Версия для печати
Четверг, 10 августа 2017 12:06

КАМЕЛЬ

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

КАМЕЛЬ

У вопратцы, запэцканай смалой,

Аброслы, быццам мох,

  барадою,

Па Гарадку з сякерай і пілой

Хадзіў Камель павольнаю хадою.

 

Ён хаты будаваў пасля вайны –

Знікалі аднавокія зямлянкі.

На ўлазінах звінелі, як званы,

Напоўненыя весялосцю шклянкі.

 

Нібыта бог, сядзеў сярод гасцей

Заўсёды ён у саматканцы шэрай.

Аднак усё натужней і часцей

Крактаў Камель, махаючы сякерай.

 

Упаў камель – уздрыгнула зямля,

Упаў на дол, як дуб сярод паляны…

У прыцемку мне свеціцца здаля

Матулін дом, Камлём абшаляваны.

Прочитано 527 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:41
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии