Версия для печати

СРЭБРАМ БРУІЦЦА

 

 

Срэбрам бруіцца

Мая Гаражанка.

Чым я не Аленка,

А ты не Іванка?

І зноў каля рэчкі

Стаім я і ты,

Каб там мілавацца

Ля чыстай вады.

І птушкі злятаюцца

З выраю улетку.

Быццам да маці,

Злятаюцца дзеткі.

Качкі ля рэчкі

Кружаць карагод.

Чакаюць калі

Іх пакорміць народ.

Спынісь, неспяшайся.

Хвілінку пастой…

І подых адчуеш

Радзімы сваёй.

Наталля Уласава, люты 2018