Сягоння дорагі табе,
Прасёлкі пыльныя, барозны
Ў старой сялянкі на ілбе.
І гукі цягніка начнога,
І на штыкетах гладышы…
Гады цяпер ужо нічога
Не перайначаць у душы.
****
Сцяжынкі, што цябе вадзілі
Ў маленстве па грыбы у гай,
У юным сэрцы абудзілі
Ўлюбёнасць у бацькоўскі край.
Яна з гадамі вырастае,
З табой сталее заадно.
Заўважыў: улюбёнасць тая
Ў любоў перарасла даўно.
Не толькі росы і бярозы
Сягоння дорагі табе,
Прасёлкі пыльныя, барозны
Ў старой сялянкі на ілбе.
І гукі цягніка начнога,
І на штыкетах гладышы…
Гады цяпер ужо нічога
Не перайначаць у душы.