Версия для печати

КУТ БАЦЬКОЎ

 

Кут  бацькоў, зямля  маленства,

Хатка  на  краю  сяла.

У чым знайсці вам падабенства?

Што мне доля тут дала?

Можа, у ветрыку-вятрыску,

У бярозавым галлі

Ён  люляў маю калыску

Ажно з ранку да зары?

Можа,у пахкім кусце бэзу?

Што пад вокнамі расцвіў

Ці ў бялюткім мяккім снезе,-

Вунь, ён двор увесь пакрыў.

Мабыць, з ласкай маёй маці-

Вось упадобіліся ў чым.

Яна часта ў гэтай хаце

Шыла вопратку ўсім.

Азярцо вадой празрыстай

У сябе зоркі ўзяло.

Астравок кружком урачыста

Паглядае на сяло.

У азёрнай ціхай плыні

Лодка гойнецца ў начы.

Дык дабаў жа, Божа, сілы

Гэты край мне зберагчы!

 

Таццяна Паўлоўская