Адлігай і вясной.
Гай скідвае на дол
Цяжар зімовы свой.
І я з плячэй атрос
Часовую тугу.
Павек не зможа лёс
Сагнуць мяне ў дугу.
Я скіну на зямлю,
Нібыта снег, адчай
І спіну распрамлю,
Як сакавіцкі гай.
І ў цішыні лясной,
Як самалётны след,
Успыхне нада мной
Аранжавы прасвет.