Вяртаюцца да ціхіх Камаровак,
Да матчынай парэпанай рукі.
І белы бэз
Ля сцежкі на падворак
Сядзібы роднай
Свеціцца ярчэй
За квецень шчодрую
Вясновых зорак
У цемрадзі ўвільготненых вачэй.
Я пасталеў і ўсё радзей гадаю,
Ці зазірну у зорныя каўшы…
Пакуль не скончана дарога,
Дбаю
Знайсці дарогу
Да другой душы.