Версия для печати

УСМІХАЕЦЦА НЕБА

 

 

Усміхаецца неба

У родных мясцінах.

Я не ўбачу такога

У далёкіх краінах.

 

Краявіды чаруюць,

Чысты людзі душою.

Гарадок, як матуля,

Назаўсёды са мною.

 

Скора вырасту… стану

Я вялікім і мужным,

А Радзіма мая

Будзе крэпнуць і дужыць!

 

Наталля Уласава,студзень 2018