Версия для печати
Четверг, 10 августа 2017 10:46

ВОСТРАЎ НАШАГА КАХАННЯ

Автор
Оцените материал
(0 голосов)

ВОСТРАЎ НАШАГА КАХАННЯ

Гэтыя завадзі,

               гэтыя клёны

Будуць мне сніцца і сніцца пасля…

Крочу па кладцы

  на востраў зялёны,

Быццам па трапе

  на борт карабля.

 

Жоўты гарлачык

  люляе пратока,

Белыя воблакі

                ў небе плывуць

І за сабою

далёка-далёка

Сэрца маё маладое завуць.

 

Чайкі лятаюць над самай вадою,

На мелкаводдзі

шумяць чараты.

Радасна вельмі,

што разам са мною

Ў плаванне сёння адправішся ты.

 

Вось і канчаецца вузкая кладка,

Палубай зараз

                 хіснецца зямля.

Будзе рамантыкам

     наша палатка

Ветразем белым

                             здавацца здаля.

Прочитано 544 раз Последнее изменение Пятница, 11 августа 2017 10:58
Администратор

Последнее от Администратор

Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии