат гістарычных навук (1954), прафесар (1978). Нарадзіўся 17.04.1919 г. ув. Волыпчына Гарадоцкага раёна. Працоўную дзейнасць пачаў у 1935 г. тэхнічным сакратаром рэдакцыі Мехаўскай раённай газеты. Скончыў БДУ (1938), Ака-дэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1954). У Вялікую Айчынную вайну ў жніўні 1942 г. — лістападзе 1943 г. радавы, палітрук разведкі партызанскага атрада ў Рэчыцкім раёне, рэдактар падпольнай газеты «Гомельская праўда», на журналісцкай рабоце. 3 1948 г. рэдактар газет «Гомельская праўда», «Віцебскі рабочы». 3 1956 г. сакратар Віцебскага абкама КПБ, у 1968—1985 гг. рэктар Мінскай вышэйшай партыйнай школы. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1971 - 1988 гг. Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II сту-пені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны», медалямі. Памёр 29.03.1988 г.

ПРЫШЧЭПАЎ Міхаіл Аляксандравіч. Доктар тэхнічных навук (2003), за-гадчык кафедры вылічальнай тэхнікі Беларускага аграрна-тэхнічнага універсітэта. Нарадзіўся 14.11.1956 г. у в. Маісеенкі Гарадоцкага раёна. У 1975 г. скончыў Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, у 1980 г. — Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Малодшы, старшы навуковы супрацоўнік, старшы выкладчык гэтага ж інстытута, з 1996 г. загадчык кафедры. Аўтар болын як 100 навуковых і навукова-метадычных работ, 50 вынаходстваў.

ПУЗЫРОЎ Міхаіл Валянцінавіч. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1998), старшы навуковы супрацоўнік НДІ прыкладных фізічных праблем імя А.Н. Сеўчанкі, БДУ. Нарадзіўся ў 1966 г. у г. Гарадок. У 1990 г. скончыў факультэт радыё-фізікі і электронікі БДУ. Аўтар больш 30 навуковых прац.

ПУЗЫРЭЎСКІ Леанід Сяргеевіч. Доктар эканамічных навук (1978), прафе-сар (1981). Нарадзіўся 7.01.1938 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1960). Працаваў канструктарам, тэхнолагам, старшым майстрам цеплавозабудаўнічага завода, узначальваў лабараторыю Кіраўскага завода ў Ленінградзе, выкладчык, загадчык кафедры, дэкан факультэта Ленінградскага фінансава-эканамічнага інстытута. У 1987—1993 гг. — рэктар Далёкаўсходняга інстытута савецкага гандлю. 3 1994 г. у Санкт-Пецярбургу: працаваў у політэхнічным, архітэктурна-будаўнічым інстытутах, гуманітарным універсітэце прафсаюзаў. Аўтар шэрагу навуковых прац.

СІДАРАЎ Уладзімір Сцяпанавіч. Кандыдат філасофскіх навук (1956), да-цэнт (1959). Нарадзіўся 21.01.1924 г. у г. Гарадок. У Вялікую Айчынную вайну ў 1942 —1944 гг. на фронце. 3 1945 г. на камсамольскай рабоце. Скончыў Цэнтральную камсамольскую школу ў Маскве, філасофскі факультэт МДУ. 3 1951 г. на выкладчыцкай рабоце ў Гомельскім педінсты-туце, у 1960—1976 гг. загадчык кафедры філасофіі педінстытута, а затым універсітэта. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Славы III ступені, медалямі.

СІПКО Мікалай Георгіевіч. Доктар ветэрынарных навук (1969), прафесар (1970). Нарадзіўся 19.12.1906 г. ув. Панкры Гарадоцкага раёна. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1929). У 1930 — 1954 гг. на ваеннай службе, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, з 1947 па 1954 г. — начальнік ваеннай кафедры Віцебскага ветэрынарнага інстытута. 3 1962 г. дэкан завочнага факультэта, у 1963—1972 гг. прарэктар па вучэбнай рабоце. Аўтар наву-ковых прац па пытаннях ваенна-ветэрынар-най службы, яе арганізацыі і рабоце ў час Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі ваеннай ветэрынарыі ў Расіі. Узнагароджаны ордэ-намі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Памёр у 1989 г.

СЛАБІН Уладзімір Канстанцінавіч. Кандыдат педагагічных навук (2000), навуковы супрацоўнік Віцебскага філіяла інстьпута сучасных ведаў. Нарадзіўся ў г. Гарадок у 1964 г. У 1986 г. скончыў біёлага-хімічны фавіультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, працаваў на гэтым факуль-тэце. 3 2003 г. у Віцебскім філіяле інстытута сучасных ведаў. Займаецца праблемамі аховы навакольнага асяроддзя. Аўтар шэрагу навуковых прац.

СЛЯМНЁЎ Міхаіл Аляксандравіч.Доктар філасофскіх навук (1982), прафесар (1982), сапраўдны член дзвюх міжнародных акадэмій. Нарадзіўся 15.11.1939 г. у в. Малыя Стайкі Гарадоцкага раёна. У 1962 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Працаваў настаўнікам у шэрагу школ, з 1971 г. у Віцебскім педінстытуце, з 1982 г. загадчык кафедры. У 1991 —1995 гг. — дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, старшыня камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных адносінах. У 1995—1997 гг. генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Беласток (Польшча), потым загадчык кафедры ў Віцебскім філіяле Інстытута сучасных ведаў. Аўтар больш 100 навуковых работ.

ТРУХАНАЎ Аляксандр Ананьевіч. Доктар тэхнічных навук (1944), прафесар (1937). Нарадзіўся 15.03.1898 г. у в Карпіна Гарадоцкага павета. Скончыў Саратаўскае сярэднетэхнічнае вучылішча (1919), Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1926). 3 1927 г. супрацоўнік бюро асвятлення Ленінградскага НДІ гігіены працы і тэхнікі бяспекі. У 1931 г. узначаліў све-татэхнічны аддзел інстытута. 3 1939 г. у Маскоўскім энергетычным інстытуце: прафесар кафедры светатэхнікі, затым кафедры эканомікі энергетыкі, з 1946 г. загадчык кафедры тэхнікі бяспекі. Аўтар навуковых прац па пытаннях асвятлення, арганізацыі вытворчасці і тэхнікі бяспекі, шэрагу вынаходстваў. Створаны ім прыбор для даследавання якасна-колькасных характарыстык асвятлення адзначаны залатым медалём ВДНГ у 1964 г. Памёр 24.08.1979 г.

ХАЛЯВІН Дзмітрый Дзмітрыевіч. Кандыдат фізічных навук (2000). Нара-дзіўся ў 1974 г. у в. Верамееўка Гарадоцкага раёна. У 1996 г. скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. 3 1999 г. у Інстытуце цвёрдага цела Акадэміі навук Беларусі.

ХІЦЬКО Іван Паўлавіч^Дацэнт (1991) кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М. Машэрава, член Саюза дызайнераў Беларусі. Нарадзіўся ў 1939 г. у в. Дуброва Гарадоцкага раёна. Скончыў мастацка-гра-фічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1966), пачаў працаваць на кафедры працы і дэкаратыўнага мастацтва. Падрыхтаваў каля 50 навуковых публікацый, у тым ліку навучальны дапаможнік «Мастацтва разьбы па дрэве» для вучняў 7 — 11-ых класаў, якое ўпершыню напісана на беларускім матэрыяле. У ліку яго распрацовак праект добраўпарадкавання дзіцячай абласной бальніцы драўлянымі скульптурамі і малымі архітэктурнымі формамі, праекты гульнёвых зон з малой архітэктурай, а таксама мастацка-канструктарскае рашэнне інтэр'ераў і фасадаў дзіцячых садоў у вёсках Маскаляняты, Мехавое, Пальмінка Гарадоцкага раёна, праекты мастацка-канструктарскага рашэння інтэр'ераў болып 10 клубаў і Дамоў культуры Віцебскай вобласці, праект рашэння інтэр'ера сталовай ВДУ, выкананы ў матэрыяле сіламі студэнтаў і майстроў пад кіраўніцтвам аўтара, і іншыя.

ШОФМАН Аркадзій Сямёнавіч. Расійскі гісторык, доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1965). Заслужа-ны дзеяч навукі Рэспублікі Татарстан (1983). Нарадзіўся 15.11.1913 г. у г. Гарадок. Скончыў Ленінградскі універсітэт (1938). Працаваў у Ленінградзе, у 1941 — 1948 гг. у Ашхабадскім універсітэце. 3 1948 г. у Казанскім універсітэце, загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі (1948—1988). Даследаваў гісторыю антычнай Македоніі, ранняга элінізму, гістарыяграфію і метадалогію антычнай гісторыі. Аўтар манаграфій «Гісторыя антычнай Македоніі», «Усходняя палітыка Аляксандра Македонскага», «Распад імперыі Аляксандра Македонскага» і іншыя. Памёр 07.10.1993 г.

ШОФМАН Леанід Ісакавіч. Беларускі вучоны ў галіне аграноміі, доктар сельс-кагаспадарчых навук (1996). Нарадзіўся 05.07.1937 г. у г. Гарадок. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1961). Працаваў у Дубровенскім раёне, пасля заканчэння аспірантуры пры Казанскім ветэрынарным інстытуце старшы навуковы супрацоўнік Татарскай рэспубліканскай сельскагаспа-дарчай доследнай станцыі. 3 1969 г. на Мінскай абласной сельскагаспадарчай дос-леднай станцыі, з 1997 г. намеснік дырэктара. Аўтар больш як 150 навуковых публікацый па вытворчасці кармоў з пасеваў розных відаў, распрацоўцы якасных параметраў ацэнкі ўраджаю, стварэнні складаных аграфітацэнозаў адна- і шматгадовых кармавых культур.

 

Городокская центральная районная библиотека

211573, Витебская обл., г.Городок,  ул.Ленинская,4.

 Директор: Абрамова Ада Витальевна

 Время работы: 8.00-17.00

перерыв на обед: 13.00-14.00

выходной: суббота, воскресенье

 Телефон/факс: 8(02139) 5-57-43

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.

 

Заместитель директора: Адаменко Инна Вячеславовна

 Время работы: 8.00-17.00

перерыв на обед: 13.00-14.00

выходной: суббота, воскресенье


Отдел обслуживания и информации:

Заведующий: Данилова Ольга Александровна

Время работы:

Вторник - пятница с 09.00 до 19.00 без перерыва на обед

Суббота, воскресенье с 09.00 до 18.00 без перерыва на обед

выходной: понедельник

 Телефон: 8(02139) 5-18-43

 


Отдел комплектования, обработки и организации единого фонда

Заведующий: Ратохля Ирина Александровна

Время работы:

8.00-17.00

перерыв на обед: 13.00-14.00

выходной: суббота, воскресенье

Телефон: 8(02139) 4-51-76

 


Отдел библиотечного маркетинга:

Заведующий: Зайцева Людмила Николаевна

Время работы:

8.00-17.00

перерыв на обед: 13.00-14.00

выходной: суббота, воскресенье

Телефон: 8(02139) 4-51-76

 


Отдел материально-технического обеспечения и хозяйственного обслуживания:

Заведующий: Абрамов Игорь Николаевич

Время работы:

8.00-17.00

перерыв на обед: 13.00-14.00

выходной: суббота, воскресенье

Телефон: 8(02139) 5-57-43

 


Отдел детской и юношеской литературы:

Заведующий: Мухина Надежда Александровна

Время работы :

Вторник - пятница с 09.00 до 19.00 без перерыва на обед

Суббота, воскресенье с 09.00 до 18.00 без перерыва на обед

выходной: понедельник

Телефон: 8(02139) 5-70-23

Вверх