Версия для печати
Четверг, 10 августа 2017 15:26

МАЯ ПАКЛОННАЯ ГАРА

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

МАЯ ПАКЛОННАЯ ГАРА

У мястэчку не знайсці вышэй

За яе пагорка і кургана.

Шмат было акопаў і траншэй

На яе вяршыні накапана.

 

Пазіраў удалеч з-пад рукі

І ў краі далёкія вачыма

Я адсюль праводзіў цягнікі,

Што абсягі засцілалі дымам.

 

Родны край люблю я з той пары!

Хай заўсёды памяць будзе плённай…

Ціхім адвячоркам на гары

Я стаю, як на гары паклоннай.

 

Кланяюся роднаму кутку,

Кланяюся роднаму прастору.

Як бяжыцца лёгка хлапчуку

Па сцяжынцы звілістай угору!

 

Мне ж уніз ісці. Мне пяцьдзесят…

Паступова пачало змяркацца.

Я маруджу, я гляджу назад –

Мне з гары не хочацца спускацца.

Прочитано 486 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:35
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии